Ад­люстра­ванне

Лёс­хлоп­ца,якісла­ба­ба­чы­ць,– яс­кра­ва­есвед­чан­не­та­го,што ёс­ць­д­ля­ча­ла­ве­ка­за­бме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі­су­пол­ка­ад­на­дум­цаў, аб’яд­на­ных­твор­час­цю

Vitbichi - - ТИТУЛЬНЫЙ ЛИСТ -

Саліст «Хо­ру­са» ба­чы­ць сэр­цам.

Сяр­гей Ка­лод­кін – вя­дучы саліст ві­цеб­скай на­род­най ва­каль­най групы «Хо­рус» прад­пры­ем­ства «Элект» ГА «БелТІЗ» – на­рад­зіў­ся і вы­рас у рай­ц­эн­тры Чаш­нікі.

…Ён ніколі не за­бы­ваў­ся пра на­каз сваіх ня­мец­кіх сяброў Ган­ны-Лі­зы і Вальт­э­ра Ра­д­хофф: не ба­яц­ца, не стам­ляц­ца, пра­ца­ва­ць і за­ў­сё­ды іс­ці на­пе­рад. Да іх Сяр­гей Ка­лод­кін тра­піў чвэр­ць ста­годдзя та­му па пра­гра­ме аз­да­раў­лен­ня для бе­ла­рус­кіх дзя­цей. Ба­ць­кі Ні­на Аляк­сандраў­на і Вік­тар Улад­зі­міравіч шмат ра­білі для сы­на, але вель­мі хва­ля­валі­ся за яго, імкнулі­ся за­хі­ну­ць ад цяж­кас­цей. Бязд­зет­ная па­ра з Гер­маніі за­ці­кавіла­ся праб­ле­ма­мі пад­лет­ка і да­па­маг­ла яму за­гар­та­ва­ць ха­рак­тар, на­вучы­ла пе­ра­адоль­ва­ць пе­раш­ко­ды. Сён­ня Сяр­гей Ка­лод­кін – апан­та­ны твор­час­цю ча­ла­век, шчаслі­вы сем’янін, ба­ць­ка трох дзя­цей, лаўр­эат між­на­род­ных і рэс­пуб­лі­кан­скіх пе­сен­ных фе­сты­ва­ляў. Ён за­ў­сё­ды ад­чу­ваў кло­пат дзяр­жа­вы і пад­т­рым­ку доб­рых люд­зей, та­кіх як кіраўнік і салі­сты «Хо­ру­са».

Сур’ёз­ныя праб­ле­мы са зро­кам не сталі пе­раш­ко­дай для на­ву­чан­ня ў звы­чай­най агуль­на­а­ду­ка­цый­най шко­ле. Ва­чы­ма Сяр­гея бы­лі пер­шая на­стаўні­ца Дзі­на Гва­зд­ко­ва і сяб­ры-ад­на­клас­нікі. Ува­га, даб­ры­ня, пяш­чо­та, якія пас­та­ян­на ад­чу­ваў, цал­кам за­мянілі маг­чы­мас­ці спе­цы­я­лі­за­ва­най уста­но­вы. Больш та­го, хлоп­чык зай­маў­ся ў му­зыч­най шко­ле. І тут яму паш­час­ці­ла на пе­да­го­гаў. Вы­клад­чы­кі Ана­толь Сця­пук, які да­па­ма­гаў ава­лод­ва­ць ба­я­нам, і Аляк­сандр Ус­ці­но­віч, у яко­га вучы­ў­ся ва­ка­лу, вель­мі за­цікаў­ле­на ставілі­ся да здоль­на­га хлоп­чы­ка. Пер­шае пуб­ліч­нае вы­ступ­ленне ад­бы­ло­ся яш­чэ ў па­чат­ко­вых кла­сах. Пас­ля афі­цый­най част­кі на­стаўні­ца спе­ваў да­ве­ры­ла школь­ны ба­ян Сяр­гею. Пад акам­па­не­мент юна­га му­зы­кан­та спя­валі і ска­калі ўсе ча­цвёр­та­клас­нікі.

Упер­шы­ню ды­пла­ман­там рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су спя­вак стаў, калі яш­чэ вучы­ў­ся ў 9-м кла­се чаш­ніц­кай ча­цвёр­тай шко­лы. «Пес­ні юнацтва на­шых ба­ць­коў» пры­неслі яму ды­п­лом 3-й сту­пе­ні. Праз не­каль­кі год юнак зноў буд­зе бра­ць удзел ў гэтым кон­кур­се і ат­ры­мае ды­п­лом 2-й сту­пе­ні.

Пас­ля шко­лы – Ві­цеб­скае вучы­ліш­ча ма­стацтваў. На ка­лян­да­ры — ну­ля­выя. Жы­вец­ца ня­лёг­ка. Сяр­гей не губ­ляе над­зеі па­леп­шы­ць зрок. Да­вод­зіц­ца шмат аб­сле­да­вац­ца. Але і ў та­кі вель­мі скла­да­ны для ся­бе час пес­ні не здрад­зіў. Кан­ц­эр­ты, твор­чыя ве­ча­ры, кон­кур­сы і пад­рых­тоўка да іх —гэтым поўніў­ся та­ды, як і за­раз, кож­ны пра­жы­ты дзень. Ган­на-Лі­за і Вальт­эр да­па­ма­га­ю­ць на­бы­ць су­час­ную му­зыч­ную апа­ра­ту­ру. Ра­зам з ад­на­курс­ні­кам Аляк­се­ем Сіні­цай асвой­ва­ю­ць яе.

У 2004-м на­рад­зіла­ся ва­каль­ная група «Хо­рус». У ка­лек­ты­ве Сяр­гей з пер­ша­га дня іс­на­ван­ня. Усіх ты­ту­лаў, якія за­ва­яваў на ме­ра­пры­ем­ствах роз­ных уз­роў­няў за гэтыя га­ды, вя­дучы саліст і не пры­пом­ні­ць. З «Хо­ру­сам» па­чаў­ся і доў­жыц­ца яго са­праў­ды зор­ны час. Гран-пры фе­сты­ва­лю Са­юзнай дзяр­жа­вы «Ра­зам мы змо­жам больш» (у склад­зе жу­ры бы­ло 8 пра­фе­са­раў Мас­коўс­кай кан­сер­ва­то­рыі), ула­даль­нік спе­цы­яль­на­га пры­за за­слу­жа­най ар­тыст­кі Расій­с­кай Фед­эра­цыі Воль­гі Ва­ра­нец, лаўр­эат кон­кур­су «Бе­ла­русь — мая пес­ня», Гран-пры Між­на­род­на­га ма­лад­зёж­на­га пра­васлаў­на­га фе­сты­ва­лю «Ад­зі­гіт­рыя»… А коль­кі неза­бы­ў­ных су­стр­эч, па­да­рож­жаў! У 2010-м пра­ект па аб­ме­ну во­пы­там му­зы­кан­таў, якія сла­ба ба­ча­ць, даў маг­чы­мас­ць па­бы­ва­ць ў Шве­цыі. У 2011-м спя­вае ду­э­там з Іры­най Да­ра­фе­е­вай на сц­эне

Сяр­гей Ка­лод­кін пад­час вы­ступ­лен­ня.

Лет­ня­га ам­фіт­эат­ра ў Ві­цеб­ску. У 2018-м з «Хо­ру­сам» да­е­хаў да Уд­мур­тыі, дзе пра­ход­зілі II Між­на­род­ныя Па­ра­д­эль­фій­скія гуль­ні. Ві­цяб­чане ат­ры­малі Гран-пры.

Як прызна­ец­ца Сяр­гей, да­ра­ж­эй­шая за ўсе ўз­на­га­ро­ды — лю­боў гле­да­ча. «Я пра­цую з ад­ноль­ка­вай са­ма­ад­дан­на­сцю, калі на кан­ц­эр­це і сто ча­ла­век, і ты­ся­ча». Аўды­то­рыя ад­каз­вае ўза­ем­на­сцю. Вось як ада­з­ваў­ся ад­зін з прых­іль­нікаў пас­ля вы­ка­нан­ня спе­ва­ком «Маліт­вы» на фе­сты­валі «Ад­зі­гіт­рыя»: «Гэты вы­ка­наў­ца сля­пы, але ён ба­чы­ць сэр­цам…»

Сён­ня Сяр­гей Ка­лод­кін — вы­клад­чык ва­ка­ла ў Дзі­ця­чай шко­ле ма­стацтваў № 2 го­ра­да Ві­цеб­ска і студ­энт-за­воч­нік Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўнівер­сіт­эта імя П. М. Ма­ш­эра­ва. Лю­бі­ць бы­ва­ць на ма­лой рад­зі­ме. З за­да­валь­нен­нем вы­сту­пае пе­рад зем­ля­ка­мі, не­каль­кі ме­ся­цаў та­му браў удзел у кан­ц­эр­це з на­го­ды 60-годдзя Чаш­ніц­кай шко­лы ма­стацтваў.

Му­зыч­ную эс­та­фе­ту ў сям’і Ка­лод­кі­ных ад ба­ць­кі пе­ра­ня­лі дзе­ці. Тры­нац­ца­ці­га­до­вая Ган­на-Лі­за і дзе­ся­ці­га­до­вая Ма­ры­на зай­ма­юц­ца ў шко­ле ма­стацтваў, ча­ты­рох­га­до­вая Ве­ра азы ва­ка­ла асвой­вае па­куль до­ма.« Калі мы збіра­ем­ся ўсе ра­зам і спя­ва­ем, я быц­цам вяр­та­ю­ся ў дзя­цін­ства – са­мую шчаслівую па­ру жыц­ця кож­на­га ча­ла­ве­ка. Ве­ру: на­шы ся­мей­ныя кан­ц­эр­ты – старт для маіх да­чок у ці­ка­вую бу­дучы­ню».

Іры­на ТОРБІНА, Чаш­нікі. Фо­та Але­га КЛІМОВІЧА.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.