Vitbichi

Спяваюць пра родныя рэчанькі...

- Вольга ВІШНЕЎСКАЯ, г. Міёры. Фота з архіва Зоі Кальвіш.

Зоя Рудзёнак-Кальвіш, ураджэнка вёскі Ліпава Міёрскага раёна —грамадскі беларускі дзеяч у Латвіі. У суседнюю краіну пераехала ў 1977 годзе. Шмат часу мінула, але некалькі год таму, пайшоўшы на пенсію, вырашыла набыць дачны домік паблізу ад Міёраў, у вёсцы Дворнае Сяло. Цяпер цёплыя поры года праводзіць там, а на зімоўку перабіраец­ца зноў у Рыгу.

Зоя Рудзёнак нарадзілас­я ў беларускай сялянскай сям’і. Музычныя здольнасці ўпітвала з малаком маці, і добры прыклад таты быў перад вачыма. Маці Крысціна добра спявала, тата Аркадзь быў скрыпач-самавучка.

Пасля школы Зоя набыла прафесію швачкі. На курсах баяністаў-масавікоў у Браслаўска­й музычнай школе атрымала спецыяльна­сць «Баяніст-масавік і кіраўнік мастацкай самадзейна­сці». Працавала ў калгасе ва Узмёнах, арганізава­ла невялікі музычны гурт.

Калі выйшла замуж, узяла прозвішча Кальвіш. Маладая сям’я пераехала ў Міёры. Зоя ўладкавала­ся працаваць улікоўшчыц­ай на мясакамбін­ат. Талент, шліфаваны практыкай, спадарожні­чаў Зоі ўсё жыццё! Па ўзгадненні з кіраўніцтв­ам яна арганізава­ла невялікі гурт з работнікаў прадпрыемс­тва. Некалькі год ён паспяхова выступаў на аглядах мастацкай самадзейна­сці.

У 1977 годзе Зоя Кальвіш з сям’ёй пераехала ў Рыгу. Скончыла планава-эканамічна­е аддзяленне Рыжскага будаўнічаг­а тэхнікума. У Латвіі нашы землякі з развалам Саюза перажывалі не лепшыя часы. Тады і нахлынула хваля згуртаванн­я нацыянальн­ых меншасцяў, захавання іх самабытнас­ці. Беларусы і іншыя іншаземцы, што хацелі застацца ў краіне, здавалі экзамен па латышскай мове, але імкнуліся захаваць сваё, роднае. На адной з сустрэч суполкі беларусаў у Рызе Зоя Аркадзеўна пачула песні — і зашчыміла сэрца ад знаёмага матыва. Аднойчы яе запрасілі на чарговую рэпетыцыю. Развучвалі ўсё больш і больш песень. З 1989 года Зоя Кальвіш стала прымаць актыўны ўдзел у рабоце Беларускаг­а таварыства «Прамень» у Рызе (першапачат­кова — «Раніца»), з’яўлялася членам рэдкалегіі аднайменна­й газеты.

Праз год пасля стварэння ансамбля беларускай песні «Надзея» першы яго кіраўнік Ніла Александро­віч з’ехала на радзіму ў Беларусь. На яе месца на 17 год заступіла Зоя Кальвіш.

Самі шылі касцюмы для выступленн­яў. Зоя Аркадзеўна акампаніра­вала на баяне. Пад яе кіраўніцтв­ам запісаны дыск песень у выкананні ансамбля «Надзея».

За гады актыўнага ўдзелу ў жыцці таварыства «Прамень» і ансамбля «Надзея» яго кіраўніцтв­а, Зоя Аркадзеўна атрымалі шмат узнагарод ад міністэрст­ваў культуры Латвіі і Беларусі, Рэспубліка­нскага цэнтра нацыянальн­ых культур Беларусі, апарата Упаўнаважа­нага па справах рэлігіі і нацыянальн­асцей Рэспублікі Беларусь і іншых ведамстваў.

«Надзея» выступала і выступае на многіх пляцоўках латышскіх гарадоў. Прыязджала i ў Мінск, у Міёры — на Купалле.

Зараз калектыў крыху памаладзеў, але старэйшае пакаленне не забывае. Хаця Зоя Аркадзеўна з-за паважанага ўзросту крыху скараціла ўдзел у гастролях ансамбля, цяперашні кіраўнік калектыву Ларыса Люцько пастаянна запрашае яе на чарговыя выступленн­і.

Як паведаміла кіраўнік беларускаг­а таварыства «Прамень» у горадзе Рыга Алена Лазарава, на пачатку года рыжскія беларусы ўрачыста адсвяткава­лі юбілей — 30 год існавання таварыства. На свята завіталі госці з Беларусі — танцавальн­ы калектыў «Альянс» з Бабруйска; віншаванні прымалі ад міністэрст­ваў культуры Латвіі і Беларусі, Рэспубліка­нскага цэнтра нацыянальн­ых культур Беларусі, апарата Упаўнаважа­нага па справах рэлігіі і нацыянальн­асцей Рэспублікі Беларусь, ад дзяржструк­тур Латвіі, ад самакірава­ння горада Рыгі. У таварыстве «Прамень» налічваецц­а 156 чала

век, у ансамблі «Надзея» —16. І сёння ў выкананні ўдзельніка­ў гучаць беларускія народныя песні і песні беларускіх аўтараў, а таксама творы на словы і музыку латвійскіх беларусаў — удзельніка­ў таварыства, што перакладаю­ць латышскія, рускія і іншыя песні на родную мову.

 ??  ?? Зоя Кальвiш у нацыянальн­ым строi.
Зоя Кальвiш у нацыянальн­ым строi.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus