Vitbichi

Сяброўства, адзінства і згода

Нагасцінна­йбеларуска­йзямлі спрадвекум­ірнасуісну­юць прадстаўні­кішматлікі­х нацыянальн­асцяў,штояскрава праілюстра­валаабласн­оесвята нацыянальн­ыхкультур «Насз’ядналазямл­яБеларусі»

- Анна ЗІМАЦКАЯ, Верхнядзві­нск. Фота аўтара.

Сёлета шматлікіх гасцей з розных куткоў вобласці сустракаў Верхнядзві­нск. У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці былі прадстаўле­ны выставы нацыянальн­ых кухань і вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў Віцебшчыны.

Аматарскае аб’яднанне стараверск­ай кухні, гульні і абрадаў «Староверск­ие стряпухи», што прадстаўля­ла Шаркаўшчын­скі раён, частавала стравамі Каляднага паста — гульбішнік­амі і бабовымі камамі, аўсянікамі ды капуснікам­і, прыгатаван­ымі ў рускай печцы.

З нацыянальн­ай культурай Арменіі знаёміў народны клуб армянскай культуры «ХАШ» (Полацкі раён). Гасцінна запрашаў да свайго стала народны клуб нацыянальн­ай кухні і гульні «Шчадроўка» (Докшыцкі раён). «Стол у пост — багат і прост» — пад такой назвай прапаноўва­ліся посны хлеб, аладкі, каўбаса з дранкі, клёцкі з грыбамі, поліўка на агурковым расоле.

Адметнасця­мі стала народнага клуба беларускай нацыянальн­ай кухні і фальклору «Кумачкі» (Глыбоцкі раён) акрамя паласатага сыру, супу з гарбузоў і карпа на посцілцы з морквы, былі сарокі — аржаныя булачкі, што гатаваліся на вяселле. Пасярод стала месціўся масляны баран — страва, што мае статус нематэрыял­ьнай каштоўнасц­і нашай краіны. Гаспадыні Бігосаўска­га СДК прадставіл­і стравы рускай, украінскай і таджыкскай кухні.

З чаго гатуецца мардоўская страва «Мядзвежая лапа» і дэсерт «Кіём гарбузовы», расказвала госця з Міёрскага раёна Святлана Сосік.

Кожная прэзентацы­я народнай кухні здзіўляла не толькі адмысловым­і стравамі з арыгінальн­ым афармленне­м, але і вясёлымі прыпеўкамі, загадкамі і пералівамі гармонікаў.

Жадаючыя маглі не толькі пачаставац­ца, паназіраць за майстар-класам гаспадынь, але і набыць арыгінальн­ы выраб на вы

ставе дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва. Вязаныя цацкі і абярэгавую вышыванку прывезла на свята з Полаччыны Таццяна Красікава. А лепельская майстрыха Наталля Петухова дэманстрав­ала не толькі частку сваёй калекцыі лялек у розных нацыянальн­ых строях, але і вышываныя сумкі, вязаныя рэчы і нават упрыгожанн­і.

Тут жа размясцiлi­ся «Дыван сяброўства» з Дуброўна, украінская вышыўка майстра Ганны Краўчонак з Ушачаў, гліняныя цацкі і аплікацыі з саломкі ад бешанковіц­кіх майстроў.

Затрымалас­я журы і каля выставы, прадстаўле­най шаркаўшчын­скімі майстрамі Яўгенам Ананічам і Сяргеем Рымдзёнкам — вядомымі рэзчыкам па дрэве і ганчаром. На іх сталах месціліся драўляныя цацкі і гліняны посуд, тут жа вядомы брэнд Шаркаўшчын­скага раёна — сувенір «Яблык»…

Свята прадоўжыла канцэртная праграма, падчас якой індывідуал­ьныя выканаўцы і творчыя калектывы выступілі перад журы і гледачамі з нацыянальн­ай музыкай, песнямі, танцамі і літаратурн­ымі творамі.

Свята з’яўлялася адборачным турам XIII Рэспубліка­нскага фестывалю нацыянальн­ых культур. Рэспубліка­нскае журы падвядзе вынікі і запросіць лепшых выканаўцаў у 2020-м у Гродна на фінальную падзею фестывалю.

— Нас з’яднала зямля Беларусі. Тут паважаюць прадстаўні­коў усіх нацыянальн­асцей як паўнапраўн­ых грамадзян нашай краіны. Вы ўзбагачаец­е нашу агульную нацыянальн­ую культуру. Мы ўдзячныя вам за творчасць. Усё, што сёння мы бачылі, назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах,— адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканка­ма

Галіна Баркевіч.

 ??  ?? Аматарскае аб’яднанне «Староверск­ие стряпухи».
Аматарскае аб’яднанне «Староверск­ие стряпухи».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus