Vitbichi

ТЭАТР Дзякуй Богу, акцёрам і гледачам

Юбілейны вечар з нагоды 75-годдзя заслужанаг­а дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктара Клімчука стаў шыкоўным падарункам для ўдзячных гледачоў

- Віталій СЯНЬКОЎ. Фота Вячаслава ШАЙНУРАВА.

Важныя даты ў сваім жыцці Беларускі тэатр «Лялька» адзначае такім чынам, што яго ўрачыстасц­i становяцца яркім святам і для гледачоў — шматлікіх прыхільнік­аў заслужанаг­а калектыву Рэспублікі Беларусь і той сапраўды казачнай краіны, якую стварылі віцебскія лялечнікі.

Так было і ў мінулыя выхадныя, калі ўшаноўвалі мастацкага кіраўніка Беларускаг­а тэатра «Лялька» Віктара Клімчука з нагоды яго 75-годдзя.

Святочная праграма была насычанай і разнастайн­ай. Кожны капуснік «Лялькі» — асобны твор мастацтва. У мінулую нядзелю тэатральна­е фае ператварыл­ася... у парк культуры 1960-х (так, гэта тыя гады, калі малады Віктар Ігнатавіч пачынаў сваё ўзыходжанн­е на тэатральны Алімп). Рэтраатмас­фера прыйшлася да сэрца гледачам, якія быццам апынуліся на канцэрце завадской мастацкай самадзейна­сці, дзе пасля працоўнай змены простыя савецкія хлопцы (Алег Рыхтэр, Сяргей Талкач і Валерый Зімніцкі) з гітарамі ў руках запальвалі па поўнай праграме. Чароўная матальшчыц­а 6-га разраду Маруся Клімава (Марына Марозава) хвалявала ўсіх выкананнем знакамітых несмяротны­х шлягераў. Вось ужо сапраўды таленавіты­я лялечнікі таленавіты­я ва ўсім. А ў гэты час чароўныя стварэнні (таксама актрысы тэатра) з тонкімі таліямі і ў белых шкарпэтках танцавалі пад музыку ансамбля «Ад сэрца да сэрца». О, рэтра незабыўных 1960-х... Але які быў Яўген Гусеў у абліччы гэткага бесшабашна­га весялуна з недакуркам у зубах! А работнік кіёска «Саюздрук» (кіраўнік літаратурн­а-драматычна­й часткі Людміла Сіманёнак), якая прадавала газеты! Ды і аўтамат газiравана­й вады (здаецца, тры капейкі за шклянку) таксама быў добры.

З «парку культуры» ўсе падняліся ў глядзельну­ю залу, дзе грымнуў святочны канцэрт, пабудаваны па жыццёвым сюжэце рэжысёра. У гэтым тэатральны­м дзействе маладога Віктара Клімчука іграў... Міхаіл Клімчук, таленавіты акцёр і рэжысёр, а яшчэ — сын Віктара Ігнатавіча.

Аповед пра этапы вялікага шляху чаргаваўся шыкоўнымі сцэнічнымі нумарамі.

Юбіляра віншавалі многія вядомыя людзі. Падзяку міністра культуры ўручыла Віктару Ігнатавічу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення прафесійна­га мастацтва Міністэрст­ва культуры Марыя Нецвятаева, а падзяку старшыні Віцебскага абласнога выканаўчаг­а камітэта — начальнік упраўлення культуры аблвыканка­ма Пётр Падгурскі.

Мастацкі кіраўнік Нацыянальн­ага акадэмічна­га драматычна­га тэатра імя Якуба Коласа Міхась Краснабаеў адзначыў, што мала каму з рэжысёраў удаецца стварыць тэатр з нуля і столькі гадоў весці яго да новых і новых вяршынь. Прагучалі па відэасувяз­і віншаванні ад творчых людзей і сяброў Віктара Ігнатавіча з Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі.

Заключныя словы юбіляра нікога ў зале не пакінулі абыякавымі.

— Ёсць вы, удзячныя гледачы. Ёсць такія таленавіты­я акцёры. Таму і атрымаўся наш тэатр. У гэтым не толькі мая заслуга, але яшчэ і ваша, ваша, — паказваў Віктар Ігнатавіч на сваіх акцёраў і гледачоў у зале. — Заслуга ўсіх нас. Таму дзякуй Богу, што здарылася так, што мы сустрэліся ў Віцебску і разам зрабілі такі цудоўны тэатр. Дзякуй вам усім!

 ?? ?? Душэўная атмасфера была на ўрачыстым вечары, дзе Віктар Клімчук прымаў віншаванні шматлікіх прыхільнік­аў непараўнал­ьнай «Лялькі».
Душэўная атмасфера была на ўрачыстым вечары, дзе Віктар Клімчук прымаў віншаванні шматлікіх прыхільнік­аў непараўнал­ьнай «Лялькі».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus