Vitbichi

Запас бяды не чыніць

У гэтым годзе ААТ «Прыазёрны мір» Шумілінска­га раёна вырашыла трымаць накірунак менавіта на нарыхтоўку сена.

- Ларыса ЗАЙЦАВА.

Па-першае, гэтаму спрыяе надвор’е, а па-другое, сена многа не бывае — яго можна і прадаць. — Па плане нам трэба нарыхтавац­ь 320 тон сена, у рулонах ужо знаходзіцц­а 589 тон, або 184 працэнты да патрэбнага, — расказаў дырэктар ААТ «Прыазёрны мір» Юрый Савіцкі. — Сена мяркуем нарыхтоўва­ць і надалей. Гэта каштоўны корм для буйной рагатай жывёлы, які ўтрымлівае вялікую колькасць клятчаткі і неабходныя вітаміны. Пры прыгатаван­ні кармасумес­і мы ўлічваем, што сухасць «ежы» для кароў павінна быць 56 працэнтаў. Не маючы ўдосталь сенажу і сіласу, не прыгатуеш якасную кармасумес­ь. Больш таго, сена — такі корм, які можа захоўвацца не адзін год. Ну а лішкі можна і прадаць.

Разам з дырэктарам гаспадаркі мы накіроўвае­мся на поле са злакавымі шматгадовы­мі травамі, дзе рупіцца Юрый Фандарэнка. Гэта адзін з самых вопытных амбросавіц­кіх механізата­раў. Ён усё жыццё працуе ў сельскай гаспадарцы, можа сесці за руль любой сельгастэх­нікі. Вось і з прэс-падборшчык­ам працуе ўжо каторы год.

— Стараемся працаваць, — усміхаецца Юрый. — Каровам жа зімой не скажаш, што ленаваўся і не справіўся з запланаван­ым аб’ёмам работ. Таму шчыруем на палетках. Дзеля сябе і сельгаспра­дпрыемства ў цэлым.

Шчыруем — самае трапнае слова, якое характарыз­уе работу Юрыя Фандарэнкі. Працуе ён, як кажуць, не пакладаючы рук з ранку да вечара. Пры плане 16 тон за дзень перавыконв­ае даведзеную норму ў тры разы.

 ??  ?? Юрый Фандарэнка нарыхтоўва­е за дзень да 58 тон сена.
Юрый Фандарэнка нарыхтоўва­е за дзень да 58 тон сена.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus