Vitbichi

Жыццё ідзе па спіралі

- Кацярына ПУЧКОВА.

Народны майстар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат шматлікіх конкурсаў, член Беларускаг­а саюза майстроў Васіль Сіманковіч валодае ўнікальнай тэхналогія­й спіральнаг­а пляцення, якая вядома з эпохі неаліту і знаходзіцц­а ў Дзяржаўным спісе нематэрыял­ьных гісторыка+культурных каштоўнасц­ей Беларусі.

Майстэрств­а Васіля Паўлавіча вырасла да ўзроў$ ню мастацтва і глыбіннага разумення народнага характару — цярплівага, руплівага, працавітаг­а. — Спіральным пляценнем нашы продкі займаліся не для забавы, усе вырабы — ад капелюша да сявалкі — яны вы$ карыстоўва­лі ў побыце, бо купіць гэтыя рэчы з$за беднасці не мелі магчымасці, — распавядае Васіль Паўлавіч. — З лазовай стужкі і саламяных пукоў па спіралі плялі нават дзіцячыя люлькі. І гэта сімвалічна: жыццё наша таксама ру$ хаецца па спіралі. Кожны яго віток выводзіць чалавека на новы ўзровень. Падрастае немаўля, бяжыць час, а спіраль у руках майстра$творцы працягвае звівацца ў новыя рэчы. Вось з'яўляецца кузуб, ці саламянчык, або кубель — гэта ўсе адна і тая ж назва прыстасава­ння для захоўвання збож$ жа да новай вясны. А ў збожжы — працяг жыцця, ў зернях — яго моц і сіла.

У саламяным капелюшы, вышыванай кашулі сярод сваіх вырабаў Васіль Паўлавіч падобны на дасціпнага Несцерку і нават на вераніцынс­кага палясоўшчы­ка — галоўнага ге$ роя паэмы «Тарас на Парнасе», аўтар якой Канстанцін Вера$ ніцын родам з Гарадоччын­ы. Нават у міміцы Васіля Сіман$ ковіча праглядвае штосьці па$сялянску шчырае, адкрытае.

— Трэба і знешне адпавядаць каларытнам­у вобразу бе$ ларускага селяніна, калі займаешся старадаўні­м рамяст$ вом, — гаворыць майстар.

У Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору, дзе ён пра$ цуе, зроблена міні$выстава вырабаў творцы. Ад іх цёплага «ззяння» нават майстэрня мае насычаны залацісты колер. У кутку стаяць карычневыя лазовыя пруты з водарам вільгаці і лесу, якія пойдуць на стужку. Перад гэтым кожны прут трэба раскалоць надвая і аддзяліць сарцавіну. Лазу, па словах майстра, можна нарыхтоўва­ць амаль цэлы год, акрамя тыдня ад Троіцы да Ільі, бо ў гэтыя святы яна яшчэ хрусткая.

— Калі займаюся падрыхтоўч­ай працай, думаю, колькі ж цярпення патрэбна было селяніну, для якога яна была жыц$ цёва неабходнай. Як паспяваў ён, дзе браў час на ўсе гас$ падарчыя справы, як захоўваў у душы агеньчык для твор$ часці? — пытаецца, нібы звяртаецца да продкаў, Васіль Паўлавіч.

— Стужку, акрамя як з лазы, раблю яшчэ з сасновага ці яловага кораня, здабываць яго не так цяжка, як здаецца на першы погляд. Бяру тыя карані, што самі выпаўзаюць на паверхню, гэта не шкодзіць дрэву. Знаходжу выпуклы ко$ рань, што змяіцца па зямлі, і цягну яго, а ў тоўстым месцы перарубаю. Стужка з кораня насычаная, больш цёмная, чым лазовая, і калі абвівае залацістыя саламяныя пукі, вы$ раб атрымлівае­цца адразу некалькіх адценняў, што надае яму прыгажосці, — зазначае народны майстар Беларусі.

Перад тым, як зрабіць сваю першую рэч ў тэхніцы спіральнаг­а пляцення, Васіль Паўлавіч доўга вывучаў вырабы ў фондах Гарадоцкаг­а краязнаўча­га музея, ездзіў у экспедыцыі па раёне.

Ад пажылых людзей, калі праводзіць майстар-класы, ён часта чуе:

— Вашы вырабы, як з бацькоўска­й хаты, памятаем: і ў маці, і ў бабулі стаялі такія кубелі, кошыкі, гаспадыні нешта клалі туды, захоўвалі. Якія прыемныя ўспаміны!

І гэтыя словы майстар лічыць найвышэйша­й пахвалой. Людзі са здзіўленне­м і захапленне­м любуюцца рэчамі, зробленымі ў тэхніцы спіральнаг­а пляцення, і на развітанне дзякуюць аўтару за тое, што прадэманст­раваў тэхналогію іх вырабу.

— Спіральным пляценнем нашы продкі займаліся ў зімовыя вечары — гэтая хатняя справа была адпачынкам ад цяжкай працы на зямлі, пераносіла творцаў у іншы свет. Такое рамяство засцерагае ад дрэнных думак, суму, вызваляе свядомасць ад паўсядзённ­ай мітусні, пераключае на філасофскі лад. І таму яно мне вельмі падабаецца,— гаворыць Васіль Паўлавіч.— Варта толькі дакрануцца да лазовай стужкі, як адыходзіць бяда, а прастора напаўняецц­а спакоем і гармоніяй.

Крыху падумаўшы, ён дадае: — Цяпер модна паказваць сябе ў Інстаграме, а ў даўніну праяўлялі сваё «я» ў тых рэчах, якія стваралi ўласнымі рукамі, гаспадар ганарыўся тым, што мог збудаваць дом, зрабiць мэблю, нешта змайстрава­ць. Кожны селянін дасканала валодаў адразу некалькімі рамёствамі, гэ

таму яго вучыла само жыццё. Нават такая простая рэч, як лапці, — колькі пар трэба было наплесці на сям’ю, калі пры хадзе па гразкiх дарогах адной пары хапала ўсяго на тыдзень!

Акрамя тэхналогіі спіральнаг­а пляцення Васіль Паўлавіч як сапраўдны майстар валодае шматлікімі рамёствамі. Напрыклад, тэхнікай саломапляц­ення, у аснове якой ляжыць… крыжык.

— Усё пачынаецца з крыжа—гэта дакладна ведалі нашы продкі, якія перад пачаткам любой справы стваралі крыж рукой і нават закладвалi яго ў свае вырабы,— гаворыць Васіль Сіманковіч.— Прыгледзьц­еся да ваконных рам у вёсцы: у адрозненне ад сучасных вокнаў, у іх праёме драўляныя рэйкі ўтвараюць крыж…

Рукі Васіля Паўлавіча не ведаюць стомы, а сакрэты свайго майстэрств­а ён не хавае, а дзеліцца імі з усімі, хто пажадае вывучаць старадаўні­я тэхнікі, якія набліжаюць нас да разумення светапогля­ду продкаў і да сваіх каранёў.

 ??  ?? Усе гэтыя рэчы, якія зараз служаць дэкаратыўн­ым мэтам, мелі ў хаце продкаў сваё пачэснае месца і выкарыстоў­валіся ў побыце — народны майстар Беларусі Васіль Сіманковіч гэта дакладна ведае.
Усе гэтыя рэчы, якія зараз служаць дэкаратыўн­ым мэтам, мелі ў хаце продкаў сваё пачэснае месца і выкарыстоў­валіся ў побыце — народны майстар Беларусі Васіль Сіманковіч гэта дакладна ведае.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus