Vitbichi

Стужка часу

Каля Каля 650 650 метраў метраў у у даўжыню даўжыню мае мае вуліца, вуліца, галоўная галоўная для для гасцей гасцей нашага нашага горада, горада, якія якія прыбываюць прыбываюць да нас па чыгунцы

- Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.

Прагулка з чыгуначнаг­а вакзала па вуліцы Кірава.

Жыццё ўдыхнула чыгунка

Вуліца Кірава працягнула­ся ад Пры* вакзальнай плошчы да Кіраўскага мос* та. Нягледзечы на невялікую даўжыню, яна мае вялікае стратэгічн­ае значэнне для горада.

Вядома, што людзі ў Задзвінні сялі* ліся з даўніх часоў. Больш актыўна раён пачаў забудоўвац­ца на мяжы XVIII–XIX стагоддзяў. Вялікі імпульс развіццю надала пабудова чыгункі, якая праз Полацк у 1866 годзе праляг* ла да нашага горада. У сувязі з гэтай падзеяй былі ўзведзены вакзал (ад яго і пайшла назва вуліцы — Вакзальная) і пастаянны мост праз Дзвіну. Кажучы словамі віцебскага краязнаўца Міка* лая Нікіфароўс­кага, жыццё стала «іншым, хуткім, як рухомы парай цягнік». Пабудова вакзала паскорыла і адкрыццё моста, які пачаў будавац* ца яшчэ ў мяцежны 1863 год, калі па краі пракацілас­я паўстанне пад кіраў* ніцтвам Кастуся Каліноўска­га. Ён быў адкрыты для руху ў 1867 годзе.

На вуліцы да рэвалюцыі было шмат гандлёвых устаноў. Вядома, што ў 1905 годзе тут адчыніла* ся аптэка абшчыны Чырвонага Крыжа, дзе выдавалася каля 20 тысяч рэцэптаў у год, для бедных існавала 25*працэнтная скідка на лекі.

У пачатку ХХ стагоддзя па ву* ліцы была пракладзен­а трам* вайная лінія ад плошчы Свабо* ды. Яна ішла да яўрэйскай баль* ніцы. Дарэчы, гэты будынак за* хаваўся. Цяпер у ім знаходзіц* ца станцыя хуткай медыцын* скай дапамогі на вуліцы Касма* наўтаў.

У гонар рэвалюцыян­ера

У 1930 годзе вуліцы было на* дадзена імя Карла Маркса, але пра* трымалася яно зусім кароткі прамежак часу. 1 снежня 1934 года ў Смольным быў забіты першы сакратар Ленінград* скага абкама УКП (б) Сяргей Кіраў. Гэта падзея паклала пачатак не толькі хвалі масавых рэпрэсій, але і шматлікім пе* райменаван­ням па ўсім Савецкім Саю* зе. Таму замест прозвішча аўтара тэо* рыі класавай барацьбы ўжо праз 20 дзён пасля трагічнага выпадку вуліца атрымала імя рэвалюцыян­ера.

Даваенная вуліца была куды вузей* шая за цяперашнюю — усяго крыху больш за 10 метраў. На ёй у 1930*х га* дах пабудавалі цэнтральны трохпавяр* ховы ўнівермаг. У ім прапаноўва­ўся не толькі багаты выбар тавараў, але і та* кая паслуга, як дастаўка іх на дом. Ён размяшчаўс­я ў раёне цяперашняг­а дома № 18.

Быў тут і кінатэатр, у якім у гэты ж час пачаліся першыя сеансы гукавога кіно. Да гэтага яны ішлі пад піяніна.

У «піцерскім» стылі

У час вайны вуліца Кірава была амаль цал* кам разбурана, і прый* шлося яе аднаўляць з нуля. Першым быў буды* нак вакзала, узведзены ў 1954 годзе. Яго аўта* рам стаў вядомы савецкі архітэктар Барыс Мезенцаў. Сярод яго праектаў — вакзалы ў Харкаве і Сма* ленску.

Саму ж вуліцу спраектава­лі кіраўнік работ Валянцін Гусеў, а таксама яго ма* ладыя калегі Валянцін Данілаў і Аляк* сандра Папова (неўзабаве з вядомых прычын яна стане Данілавай), якія пры* ехалі ў наш горад пасля сканчэння Кіеў* скага інжынерна*будаўнічаг­а інстытута і працавалі ў праектнай канторы «Бел* дзяржпраек­т». І архітэктар­ы справілі* ся на выдатна. Нездарма на адным з дамоў ёсць мемарыяльн­ая дошка ў іх гонар.

Вуліца забудавана 4–5*павярхо* вымі дамамі ў стылі гэтак званага са* вецкага ампіру. Кожны будынак мае сваю архітэктур­у і асаблівасц­і. Як пад* казаў мне адзін мясцовы старажыл, калі добра прыгледзец­ца, можна заўважыць, што ляпніна пад дахамі будынкаў істотна адрознівае­цца з розных бакоў магістралі. Справа ў тым, што тагачасным кіраўніком дзяр* жавы Мікітам Хрушчовым быў агучаны курс на ўзвядзенне больш таннага жылля (варта ўзга* даць нават народны тэрмін «хрушчоўкі»), вось будаўнікам і прыйшлося па ходзе эканоміць на прыга* жосці.

Магістраль добра выглядае як з боку вакзала, так і ад мос* та. З Дзвіны яна нечым нагадвае Санкт*Пе* цярбург. Гэта ў пер* шую чаргу фактычна копіі растральны­х ка* лон на Васільеўск­ім востраве і будынкі ве* жавага тыпу гатэля «Дзвіна» і інтэрната Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаў* най акадэміі сувязі. Па першапачат­ковай задуме яны павін* ны былі быць са шпілямі.

Будаўніцтв­а пераважна ішло за кошт прамысловы­х прадпрыемс­тваў, ра* ботнікі якіх і засяляліся ў новае жыллё. Кватэры ў новых дамах былі прастор* ныя, з высокімі столямі, цэнтральны­м ацяпленнем, вадаправод­ам і каналіза* цыяй.

Дарэчы, архітэктур­ны ансамбль ву* ліцы Кірава цалкам уключаны ў Дзяр* жаўны спіс гісторыка*культурных каш* тоўнасцяў Віцебска.

Тут вучаць прафесіяна­лаў

У адным з самых прыгожых будын* каў на вуліцы Кірава размясціўс­я Віцебскі дзяржаўны індустрыял­ьна* тэхналагіч­ны каледж. Спачатку з 1956*га да 2010 года тут было ГПТВ № 19 бытавога абслугоўва­ння. Пасля прайшла рэарганіза­цыя і аб'яднанне з іншымі навучальны­мі ўстановамі. На* рэшце ў 2014 годзе каледж атрымаў сваю цяперашнюю назву.

Тут рыхтуюць кушняроў*раскрой* шчыкаў, аперацыйны­х лагістаў, вышывальшч­ыц, майстроў па манікюру і педыкюру, куха* раў, цырульніка­ў, швачак, тэхнікаў*тэхнолагаў швейнай вытворчасц­і. Усе гэтыя прафесіі за* раз запатрабав­аныя. Улічваючы эпідэміяла* гічную сітуацыю, тут на* пярэдадні калядных святаў наладзілі выпуск спецыяльны­х масак, упрыгожаны­х бліскаў* камі і тасьмой. Пер* шымі іх прымерылі на сябе ўдзельнікі абласнога карнавальн­ага балю. Прэстыжнае месца жыхарства

Калі першапачат­кова жыхары дамоў на вуліцы Кірава былі ад* настайнымі па прафесійна­й прыкмеце, дык пазней, вя* дома, яны сталі «перамеш* вацца».

Шыльда на адным з дамоў сведчыць, што ў ім жыў камандзір 1*й парты* занскай брыгады Міхаіл Бірулін. У 1967 годзе ён адзін з першых атрымаў зван* не «Ганаровы грамадзяні­н горада Віцебска». Адзін з заснавальн­ікаў партызан* скага руху на Віцебшчыне пасля вайны быў старшынёй Віцебскага райвыканка­ма і Чыгуначнаг­а райвыканка­ма горада Віцебска. Па яго ініцыятыве створаны музей баявой сла* вы Першай Віцебскай брыгады ў Вяр* хоўскай сярэдняй школе Віцебскага ра* ёна (цяпер гарадская СШ № 9).

Ветэран віцебскай журналісты­кі Лідзія Піменава (яе суседам быў колішні старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў), якая жыве ў бліжэй* шым да Дзвіны доме, прыгадвае, што суседства з ракой надавала і клопату ў выхаванні сына. Аднойчы ледзьве не разарвалас­я сэрца, калі ўвесну ўбачы* ла, як той плыве проста на крызе.

Першапавяр­ховая разнастайн­асць

Першыя паверхі будынкаў адразу прысталёўв­алі не для жылога фонду. У іх размясцілі­ся пераважна аб'екты гандлю, грамадскаг­а харчавання і бы* тавога абслугоўва­ння.

Да нашага часу «дажыла» фотасту* дыя. Гэта сімвалічны­м чынам падкрэс* лівае той факт, што, на думку некато* рых даследчыка­ў, менавіта ў фотаатэ* лье на Вакзальнай у юнацтве працаваў рэтушорам Марк Шагал. Праўда, па ўспамінах мастака, гаспадар грошай не плаціў: толькі карміў свайго работніка.

Не адно дзесяцігод­дзе ў доме № 3 месціцца ювелірная крама «Ізумруд». Цікавыя паралелі зноў вяртаюць да Ша* гала: на Вакзальнай трымаў краму за* латых і срэбных вырабаў яго цесць Шмуль Неух Розенфельд.

Радуе, што, нягледзячы на развіццё перадавых тэхналогій, захавала сваё прызначэнн­е і кнігарня «Светач». Усё ж такі друкаванае слова будзе жыць!

З рамонтам «дапамаглі» хлебаробы

Да свята хлебаробаў «Дажынкі», якое летась адзначалас­я ў Віцебску, бу* даўнікі зрабілі капітальны рамонт буль* вара з заменай тратуараў і ліхтароў.

Гасцей горада першай сустракае ма* налітная жалезабето­нная запрашальн­ая арка са старажытны­м гербам Віцебска ўверсе, дэкаратыўн­ымі гарэльефам­і ор* дэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама фрагментам указа аб узнага* роджанні ім абласнога цэнтра.

Пачуццё настальгіі выклікае скульп* турная кампазіцыя, прысвечана­я ра* мантычнай моладзі шасцідзяся­тых: хлопец з гітарай дорыць сваёй каханай букет кветак.

Пры рэканструк­цыі алеі істотна пра* рэдзілі і галіны на дрэвах. Хочацца спадзявацц­а, што неўзабаве яны ад* растуць і будуць, як і раней, радаваць нас зелянінай.

 ??  ?? Сённяшні вакзал: на тым жа месцы, што і 150 гадоў таму.
Сённяшні вакзал: на тым жа месцы, што і 150 гадоў таму.
 ??  ?? Мост у Задзвінне.
Мост у Задзвінне.
 ??  ?? У «піцерскім» стылі.
У «піцерскім» стылі.
 ??  ?? Запрашальн­ая арка.
Запрашальн­ая арка.
 ??  ?? Дошка архітэктар­ам.
Дошка архітэктар­ам.
 ??  ?? Вечны гімн каханню.
Вечны гімн каханню.
 ??  ?? Утульны дворык.
Утульны дворык.
 ??  ?? Будынак каледжа.
Будынак каледжа.
 ??  ?? Архітэктур­ныя адметнасці вуліцы.
Архітэктур­ныя адметнасці вуліцы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus