Яго цудоўная краіна
Мастацкаму кіраўніку Беларускага тэатра «Лялька» заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктару Клімчуку сёння споўнілася 75 год
Значны ўклад Віктара Клімчука ў развіццё тэатральна га мастацтва бясспрэчны. Можна казаць пра Віктара Ігнатавіча як пра аднаго з выдатных айчынных рэжы сёраў лялечнікаў. І тэатр, які Віктар Клімчук узначальвае вось ужо 36 гадоў з моманту заснавання, мае статус заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь. У актыве не менш за 11 Гран пры, мноства прызоў міжнародных фестываляў за лепшыя ролі і спектаклі. Але галоўная заслуга Віктара Клімчука ў тым, што ён стварыў выдатную казачную краіну. І дзецям, і дарос лым добра вядома, як гэта краіна называецца. «Лялька»!
Пра Віктара Ігнатавіча сказана, здавалася б, многае. Але яго жыццёвая вяха «75» — добрая нагода паглядзець на вя домае свежым вокам або наогул даведацца пра нешта новае аб творчасці і жыцці Віктара Клімчука.
Хтосьці жартам, безумоўна, па добраму назваў Віктара Ігнатавіча Карабасам Барабасам. Параўнанне недакладнае. Персанаж талстоўскага «Бураціна» — бяздушны гаспадар сваіх лялек. А мастацкі кіраўнік і рэжысёр паспяховага тэат ра, аднаго з лепшых у краіне, — творчы і валявы чалавек, які ўмее ставіць перад калектывам задачы стратэгічнага і тактыч нага характару і рашаць іх. Інакш «Лялька» не была б той «Ляль кай», якую мы ведаем і любім. Тэатр быў і застаецца ў зеніце росквіту і славы. Месца ў яго камернай, утульнай глядзель най зале падчас спектакляў — па ранейшаму жаданае для многіх віцябчан. Заўсёды Віктар Клімчук бачыць у кожным пра цаўніку тэатра перш за ўсё чалавека з яго праблемамі і кале гу, з якім цікава разам ставіць спектакль. Проста апошняе сло ва ў прыняцці творчага або адміністрацыйнага рашэння — за рэжысёрам, мастацкім кіраўніком.
Галоўны заснавальнік лялечнага тэатра ў Віцебску — Віктар Клімчук. «Лялька» нарадзілася за кулісамі драматычнага тэ атра імя Якуба Коласа. Коласаўцы ніколі не глядзелі на лялеч нікаў пагардліва. Магчыма, спачатку праяўлялі некаторую на сцярожанасць: а што, маўляў, з гэтай задумы выйдзе? Калі ішлі рэпетыцыі першага спектакля тэатра «Дзед і Жораў», з якога пачалося цудоўнае ўзыходжанне, прыязджаў паназіраць за творчым працэсам тагачасны намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка. Ён сказаў Віктару Клімчуку: «Гэта будзе жыць. Працуйце, мы вас падтрымаем». Падтрымлівалі «Ляль ку» ў яе дзіцячым узросце і ўшанаваныя коласаўцы, і гаркам і райкам партыі.
Так было на пачатку шляху. А сёння «Лялька» дэманструе сучасны ўзровень складанага, шматграннага мастацтва ля лечнага тэатра.
Вiцебская «Лялька» была i застаецца жаданым удзельнiкам многiх прэстыжных тэатральных фэстаў. Вiктар Клiмчук па-ранейшаму адзiн з самых запатрабаваных рэжысёраў-пастаноўшчыкаў. Вiктар Iгнатавiч ставiў спектаклi ў Сербii, Балгарыi, Польшчы, Украiне, у многiх гарадах Расii. Лiтаральна нядаўна з вялiкiм поспехам прайшла прэм’ера яго спектакля «Маленькi прынц», пастаўленага паводле вядомай казкi Антуана дэ Сент-Экзюперы ў Дагестанскiм дзяржаўным тэатры лялек (у Махачкале). Пасля прэм’еры адзiн з акцёраў падышоў да Вiктара Iгнатавiча i сказаў: «Раней у мяне было два, а цяпер тры любiмыя чалавекi: мама, тата i вы». iрмовы стыль Вiктара Клiмчука i як рэжысёра, i як
Фмастацкага кiраўнiка, якi вызначае рэпертуарную палiтыку тэатра, — iмкненне да таго, каб любы спектакль, у тым лiку i для дзяцей, не абмяжоўваўся адным толькi забаўляльным тэатральным дзеяннем. Размытасць у сучасным грамадстве традыцыйных маральных арыенцiраў турбуе яго i як тэатральнага дзеяча, i як чалавека. Але цi здольны сёння лялечны тэатр уплываць на маленькiх i дарослых гледачоў, прапагандуючы са сцэны iдэалы дабра, справядлiвасцi, адным словам — вечныя каштоўнасцi? Вiктар Клiмчук перакананы, што здольны.
— I не толькi тэатр. Гэта задача нумар адзiн мастацтва ўвогуле, — кажа Вiктар Iгнатавiч. — Мы не ставiм «агрэсiўных» спектакляў. Час i без таго агрэсiўны. Мэтай для многiх з’яўляецца матэрыяльны поспех. Я не сцвярджаю, што трэба сядзець склаўшы рукi i не спрабаваць зарабiць больш. Але не любой цаной. У чалавека павiнна працаваць душа. I мы iмкнемся дастукацца да сэрцаў нашых гледачоў. У чым жа тады сакрэт поспеху «Лялькi», калi тэатр цiкавы сучаснаму гледачу, якi аддае перавагу перш за ўсё займальнаму дзеянню? У тым, каб не стаяць на месцы. Статычнасць тэатру процiпаказаная, сцвярджае
Вiктар Клiмчук.
паставiць ваць Калi клiпавасць матэрыял, раней i сыграць дастаткова глядацкага то якасны сёння было трэба ўспрыман- драматургiчны добра ўлiчня. Але нязменным застаецца шчырасць у працы. Гледачы вераць у тое, у што вераць самi акцёры, рэжысёр. Вiктар Клiмчук не лiчыць, што прыйшоў час толькi весялiць. Такога наогул не будзе цi не павiнна быць нiколi. Так, трэба спалучаць класiчны падыход з дынамiкай сцэнiчнага шоу. Але ўсё гэта — пры добрай эстэтыцы, з душой, з тым, што можа закрануць добрыя пачуццi ў гледачоў, асаблiва калi гаворка iдзе пра дзяцей.
Сёння спектакляў I ўсе ў яны рэпертуары пастаўленыя для дарослых. тэатра па 9 класiчных заканамернасць. творах. У Кожны гэтым спектакль ёсць свая «Лялькi» для дарослай аўдыторыi (у пастаноўцы, галоўным чынам, самога Вiктара Клiмчука) — гэта заўсёды падзея ў тэатральным жыццi. Тое ж можна сказаць i пра дзiцячыя спектаклi, але да тых, што для дарослага гледача, — цiкаўнасць асаблiвая. Менавiта па такiх пастаноўках можна меркаваць аб вялiзных магчымасцях мастацтва лялечнага тэатра. Тут нясуць эстэтычнае задавальненне гумар, тонкая сатыра, глыбiня думкi i наогул уся гама пачуццяў, якую выклiкае праца майстроў сцэны. На пастаноўку для дарослых затрачваецца немалы рэсурс, i спектакль павiнен заняць сваё годнае месца ў рэпертуары на многiя гады. Гэта павiнен быць, як кажа Вiктар Iгнатавiч, «шыкоўны спектакль». Вось чаму ўдалы выбар зыходнага матэрыялу вельмi важны. Адсюль i стаўка на правераную часам класiку.
Яркi таму прыклад — пастаноўка Вiктара Клiмчука «Мастак. Вяртанне ў Вiцебск». У «Ляльцы» павiнен быў з’явiцца свой Шагал. Дзесяць гадоў iшоў Вiктар Клiмчук да сваёй мэты. Яго настольнай кнiгай стала кнiга Марка Шагала «Маё жыццё». Трэба было адчуць тое важнае, што ўтоена за радкамi ўспамiнаў. I знайсцi да моманту пачатку працы над пастаноўкай свайго, «эксклюзiўнага» Шагала. Зрэшты, ён ужо быў даўно, амаль з самага нараджэння «Лялькi»: Юрась Франкоў у гэтым спектаклi стварыў непаўторны вобраз Майстра.
А час ляцiць з хуткасцю кур’ерскага цягнiка, i многае змяняецца ў гэтым жыццi, i не ўсё так гладка за кулiсамi, як гэта можа здацца зачараванаму гледачу, якi атрымлiвае асалоду ад канчатковага вынiку вялiкай працы супрацоўнiкаў тэатра. Напэўна, самым сур’ёзным выпрабаваннем для Вiктара Iгнатавiча i ўсяго калектыву за час iснавання «Лялькi» стала пандэмiя каронавiруса. Глядзельная зала i сама па сабе невялiкая, i кошты на квiткi павiнны быць бюджэтнымi, значна менш, чым выдаткi на «вытворчасць прадукцыi». А тут яшчэ людзей трэба пасадзiць праз аднаго, у шахматным парадку. Гэта значыць, спектаклi павiнны збiраць не больш за палову залы. Як выжыць?
Праца ў тэатры — гэта служэнне, якое не прадугледжвае вялiкiх заробкаў. У Клiмчука «Лялька» заўсёды адрознiвалася збалансаванасцю акцёрскага ансамбля: побач з майстрамi — таленавiтая моладзь. Калi бачыш на сцэне новых асоб, радуешся, што гэтыя маладыя людзi хутка стануць сапраўднымi артыстамi... Але моладзь сёння не рвецца ў акцёры. Бо служэнне служэннем, але хочацца шчаслiвыя ў маральным i матэрыяльным сэнсе сем’i ствараць i радавацца жыццю. I агульнапрызнаным талентам таго ж хочацца. Вось i пачалi сыходзiць майстры асноўнага складу ў iншыя прафесii — напрыклад, у дальнабойнiкi. Камерная зала ў тэатра, утульная. Але «Лялька» ўжо стала дарослай, i цяперашняя сцэна не дазваляе паказаць усё, на што яна здольная. Вось яшчэ адна праблема для мастацкага кiраўнiка. Патрабуецца другая зала, больш ёмiстая. I магчымасць такая ў архiтэктурным сэнсе ёсць.
Прозвiшча Клiмчук вядомае ўжо не толькi дзякуючы заснавальнiку «Лялькi». Вiктар Iгнатавiч нiколi не падштурхоўваў двух сваiх сыноў да выбару тэатральнай сцежкi. Наадварот, хацеў для iх, калi можна так сказаць, прафесii хай i празаiчнай, але надзейнай. Акцёр, рэжысёр — гэта заўсёды канкурэнцыя з вельмi смутнай перспектывай. На гэтай дарозе застаюцца толькi тыя, хто без яе не можа нiяк. Менавiта гэты шлях абраў Мiхаiл Клiмчук, малодшы сын Вiктара Iгнатавiча. Бацька можа iм ганарыцца. Мiхаiл Вiктаравiч — таленавiты акцёр i рэжысёр, мае дзве вышэйшыя адукацыi (акцёрская i рэжысёрская), добра разбiраецца ў музыцы, лiтаратуры, рэжысуры, акцёрскiм майстэрстве. Мiхаiла Клiмчука, штатнага рэжысёра «Лялькi», запрашалi (i да гэтага часу завуць) на пасаду галоўнага рэжысёра вядомага лялечнага тэатра ў адным з расiйскiх гарадоў, дзе адразу ж давалi добрую кватэру... аднак Мiхаiла ўтрымлiваюць родныя сцены — тэатра i горада.
Культурная адукаванасць, нацыянальная самасвядомасць, пачуццё прыгожага — усё гэта ўласцiва сям’i Вiктара Клiмчука. Сам Вiктар Iгнатавiч чытае шмат мастацкай i спецыяльнай лiтаратуры. Любiць класiчную паэзiю, многiя вершы ведае на памяць. I пры ўсiм тым ён звычайны дачнiк са сваiмi стандартнымi шасцю соткамi агарода. Хто б мог падумаць... А яшчэ гарачы аматар футбола. У савецкiя часы хварэў за мiнскае «Дынама» i маскоўскi «Спартак», а ў нашы днi — за той расiйскi клуб, якi трэнiруе беларус Вiктар Ганчарэнка.
Сёння Вiктар Клiмчук знаходзiцца ў выдатнай творчай форме, калi чалавек з багатым прафесiйным i жыццёвым вопытам ведае калi не ўсё, то вельмi многае, а можа яшчэ больш. Што тычыцца планаў, то яны простыя: ставiць i ставiць цiкавыя спектаклi, кожны раз застаючыся сам-насам з вяршыняй, якую яшчэ не пакарыў.