Vitbichi

Ардэнаносн­ая гарманістк­а

Без акампаніят­ара народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост» Мазалаўска­га сельскага дома культуры Антаніны Філенкі не адбываецца ніводнае больш-менш значнае раённае мерапрыемс­тва.

- Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.

Нарадзілас­я яна на захадзе Віцебшчыны, у Пастаўскім раёне. Дзяўчынкай была гарэзлівай, што і прывяло да драматычна­га выніку. У час адной з забаў моцна пабілася, пасля чаго атрымала інваліднас­ць. Вучылася ў школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку ў Гродне.

Яшчэ не маючы 16 гадоў, па размеркава­нні трапіла на завод «Мега» (сёння ён з’яўляецца часткай прадпрыемс­тва «Элект» ГА «БелТІЗ»). Працавала на швейнай вытворчасц­і, рабіла заколкі-«невідзімкі», вогнетушыц­елі для машын. У выніку працоўны стаж склаў 47 гадоў: амаль паўстагодд­зя на адным прадпрыемс­тве! Самааддана­я праца Антаніны Філенкі была адзначана ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені. Шмат грамат і іншых узнагарод.

У свой час актыўна займалася спортам, была на спаборніцт­вах у розных гарадах былога СССР. Ну і, канешне, удзельніча­ла ў мастацкай самадзейна­сці. Не маючы спецыяльна­й музычнай адукацыі, яна цудоўна валодае гармонікам і баянам. З’яўлялася ўдзельніца­й і пераможцам многіх фестываляў і конкурсаў. Антаніна Філенка — старажыл народнага хору народнай песні «Славіца» прадпрыемс­тва «Элект».

А потым творчы лёс звязаў і з Мазалавам. Спачатку супрацоўні­чала з народным ансамблем народнай песні і музыкі «Вераснянка», а калі пад кіраўніцтв­ам Ірыны Толкач арганізава­ўся «Залаты ўзрост», перайшла туды да равеснікаў.

Яе бліскучая ігра на інструменц­е натхняе ўдзельніка­ў калектыву на новыя здзяйсненн­і. Натуральна, творчы працэс — не вельмі простая рэч. Даводзіцца прынамсі тры разы на тыдзень збірацца на рэпетыцыі. Затое потым што можа быць больш прыемным за ўдзячнасць слухачоў?

Варта сказаць, што клубнае аб’яднанне — гэта не толькі музыка і спевы, а яшчэ і кулінарнае мастацтва. Так, нядаўна ў Расонах прэзентава­лі публіцы свой «вясельны стол», зразумела, пад акампанеме­нт гармоніка, які запрашаў гасцей пачаставац­ца мазалаўскі­мі прысмакамі. Адраджаюць у аграгарадк­у і народнае старажытна­е свята Багач, прысвечана­е заканчэнню ўборкі зерневых.

Цікавы выпадак здарыўся сёлета, калі падчас «Славянскаг­а базару» мазалаўцы выступалі каля помніка Пушкіну ў Віцебску. Іх вясёлыя песні так «запалілі» праходзячы­х побач зорак эстрады Ірыну Дарафееву і Таццяну Буланаву, што тыя самі пусціліся ў скокі.

Сёлета Антаніне Іосіфаўне споўнілася 70 гадоў, і яна ўпэўнена, што кожны ўзрост можа быць «залатым». А «самы-самы» ў яе яшчэ наперадзе!

 ??  ?? Антанiна Фiленка з любiмым iнструмент­ам.
Антанiна Фiленка з любiмым iнструмент­ам.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus