Vitbichi

«Рэліквія»

- Наталля ДРАЗДОВА.

Артэфакты са сваіх фондаў прадставіл­і дамы рамёстваў вобласці для этнаграфіч­най выставы-конкурсу «Рэліквія» у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Такая выстава ў мэтах агляду фондаў артэфактаў этнаграфіі, што былі сабраны супрацоўні­камі дамоў і цэнтраў рамёстваў з 15 рэгіёнаў Віцебшчыны, а таксама стымуляван­ня цікаўнасці да збіральніц­тва ўнікальных помнікаў побыту і традыцыйна­й народнай культуры праводзіцц­а ўпершыню. Тут можна пабачыць набойку, маляванку, драўляную скульптуру, куфры, народны жывапіс і абразы, фрагменты народнага адзення і абутку, вырабы лозапляцен­ня, вышыўку і ткацтва розных тэхнік і многае іншае.

Дырэктар АМЦНТ Кацярына Лабука падчас адкрыцця выставы адзначыла, што экспазіцыю можна лічыць яшчэ і юбілейнай, бо многія цэнтры і дамы рамёстваў сёлета адзначаюць кожны свой юбілей — хто 30, хто 25 год з дня заснавання.

Гэты набожнiк — з калекцыi Дома рамёстваў Вiцебскага раёна.

Выстава атрымалася цудоўнай і багатай і стварыла асаблівую атмасферу ў невялічкай зале, бо, як сказала дэкан мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава Галіна Бабровіч, калі знаходзішс­я побач з узорамі народнай творчасці, адчуваеш іх цеплыню. Кіраўнік прыйшла разам са сваімі юнымі студэнткам­і, каб папулярыза­ваць народнае мастацтва ў маладзёжны­м асяроддзі.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus