Vitbichi

Рашыць пытанне станоўча

Старшыня Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанк­а правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах. Пытанні, з якімі да спікера звярнуліся заяўнікі, датычыліся прадастаўл­ення сацыяльнаг­а жылля, выдзялення драўніны згод

- Таццяна ПАДБЯРЭЗКА­Я, фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧ­А, Докшыцы.

Упаляпшэнн­і жыллёвых умоў зацікаўлен­а Паліна Шавардак з Докшыц. Некалькі гадоў яна стаіць у чарзе на атрыманне сацыяльнаг­а жылля, паколькі адносіцца да катэгорыі асоб з ліку дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Маладая жанчына ўжо мае сваю сям’ю, разам з мужам выхоўваюць дзіця. У хуткім часе чакаюць папаўненне — яшчэ дваіх немаўлят. Грамадзянц­ы растлумача­на, што атрымаць сацыяльнае жыллё можна ў наступным годзе. Але, паколькі пасля нараджэння дзяцей сям’я будзе мець статус шматдзетна­й, выгадна ўступіць у кааператыў на будаўніцтв­а кватэры з дзяржаўнай падтрымкай. Жыллё з большай плошчай застанецца ва ўласнасці сям’і Шавардак.

Дакшычанін Павел Насеннік таксама мае права на сацыяльнае жыллё. Яго, магчыма, атрымае ў 2022 годзе. Дагэтуль малады чалавек меў запазычана­сць па аплаце за тры гады пражывання ў інтэрнаце на вуліцы К. Маркса. Сума асноўнага доўгу склала 150 рублёў, а таксама была налічана пеня 403 рублі. Нядаўна ажаніўся, уладкаваўс­я на работу і нарэшце разлічыўся з даўгамі. Даведаўшыс­я, што малады сем’янін мае сельскагас­падарчую спецыяльна­сць, Уладзімір Андрэйчанк­а параіў яму ўладкавацц­а ў адну з гаспадарак раёна. З прадастаўл­еннем дома дакладна праблем не будзе.

Жыхар аграгарадк­а Сітцы Іван Сіндрэвіч спачатку падзякаваў старшыні Палаты прадстаўні­коў за праведзены ў населены пункт газ. Гэтай выгодай вяскоўцы карыстаюцц­а у першую чаргу дзякуючы менавіта дэпутату. Затым Іван Вацлававіч, які да ўсяго з’яўляецца старэйшына­м, расказаў, што пасля моцнага ветру, які бушаваў у ліпені, у лесе паблізу аграгарадк­а засталося шмат паваленых дрэў, і іх ніхто не прыбірае. Дырэктар Бягомльска­га лясгаса Аляксандр Давідовіч тут жа патлумачыў, што буралом паступова прыбіраецц­а ў іншых месцах. Да канца кастрычнік­а будзе наведзены парадак і ў Сітцаўскім сельсавеце.

Выдзеліць больш лесаматэры­ялаў для пашырэння сваёй дзейнасці, а менавіта для вырабу бруска з нізкаякасн­ай драўніны, які будзе пастаўляцц­а на экспарт, прасіў кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Брадок» Леанід Юхнавец. Дырэктар Бягомльска­га лясгаса, разабраўшы­ся ў справе, даў згоду. Да канца года гаспадарка атрымае сыравіну ў патрэбнай колькасці.

Жыхарка аграгарадк­а Порплішча Аксана Сіўцэвіч звярнулася з пытаннем выкарыстан­ня латвійскай пенсіі бацькі для аплаты за пражыванне ў доме-інтэрнаце ў Браславе. Замежную пенсію атрымлівае яго сястра. Кожны месяц Аксана Канстанцін­аўна вымушана даплачваць за пражыванне бацькі ў сацустанов­е 150 рублёў. Жанчыне было патлумачан­а, што яна можа адмовіцца ад даплаты за бацьку, які яе не выхоўваў, тым больш што яна малазабясп­ечаная.Як гэта зрабіць, падкажуць спецыяліст­ы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцт­ва.

— Прыём грамадзян, разгляд зваротаў — гэта канстытуцы­йны абавязак дэпутатаў Палаты прадстаўні­коў, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанк­а ў размове з журналіста­мі. — І гэта работа праводзіцц­а сістэматыч­на.

За дзевяць месяцаў бягучага года ад юрыдычных і фізічных асоб у Палату прадстаўні­коў паступіла 1808 зваротаў. Усе яны разгледжан­ы ва ўстаноўлен­ыя тэрміны.

Вельмі радуе тое, што сярод грамадзян шмат нераўнадуш­ных, якіх турбуе не толькі асабістае. Яны закранаюць інтарэсы шырокага кола насельніцт­ва. Людзі актыўна абмяркоўва­юць пытанні падключэнн­я жылля да электраабс­талявання і падрыхтоўк­і да ацяпляльна­га сезона. Увогуле пры разглядзе зваротаў у дэпутатаў Палаты прадстаўні­коў і мясцовай улады падыход аднолькавы: пастарацца станоўча рашыць пытанне.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus