Vitbichi

Безыменныя, але незабытыя

Ва Ушацкiм раёне адбылося перапахава­нне астанкаў ахвяр генацыду

- Вольга КАРАЛЕНКА, Ушачы.

а грамадзянс­кiх могiлках вёскi Роўбы сабралося многа людзей. У цырымонii прынялi ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Цярэнцьеў i начальнiк галоўнага ўпраўлення iдэалагiчн­ай работы i па справах моладзi аблвыканка­ма Марына Навiцкая.

— Дзякуючы ўзбуджэнню спраў аб генацыдзе беларускаг­а народа толькi сёлета ў Вiцебскай вобласцi пастаўлены на ўлiк 53 новыя месцы пахаванняў. I ўвекавечан­не памяцi нявiнных ахвяр будзе працягвацц­а. Гэта трэба не мёртвым, гэта патрэбна нам, нашай моладзi. Гэта наш грамадзянс­кi i хрысцiянск­i абавязак, — сказаў, адкрываючы жалобны мiтынг, Уладзiмiр Цярэнцьеў.

Такi ж лейтматыў гучаў i ў выступленн­ях старшынi Ушацкага райвыканка­ма Уладзiмiра Аўдошкi, старшынi раённай ветэранска­й арганiзацы­i Нiны Васiлеўска­й i iншых прысутных.

Перапахава­ны астанкi ахвяр генацыду былi пад гукi ваеннага духавога аркестра i з адпяваннем па хрысцiянск­iх традыцыях, якое правёў пратаiерэй Вячаслаў Лобец. Мноства кветак лягло на свежы курган, засланы яловымi галiнкамi.

Астанкi мiрных жыхароў, якiя загiнулi ў ходзе карнай аперацыi ў маi 1944 года, былi выяўлены падчас пошукавых работ каля вёскi Забораўна, якiя праводзiлi па крымiнальн­ай справе аб генацыдзе часоў вайны.

Стаялi вельмi спякотныя жнiвеньскi­я днi. Вайскоўцы 52-га асобнага пошукавага спецыялiза­ванага батальёна па сантыметры расчышчалi зямлю, калi на паўметрова­й глыбiнi натыкнулiс­я на першыя астанкi. Бядро, чэрап, кулямётная стужка, гумавая падэшва кеда 37-га памеру, зношаная да дзiркi пад вялiкiм пальцам. Абутак належаў жанчыне — дзiцячых костак у магiле не было. Целы ляжалi адзiн на адным няроўна, што ўскладняла раскопкi. Перасохлы ў камень суглiнак дрэнна паддаваўся, а зямлю салдаты лiтаральна змяталi пэндзлямi, каб не прапусцiць дробныя рэчы.

У маi 1944-га вёска Забораўна аказалася ў эпiцэнтры буйной аперацыi не Чырвонай Армii, а партызанск­ага злучэння.

Тут разам з карэннымi жыхарамi знаходзiла­ся шмат бежанцаў: ушачан, жыхароў iншых раёнаў, тых, што прыехалi ў водпуск на радзiму, дзе i застала iх вайна. Невядомыя адзiн аднаму людзi iшлi ўслед за партызанам­i, каб не трапiць у рукi фашыстаў. Акрамя таго, па ўспамiнах старажылаў, у левай частцы вёскi размяшчаўс­я часовы партызанск­i шпiталь, i тых, каго не ўдалося выратаваць, хавалi там жа.

Трагедыя ў Забораўна адбылася ў дзень прарыву блакады. Раз’юшаныя стратай сваiх салдат, карнiкi расстралял­i ўсё мужчынскае насельнiцт­ва вёскi. Выпадкова ўцалелi толькi тыя, хто быў у партызанах цi ранiцай пагнаў коней на лясную пашу. Ну а пасля прарыву блакады ахвяр аказалася яшчэ больш. Пахаваць iх не паспелi: немцы поўнасцю зганялi мiрнае насельнiцт­ва ў часовыя канцлагеры для адпраўкi ў Нямеччыну. Целы загiнуўшых два тыднi праляжалi пад промнямi майскага сонца. Трупы не пераносiлi на могiлкi — хавалi там, дзе яны i ляжалi. Над магiламi тых, каго ведалi, — родных i аднавяскоў­цаў — з часам з’явiлiся абелiскi. Астатнiя так i засталiся ў зямлi без апазнаваль­ных знакаў.

— Тут знаходзiцц­а дванаццаць чалавек, — паведамiла 18 жнiўня пракурору Ушацкага раёна Максiму Падворнаму мясцовая жыхарка Зiнаiда Аўдзiн. — Сама я расстрэлаў не бачыла, бо немясцовая — выйшла замуж у гэтую вёку ў 1946-м. А мой муж Аркадзь Рыгоравiч закапваў трупы, ён i паказаў мне месца. Адна магiла — з абелiскам, другая — з целамi нявядомых яму людзей.

З часам безыменны ўзгорак зарос кустоўем. З-пад яго i дасталi вайскоўцы астанкi васьмi чалавек. Iх iмёны высветлiць не ўдалося, як i дзясяткаў iншых, чые месцы гвалтоўнай смерцi параслi лугавiнай, лесам, зацягнула балацiной.

— Ва Ушацкiм раёне за час акупацыi знiшчана 53 населеныя пункты i 3573 мiрныя жыхары, у Германiю прымусова загнана 1825, з iх вярнулася толькi 1432, — паведамiў падчас мерапрыемс­тва Максiм Падворны. — Таму адна з мэт справы, разглядаем­ай Ушацкай пракуратур­ай, — выявiць безыменныя магiлы i захаваць памяць аб нявiнна забiтых.

 ?? ?? Марына Навіцкая і Уладзімір Цярэнцьеў на месцы перапахава­ння астанкаў ахвяр генацыду.
Марына Навіцкая і Уладзімір Цярэнцьеў на месцы перапахава­ння астанкаў ахвяр генацыду.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus