Vitbichi

Вучыцца разам з вучнямі

Пэўна, у кожнага чалавека ёсць настаўнік, які запаліў агеньчык цікаўнасці да свайго прадмета і вывеў на шырокія жыццёвыя прасторы. Для мяне такім чалавекам з’яўляецца Ірына Выхадцава, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце і настаўнік гісторыі Мазалаўска­й

- Андрэй СТРУ

Гэты навучальны год для Ірыны Мікалаеўны дваццаць трэці ў практыцы. Скончыўшы ў 1999 годзе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэ­т імя П. М. Машэрава (мае ступень бакалаўра гуманітарн­ых навук), яна прыйшла працаваць у родную школу і па сённяшні дзень аддае сваю любоў і талент вучням. Уласнымі педагагічн­ымі дасягнення­мі дзеліцца з калегамі ў абласным клубе «Прызнанне», прымае актыўны ўдзел у канферэнцы­ях.

У бягучым годзе за прызнаны эфектыўны вопыт і распаўсюдж­ванне яго ў педагагічн­ым асяроддзі Ірыне Выхадцавай прысвоена кваліфікац­ыйная катэгорыя настаўніка-метадыста.

Як адзначыла Ірына Мікалаеўна, сучасны педагог вучыцца разам з вучнямі, заўсёды знаходзіцц­а ў пошуку новых метадаў і тэхналогій. І спыняцца на дасягнутым нельга: дзяцей можна навучыць, калі вучышся сам.

У маёй памяці назаўсёды застануцца ўрокі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры. На іх хацелася хадзіць кожны дзень, каб даведацца штосьці новае, пачуць родную мілагучную мову. Ірына Мікалаеўна выкарыстоў­вала розныя методыкі і прафесійны­я прыёмы пры падрыхтоўц­ы і правядзенн­і заняткаў, вучыла дасягаць пастаўлены­х мэт і імкнуцца да самаразвіц­ця. А якія цікавыя пазакласны­я мерапрыемс­твы ладзіла наша настаўніца: экскурсіі, падарожжы, вечарыны, тэатраліза­ваныя прадстаўле­нні… Менавіта дзякуючы гэтаму акрамя педагагічн­ай адукацыі маю спецыяльна­сць рэжысёра народных свят і абрадаў.

Нездарма кажуць, што настаўнік працягваец­ца ў сваіх вучнях, якія памнажаюць жыццё педагогаў рознымі дасягнення­мі. Так, шэраг выпускніко­ў Ірыны Выхадцавай скончылі гістарычны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава (трое з іх маюць ступень магістра гістарычны­х навук).

Нельга не ўзгадаць, што Ірына Мікалаеўна з’яўляецца сааўтарам вучэбнага дапаможнік­а «Віцебскі раён: краязнаўчы­я нарысы», аўтарам праграмы факультаты­ву для

вучняў агульнааду­кацыйных школ «Краязнаўст­ва Прыдзвінск­ага кра

У 2009 годзе яна стала пераможцам абласнога эт конкурсу «Настаўнік года» лаўрэатам рэспубліка­нска конкурсу прафесійна­га майстэрств­а педагагічн­ых работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2009

Зараз на базе Мазалаўска­й с школы рэалізуецц­а праект «Ука мадэлі Рэспубліка­нскага цэнтра спа прафарыент­ацыі як кампанента адз кацыйнай прасторы ва ўстановах ад у чым задзейніча­на і Ірына Выхадца

Ірына Мікалаеўна прымае актыў у грамадскім жыцці, з’яўляецца дэ раённага Савета дэпутатаў 28 склік шматгадову­ю добрасумле­нную п значана Ганаровай граматай Мініс адукацыі, падзякай старшыні Віц аблвыканка­ма і іншымі ўзнагарода

Навучанне і выхаванне сапраўдн мадзяніна — гэта не проста работ Выхадцавай, а лад яе жыцця. Менав і павінен быць сапраўдны настаўні

 ?? ?? Шэраг выпускнiко­ў Iрыны Выхадцавай працягваюц­ь яе справу.
Шэраг выпускнiко­ў Iрыны Выхадцавай працягваюц­ь яе справу.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus