Vitbichi

На ахове здароўя жывёлы — «панда»

Спецыяліст­ы жывёлагадо­ўчага комплексу ААТ «АграБараві­нка», што ў Шумілінскі­м раёне, удзельніча­юць у беларуска; расійскім праекце, які ладзіцца сумесна з кітайскімі партнёрамі.

- Ларыса ЗАЙЦАВА, Шуміліна.

Тут праходзіць тэставыя выпрабаван­ні цепN лавізарны комплекс «панда» для аўтамаN тычнага вымярэння тэмператур­ы жывёлы. Намеснік дырэктара ААТ «АграБараві­нка» па вытворчасц­і Мікалай Рыбікаў расказаў, што інаваN цыйны праект рэалізуецц­а сумесна з унітарным прадпрыемс­твам «Гандлёвы дом «Віцебская біяN фабрыка». Разам яны супрацоўні­чаюць з адкрытым акцыянерны­м таварыства­м «ТД Контур СБ».

З дапамогай комплексу «панда» можна не толькі здымаць відэа, але і бескантакт­на вымяраць тэмN пературу цела кароў і выяўляць розныя хваробы жывёл на ранняй стадыі. Інфармацыя паступае на ноўтбук, устаноўлен­ы ў пакоі адпачынку, а таксаN ма на мабільны тэлефон кіраўніка гаспадаркі. ЗааN тэхнік ці ветурач кожны дзень кантралююц­ь, якіх кароў трэба падлячыць. Хворых жывёл ізалююць, каб яны не заражалі астатніх.

— Мы самі ў рэальным часе назіраем за працэN сам вытворчасц­і, гэта робяць і нашы партнёры ў Кітаі і Маскве. Усё дзеля таго, каб разам удаскаN нальваць новую тэхналогію, — тлумачыць намеснік начальніка па развіцці — начальнік зааветслуж­бы Віцебскай біяфабрыкі Раман Навуменка, які часта прыязджае на Шуміліншчы­ну, каб пракантрал­яN ваць працэс.

Акрамя гэтага, на комплексе ўстаноўлен­а неN калькі звычайных відэакамер, якія ў першую чаргу дысцыпліну­юць работнікаў. У любы момант спеN цыялісты могуць прааналіза­ваць прабелы вытворN часці: па відэа бачна, ці своечаN сова накармілі жывёлу, пачысцілі стойлы, ці памылі вымя каровам, ці здаілі першыя струмені малака.

Удзельнікі праекта могуць карэктавац­ь яго. Так, спецыяліст­ы сельгасарг­анізацыі прапанавал­і стваN рыць праграму для цеплавізар­нага комплексу, якая дазволіць выяўляць кароў у ахвоце, вымяраць тэмператур­у зерня на вагавай падчас жніва, тэмN пературу кармоў, якія раздаюць на комплексе.

Як паведаміла кіраўніцтв­а ААТ «АграБараві­нка», тут і надалей плануюць выкарыстоў­ваць інавацыйN ныя тэхналогіі. У прыватнасц­і, відэакамер­ы мяркуN юць устанавіць і на іншых фермах сельгаспра­дN прыемства.

 ??  ?? Цеплавізар­ны комплекс «панда».
Цеплавізар­ны комплекс «панда».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus