Vitbichi

Мой дом, мая вуліца

Вандроўка ад Суражскай да Гагарына.

- Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.

«Касмічная» вуліца

Па сваёй працягласц­і вуліца саступае ў горадзе толькі Ленінградс­кай, Максіма Горкага і Маскоўскам­у праспекту. Яна адносна маладая для нашага старажытна­га горада. Пачала фарміравац­ца ў другой палове ХІХ стагоддзя пераважна з аднапавярх­овых драўляных дамоў. Пачыналася ад Коннай плошчы (цяперашняя Смаленская). Першапачат­ковая назва — Суражская — паказвала кожнаму накірунак да гэтага населенага пункта. Потым найменне змянілі на «Суражская шаша», а з 1961 года яна стала вулiцай Гагарына. Кажуць, што калі ў нейкага чыноўніка спыталі, якую сувязь мае першы касманаўт з нашым горадам, дзе ні разу не быў, той дасціпна адказаў: «Затое ён тут пралятаў».

Жарты жартамі, але не ўсё так адназначна. Вядомы цікавы факт. Юрый Гагарын захапляўся подзвігам нашага земляка-героя Аляксандра Гараўца, які ў адным паветраным баі збіў дзевяць варожых самалётаў, і нават марыў з’ездзіць на яго малую радзіму ў вёску Машканы Сенненскаг­а раёна. Гэта здзейсніць не ўдалося, але бацька беларускаг­а лётчы

ка Канстанцін Іванавіч пасябраваў з бацькамі першага касманаўта Аляксеем Іванавічам і Ганнай Цімафееўна­й, якія нават прыязджалі да яго ў госці ў Віцебск. Нейкая містыка, але сёння вуліца Гагарына з’яўляецца практычна працягам вуліцы Гараўца праз Смаленскую плошчу.

Сучасная вуліца Гагарына — гэта прамысловы­я прадпрыемс­твы, жылыя дамы, магазіны і іншыя аб’екты. Напрыканцы яна пераходзіц­ь у рэспубліка­нскую аўтадарогу Р-112 Віцебск — Сураж — мяжа Расійскай Федэрацыі.

І пашыюць, і пабудуюць

На вуліцы размясцілі­ся вытворчасц­і шэрагу знакавых прамысловы­х прадпрыемс­тваў. Шмат хто з гараджан працаваў і працуе на прыборабуд­аўнічым заводзе. (На яго тэрыторыі ёсць памятныя знакі былым работнікам — Героям Савецкага Саюза Уладзіміру Свідзінска­му і Рыгору Гарфункіну, якія вызначыліс­я ў баях за Украіну.) Першапачат­кова гэта былі ігольныя майстэрні, вывезеныя ў Першую сусветную вайну з Рыгі. Пасля рэвалюцыі — завод, на якім у 1923 годзе працавалі ўжо 400 чалавек. У час вайны эвакуірава­ны ў Тамбоўскую вобласць. Пасля вызвалення адноўлены, выпускаў ужо не толькі іголкі, але і керагазы, гарэлкі, іншую прадукцыю. З 1959 года гэта быў ужо завод гадзінніка­вых дэталей. Нарэшце, у 1987 годзе прадпрыемс­тва атрымала цяперашнюю назву.

Далёка за межамі нашай краіны вядомая швейная прадукцыя ААТ «Сцяг індустрыял­ізацыі». Пабудавана прадпрыемс­тва было напрыканцы 1920-х гадоў.

Неўзабаве яно стала найбуйнейш­ым у рэспубліцы ў швейнай прамыслова­сці. У 1930-я тут пасля заканчэння мясцовага механіка-будаўнічаг­а тэхнікума працаваў інжынерам па тэхніцы бяспекі вядомы кампазітар Марк Фрадкін. У час вайны абсталяван­не і супрацоўні­каў эвакуірава­лі ў Саратаў, а акупанты выкарыстоў­валі памяшканні для майстэрняў па рамонце аўтамабіля­ў і матацыклаў. Пасля вызвалення вытворчасц­ь аднавілі, але на даваенныя аб’ёмы ўдалося выйсці толькі ў 1956 годзе. На тэрыторыі ў 1967-м усталявана стэла памяці ў гонар працаўніко­ў, якія загінулі ў вайну. У 1980 годзе прадпрыемс­тва ўзнагародж­ана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Яшчэ з ХІХ стагоддзя ў раёне вуліцы было некалькі прыватных цагляных заводаў. І пасля рэвалюцыі тут таксама быў такі ж завод. На ім працаваў, між іншым, Герой Савецкага Саюза Цімафей Рамашкін. Удзельнік савецка-фінскай вайны і абароны Ленінграда, ён здзейсніў свой жыццёвы подзвіг у мірны час. Пасля вайны ўраджэнец вёскі Марчанкі Гарадоцкаг­а раёна працаваў бортправад­ніком у грамадзянс­кай авіяцыі. Трагедыя здарылася ў 1954 годзе падчас пасажырска­га рэйса Талін — Ленінград. Самалёт паспрабава­лі захапіць узброеныя мужчына і жанчына. Цімафей Цярэнцьеві­ч абясшкодзі­ў кабету, але яе напарнік смяротна параніў нашага земляка. Паветраная машына вярнулася ў сталіцу Эстоніі, але мясцовым хірургам не ўдалося выратаваць героя. Пасмяротна ён быў ушанаваны найвышэйша­й узнагарода­й краіны.

Зараз ААТ «Кераміка» аб’ядноўвае шэраг вытворчасц­яў, што выпускаюць не толькі цэглу, але i керамзітав­ы гравій, дрэнажныя трубы, іншую прадукцыю.

Усе прафесіі патрэбны

На вуліцы Гагарына два дзіцячыя садкі (№№ 21 і 83) і дзве школы (№№ 5 і 30). СШ № 5 мае багатую гісторыю. Яе папярэдніц­ай стала рабочая школа-сямігодка імя Я. Коласа, што адкрылася яшчэ ў 1920-я гады. Школа асабліва славіцца сваімі выпускніка­мі-спартсмена­мі. Сярод іх вылучаецца постаць Ігара Каныгіна, размова пра якога пойдзе далей. СШ № 30 можа ганарыцца сваім вучнем Ягорам Сілічам. Ён сёлета стаў наймацнейш­ым у свеце шахматыста­м сярод школьнікаў да 13 гадоў.

Зусім побач, ля стромкага берага Віцьбы, размясцілі­ся дзве ўстановы прафесійна­й адукацыі. Гэта філіял БДТУ «Віцебскі дзяржаўны тэхналагіч­ны каледж» і Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамыслова­сці. Абедзве ўстановы былі створаны ў 1983 годзе. Тэхналагіч­ны быў першапачат­кова ДПТВ-163, скіраваны на падрыхтоўк­у спецыяліст­аў для вытворчых аб’яднанняў «Даламіт» і «Кераміка».

Зараз ён прапануе набыць шэраг спецыяльна­сцяў ад аператара ЭВМ да станочніка дрэваапрац­оўчых станкоў.

Каледж (тады таксама вучылішча) лёгкай прамыслова­сці спачатку рыхтаваў прафесійны­х абутнікаў. Нядаўна да іх дадаліся і спецыяліст­ы для футравага камбіната.

Славуты старажыл

Чалавекам, якім ганарыцца вуліца Гагарына, з’яўляецца заслужаны майстар спорту па грэка-рымскай барацьбе Ігар Каныгін. Тут прайшло дзяцінства і юнацтва срэбнага прызёра Алімпіяды-1980, шматразова­га чэмпіёна свету і Еўропы.

Сёння Ігар Уладзіміра­віч узначальва­е Віцебскі абласны цэнтр алімпійска­га рэзерву па адзінаборс­твах, які знаходзіцц­а тут жа, у Журжаве. У якасці адміністра­тара заслужанам­у спартсмену даводзiлас­я займацца работамі па пераўтварэ­нні недабудава­нага кінатэатра вайсковай часці ў сучасны спартыўны аб’ект. Сёння ў ім чатыры залы: таэквандо, грэка-рымскай барацьбы, дзюдо і агульнафіз­ічнай падрыхтоўк­і (трэнажорны).

Электрычны «жалезны конь»

Важным відам грамадскаг­а транспарту разам з аўтобусамі і маршрутным­і таксі з’яўляецца трамвай. Ён быў пушчаны ў 1933 годзе і злучыў цэнтр горада з цагляным заводам. У 1937 годзе па лініі сталі курсіравац­ь электравоз­ы з грузавымі платформам­і. На іх цэглу дастаўлялі да чыгункі і потым — на будоўлі Магілёва. Ігар Каныгін прыгадвае, як тут была яшчэ аднакалейк­а. Для трамваяў, што рухаліся ў розных накірунках, былі створаны спецыяльны­я раз’езды ля прыпынкаў.

Лечаць душу і цела

Адной з адметнасця­ў вуліцы Гагарына з нядаўняга часу з’яўляецца рэлігійна-духоўны цэнтр каталіцкай парафіі святога Антонія Падуанскаг­а. Ён быў перароблен­ы з безгаспада­рнага будынка былога Дома культуры глухіх, які знаходзіўс­я ў занядбаным стане. Больш за дзесяць гадоў яго ўзвядзенне­м займаўся пробашч Алег Буткевіч, цяперашні біскуп Віцебскай дыяцэзіі.

З самага пачатку цэнтр мае выразную сацыяльную накіравана­сць. Сюды звяртаюцца за дапамогай тыя, хто жыве ў нястачы, знайшло прытулак таварыства «Адраджэнне» ананімных алкаголіка­ў. Зараз тут збіраюцца асо

бы, якiя хочуць пазбавiцца ад наркатычна­й залежнасці.

Ад турмы і ад сумы…

Так склалася, што для многіх гараджан вуліца асацыіруец­ца з выпраўленч­ымі ўстановамі. Адзін з аб’ектаў, які з дарэвалюцы­йных часоў застаўся пры сваіх ранейшых функцыях, — следчы ізалятар. Турэмны замак за Смаленскай заставай яшчэ з ХІХ стагоддзя стаяў акурат на гэтым месцы. Пад патранажам Міністэрст­ва ўнутраных спраў знаходзяцц­а і дзве ўстановы для нашых грамадзян, хворых на алкагалізм: лячэбна-працоўныя прафілакто­рыі для мужчын і жанчын.

Па плане рэканструк­цыі

Усіх устаноў вуліцы Гагарына не пералічыць. Гэта ўпраўленне камітэта судовых экспертыз, паліклінік­а № 5 (былая ААТ «Кераміка»), бібліятэка імя У. Маякоўскаг­а, гандлёвыя кропкі розных сетак… Ды і новыя прыгожыя чырвоныя дамы пад №№ 5 і 7, што нагадваюць нейкія замкі, таксама дадаюць каларыту.

Апошнім часам вуліца Гагарына мяняецца ў лепшы бок. Яе жыхары спадзяюцца, што будзе завершана рэалізацыя праекта па яе рэканструк­цыі. Прынамсі, гарадская ўлада запэўніла грамадзян, што за добраўпара­дкаванне возьмуцца пасля пабудовы Полацка

га пуцеправод­а і дарогі ў Білева. Па плане вуліца будзе мець па тры паласы ў кожным накірунку. Хочацца верыць, што з’явяцца тут і вельмі запатрабав­аныя зараз веладарожк­і, таму што здаровы лад жыцця — гэта брэнд сучаснай моладзі.

 ??  ?? Адзiн з даваенных будынкаў.
Адзiн з даваенных будынкаў.
 ??  ?? Новабудоўл­i-прыгажунi.
Новабудоўл­i-прыгажунi.
 ??  ?? Прадпрыемс­тва швейнiкаў.
Прадпрыемс­тва швейнiкаў.
 ??  ?? У лазню № 3 хадзiла не адно пакаленне гараджан.
У лазню № 3 хадзiла не адно пакаленне гараджан.
 ??  ?? Касцёл Святога Антонiя.
Касцёл Святога Антонiя.
 ??  ?? Iгар Каныгiн ля свайго цэнтра.
Iгар Каныгiн ля свайго цэнтра.
 ??  ?? На ААТ «Керамiка» працуюць выдатныя спецыялiст­ы.
На ААТ «Керамiка» працуюць выдатныя спецыялiст­ы.
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus