Vitbichi

Колер мякаці – як залатыя зліткі

У сялянскай (фермерскай) гаспадарцы «Раднік» Шумілінска­га раё на ў разгары ўборка бульбы, якой сёлета пасаджана 55 гектараў.

- Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота аўтара.

— Ураджай не параўнаць з мінула годнім — даходзіць да 350 цэнтнераў з гектара, — кажуць механізата­ры Ана толь Карнякоў і Сяргей Баранаў, з якімі сустрэліся на палетках за Мішкавічам­і. — Своечасова падкармілі, прапалолі, і гэта дало плён. Галоўнае, клубні ўсе чыстыя, роўныя, адзін пад адзін. І дроб най практычна няма.

На бульбаўбор­ачным камбайне Ана толь Карнякоў убірае па тры чатыры гектары, накопвае да 60 тон за дзень. Нязменная роля яго памочніка Сяргея Баранава, які стаіць на камбайне і ад кідвае гнілую бульбу, каменне, сочыць за спраўнасцю сістэм і агрэгатаў. З ад возкай спраўляюцц­а Віктар Юхнавец на МАЗе і Яўген Шчарбіцкі на МТЗ. У ся рэднім за дзень яны дастаўляюц­ь у арачнік па трыццаць тон.

Капаць бульбу пачалі з нізкіх участ каў, урочышчаў Лабейкі і Надзежына. «Сёлета ў нас засеяны адзін гатунак — Скарб, — расказаў галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Гушча. — Ён нездар ма атрымаў такую прыгожую назву, бо колерам мякаці нагадвае залатыя зліткі. Пры варцы такі гатунак не чар нее, ён выдатны для смажання, пюрэ і дранікаў. Гэта ведаюць нашы пастаян ныя пакупнікі. Некалькі тон бульбы пра далі ўжо розным віцебскім прадпрыем ствам».

Паралельна з уборкай бульбы ідзе і яе пераборка. Разам з галоўным агра номам мы накіроўвае­мся ў бульбасхо вішча ў Галях. У арачніку тут кіпіць ра бота: з аднаго боку працуе бульбасар тыравальна­я машына, якая значна аб лягчае чалавечую працу, з другога боку людзі насыпаюць клубні ў вёдры і за тарваюць у сеткі.

— Такая бульба пойдзе на продаж, — тлумачаць жанчыны, што прыехалі сюды падзарабіц­ь грошай. — Зялёную і рэзаную адкідваем, сыплем толькі тую, якая мае таварны выгляд. За ўча рашні дзень затарылі 200 сетак, гэта прыкладна каля шасці тон.

Кіраўніцтв­а сельгаспра­дпрыемства дамовілася з Полацкім аўтапаркам аб штодзённых рэйсах з Шуміліна да буль басховішча ў Галях. «Кожны дзень да нас прыязджае 10 чалавек, — кажа Андрэй Гушча. — Але гэтых памочнікаў мала. Таму гатовы прыняць усіх жада ючых падзарабіц­ь. Разлік па дамоўле насці — грашыма ці бульбай».

 ??  ?? Ураджай не параўнаць з мінулагодн­ім, лічаць механізата­ры Анатоль Карнякоў і Сяргей Баранаў.
Ураджай не параўнаць з мінулагодн­ім, лічаць механізата­ры Анатоль Карнякоў і Сяргей Баранаў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus