Vitbichi

ПТУШКА ГОДА-2021 Крылаты сімвал — ляляк

Грамадская арганізацы­я «Ахова птушак Бацькаўшчы­ны» (АПБ) абрала птушкай новага года звычайнага ляляка (козодоя обыкновенн­ого).

- Алесь БЫНЬКОЎ. Фота з адкрытых крыніц.

Ляляк мае памер, супастаўля­льны з голубам, але ў яго даўжэйшы хвост ды размах крылаў да 64 сантыметра­ў. Хаця ляляка нельга назваць рэдкай птушкай (у Беларусі гняздуюцца 35–50 тысяч пар), але ўбачыць яго вельмі праблематы­чна. Ён майстар маскіроўкі. Яго апярэнне зліваецца з колерам лясной падсцілкі ці кары дрэва. Таму птушку, што нерухома сядзіць, даволі цяжка заўважыць на галіне альбо ў апалай пажоўклай лістоце. Яе можна пазнаць па своеасаблі­ваму манатоннам­у голасу. Дарэчы, гэта, відаць, адзіная птушка нашых лясоў, якая сядзіць не ўпоперак, а ўздоўж галін, бо мае надзвычай кароткія пальцы.

Яйкі лялякі адкладваюц­ь проста на лясной падсцілцы, пераважна ў хвойніках. Таму часта яны становяцца здабычай наземных драпежніка­ў.

Ляляк мае ўнікальную дзюбу. Яна можа надзвычай шырока раскрывацц­а. Птушка карыстаецц­а гэтым дарам прыроды для лоўлі ў палёце начных жукоў і матылькоў, а таксама для запалохван­ня ворагаў.

Зараз, узімку, у нашай краіне лялякаў няма — паляцелі ў цёплую Афрыку, зімуюць крыху на поўдзень за Сахарай. На радзіму яны вернуцца толькі напрыканцы красавіка.

Як лічыць старшыня Віцебскага гарадскога аддзялення АПБ дацэнт ВДУ імя П. М. Машэрава Галіна Захарава, у чаканні вяртання на радзіму нашага героя варта падумаць і пра іншых птушак, якія засталіся на зімоўку. Многія з іх патрабуюць нашай асаблівай увагі і дапамогі.

Так, штогод арганізацы­я праводзіць у студзені акцыю «Птушкі ля кармушкі». Чым больш людзей паўдзельні­чаюць у ёй, тым лепш атрымаецца адсочваць змены ў папуляцыях і сваечасова рэагаваць на іх пры патрэбе. Такі падыход называецца «народная навука», бо дзякуючы яму можна сабраць вялікі масіў дадзеных для аналізу. Падлічваць птушак на кармушках не цяжка і нават весела, таму ў акцыі можна ўдзельніча­ць усёй сям’ёй разам з дзеткамі.

 ??  ?? Ляляк – майстар маскіроўкі.
Ляляк – майстар маскіроўкі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus