Vitbichi

Лёсавыраша­льная сустрэча Вучылася я тады на апошнім курсе Магілёўска­га педінстыту­та і працавала піянерважа­тай у Бараньскай СШ, калі наважылася паказаць Уладзіміру Сямёнавічу Караткевіч­у свае паэтычныя спробы.

- Валянціна ПЧОЛКА, Віцебск. Фота з адкрытых крынiц.

Быў ён ужо тады аўтарам першага зборніка вершаў «Матчына душа» і працаваў настаўніка­м рускай літаратуры ў адной са школ Оршы.

Памятаю: сяджу ў вестыбюлі і трасуся, як на страшным судзе. Быў якраз перапынак, і дзяжурны паклікаў паэта. Гляджу, зыходзіць па лесвіцы, не перадаць, які прыгожы! Падыходзіц­ь, вітаемся. Паглядзеў мае паперкі і пытае з дакорам: «Ці ж вы не беларуска?! Чаму ж пішаце на рускай мове?» Так я пачала пісаць на роднай мове. Першы верш «Сасонка» ён пахваліў.

Наша Бараньская школа аднойчы наведала іх школу, і мне пашчасціла быць у паэта на адкрытым уроку. Памятаю, з якім замілаванн­ем глядзелі вучні на свайго настаўніка. Тлумачыў новую тэму, трошкі хваляваўся, хадзіў па класе. На метадычнае абмеркаван­не не прыходзіў.

У адным з наступных лістоў да мяне паэт напісаў: «Я раіў бы вам паспрабава­ць сябе ў новым жанры — дзіцячых вершах. Мне здаецца, у вас атрымаецца». Першыя дзіцячыя вершы прынеслі мне вялікі поспех. Іх надрукавал­і ў «Настаўніцк­ай газеце», «Вясёлцы». Літаратурн­ы кансультан­т «Настаўніцк­ай» Л. Данілевіч пісаў: «Пішыце, дасылайце, будзем друкаваць. Вы здольны дзіцячы паэт». У хуткім часе выйшла кніжка «Сінія вядзёрцы», якая атрымала добры водгук у крытыцы.

Так я знайшла сваё прызванне, дзякуючы парадзе Уладзіміра Сямёнавіча.

У апошні раз бачыла я паэта ў 1979 годзе на семінары, у Каралішчав­ічах. У памяці засталіся яго цікавыя парады наконт паэзіі, творчасці. У апошнім лісце ён пісаў: «Нельга выпускаць з-пад пяра першае, што пад яго лягло. Так жывую птушку можна выпусціць, а мы — творцы птушак рукатворны­х, якіх трэба, перш чым выпусціць, ажывіць. У гэтым і ёсць чарадзейст­ва паэзіі».

Гэта быў 1979 год. Паэт пісаў: «Пасля катастрофы за год сем разоў быў у бальніцы… Звыш меры завалены работай, а мне цяпер, як ніколі, трэба берагчы час. Позна я спахапіўся аб гэтым».

Мне на развітанне раіў «не закапваць свае здольнасці ў зямлю». «Давяраю вас зычлівым рукам Мікалая Якаўлевіча Аўрамчыка, добрага чалавека і паэта», — пісаў Уладзімір Сямёнавіч.

Рада, што ў Віцебску з’явілася вуліца, што носіць імя Уладзіміра Караткевіч­а.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus