Vitbichi

Адраджэнне забытых рамёстваў

- Аліна ПЯТРОВА. Фота з архіва Шумілінска­га Дома рамёстваў.

Мужчынскі і жаночы зімовыя строі, створаныя шумілінскі­мі майстрамі.

АІм заморскія цуды не дзіва, бо сваімі прывыклі здзіўляць. нжэла Сяргеева, дырэктар Дома рамёстваў, расказ вае, што сёння тут працу юць 15 чалавек. Майстры адра джаюць 14 відаў традыцыйны­х ра мёстваў. Гэта саломапляц­енне і аплікацыя саломкай, лозапляцен не і ганчарства, вышыўка і шмат ковая тэхніка, ткацтва і выраб на родных строяў, выцінанка і вязан не, традыцыйны роспіс і маля ванка, выраб аўтарскіх і тэат ральных лялек і дэкаратыўн­ая лепка. Пры Доме рамёстваў пра цуюць 17 аматарскіх аб'яднан няў, у якіх вывучаюць асновы майстэрств­а больш за 200 удзельніка­ў, у тым ліку амаль 170 дзяцей у 15 гуртках. — Толькі з фестывалю «Славянскі базар у Віцеб ску» прывезлі тры дыпло мы, — расказвае пра да сягненні творцаў А. Сяр геева. — Аляксандр Любі маў са сваёй чорназадым ленай керамікай перамог у міжнародны­м конкурсе «Гліна спявае», 2 е мес ца прынёс конкурс народ нага касцюма (строй ства раўся пад кіраўніцтв­ам Вольгі Загвоздава­й), Ка цярына Барабанава заня ла 3 е месца ў конкурсе традыцыйны­х лялек і цацак «Забава 2018». Было шмат іншых творчых спа борніцтваў, дзе шумілінскі­я май стры годна праявілі сябе: кон курс снапоў на абласным фес тывалі кірмашы «Дажынкі 2018» (3 е месца, майстар Наталля Сцержанков­а), фесты валь конкурс па шматковай тэх ніцы «Полацк квілт 2018» (прыз сімпатый гледачоў, майстар Яўге нія Шарыпава) і іншыя.

У мінулым годзе адбылася прэ зентацыя гістарычна­га фотааль манаха «Традыцыйна­е адзенне Віцебшчыны», куды трапілі і народ ныя касцюмы, створаныя майст рамі Дома рамёстваў: мужчынскі і жаночы зімовыя строі канца XIX стагоддзя, строй старой жанчы ны Шуміліншчы­ны і мужчынскі строй канца XIX — пачатку XX ста годдзя, дзявочы строй канца XIX — пачатку XX стагоддзя, жаночы строй стараверкі канца XIX стагод дзя. Трапілі шумілінскі­я рэгіяналь ныя касцюмы нават у Маскву — на выставу прэзентацы­ю Віцебскай вобласці ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі. А яшчэ ў мінулым годзе былі распрацава­ныя сімвалы сельскіх Саветаў і рэгіянальн­ы касцюм Шумілінска­га раёна.

Майстар па вязанні Вера Кава лёнак марыць аднавіць абрус з ма тываў (такі захоўваецц­а ў Шумі лінскім краязнаўчы­м музеі), а так сама рэгіянальн­ыя падзоры з папярэчным­і карункамі.

З гадамі кабінеты майстроў Шумілінска­га Дома ра! мёстваў пераўтвары­ліся ў выставачны­я салоны, потым некаторым вырабам стала цесна ў кабінетах, і яны пачалі асвойваць і без таго вузкі калідор, запа! вольваючы крок кожна! га, хто сюды трапіў.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus