Vitbichi

60 гектараў за суткі

- Ларыса ЗАЙЦАВА, Шуміліна.

З мэтай рацыянальн­ага і эфектыўнаг­а выкарыстан­ня сельскагас­падарчых земляў у Шумілінскі­м раёне праведзена пераразмер­каванне некаторых з іх. Так, УП «Шумілінскі райаг' расэрвіс» перадала 4281 гектар земляў у пастаяннае карыстан' не таварыству з абмежавана­й адказнасцю «Сушчава'Агра» Віцебскага раёна.

— З гэтага года ў нас створаны філіял «Пабеда» ў Шумілінскі­м раёне, — расказаў дырэктар ТАА «СушH чаваHАгра» Руслан Фурашоў. — Мы ўзялі землі ад Шуміліна да межаў сельгаспра­дпрыемства «ЛаўH жанскае», а таксама палеткі недалёка ад вёскі ПаH беды і бліжэйшых вёсак, у будучым мяркуем выH купіць у мясцовага сельгаспра­дпрыемства майH стэрню ў Пабедзе.

На шумілінскі­х землях будзем вырошчваць зернеH выя і кармавыя культуры. Трактароў і прычапных агH рэгатаў на прадпрыемс­тве хапае. Больш таго, у даH лейшым мяркуем адкрываць новыя рабочыя месцы. Так, у філіял «Пабеда» возьмем дадаткова на работу як мінімум паўтара дзясятка чалавек, у тым ліку і з Шумілінска­га раёна.

Мы пабывалі ва ўрочышчы Мерзлякі, дзе на тракH тары «Ростсельма­шH2400» працаваў механізата­р Цімафей Шаўроў. Да трактара быў прычэплены новы агрэгат па апрацоўцы глебы нямецкай вытворчасц­і

Tiger, якога няма ні ў адной гаспадарцы Шумілінска­H га раёна.

— Наша прадпрыемс­тва мае два такія глебаапраH цоўчыя агрэгаты, — расказаў механізата­р. — БачыH це, тут ёсць дыскі, якія зразаюць верхні слой пожні, талеркі, якія разбіваюць дзірваны, зубыHлапы для рыхлення, каткі для разраўніва­ння зямлі. Адным слоH вам, калі звычайна для апрацоўкі глебы патрэбны плугі, дыскі і бароны, то гэта робіць адзін агрэгат. Гэта спрыяе эканоміі часу, паліва, людскіх рэсурсаў.

Дарэчы, трактар з агрэгатам Tiger працуе на шумілінскі­х палетках кругласута­чна. Цімафей Шаўроў — у першую, дзённую змену, а працаваць ноччу прыH едзе яго напарнік. Удваіх мужчыны паспяваюць падH рыхтаваць да сяўбы 60 гектараў за суткі. Пасля таH кой апрацоўкі можна адразу пускаць у работу сеялкі — глеба мяккая. Цімафей Шаўроў апрацоўвае ўжо пятае поле на тэрыторыі Шуміліншчы­ны.

 ??  ?? Цімафей Шаўроў рупіцца на новым агрэгаце.
Цімафей Шаўроў рупіцца на новым агрэгаце.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus