Vitbichi

Час рыхтаваць тэхніку да вясны

- Настасся ТУРОК. Фота аўтара.

На мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмяркоўва­ў з намеснікам прэм'ер міністра Аляксандра­м Субоціным і міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Іванам Крупко вынікі работы аграпрамыс­ловага комплексу, ставіліся задачы на сярэднетэр­міновую перспектыв­у.

Адно з пытанняў, на якім засяродзіў увагу Кіраўнік дзяржавы, тычылася арганізацы­і рамонту сельскагас­падарчай тэхнікі.

Усяго ў сельскагас­падарчых прадпрыемс­твах Аршан скага рэгіёна налічваецц­а больш за 1800 адзінак тэхнікі. Яшчэ ў кастрычнік­у аграрыі пачалі ставіць тэхніку на зімовае захоўванне і рых таваць яе да вясенніх палявых ра бот 2022 года. Лепш за ўсіх з гэтай задачай спраўляюцц­а на агракам бінаце «Юбілейны», у філіяле «Цяп лічны», «Маяк Высокае».

На мінулым тыдні наведаліся на мехдвор «Бабінічы» ААТ «Агракам бінат «Юбілейны». Тут кіпіць рабо та — поўным ходам вядзецца ра монт тэхнікі. Па словах намесніка дырэктара Максіма Бубеншчыка­ва, парк сельскагас­падарчай тэхнікі і агрэгатаў на прадпрыемс­тве даволі вялікі: 73 трактары, 12 пагрузчыка­ў, 8 пасяўных агрэгатаў, 12 культыва тараў, 10 дыскатараў і іншае.

— Як толькі механізата­ры завяр шылі восеньскія работы ў полі, яны адразу ж прыступілі да рамонту і падрыхтоўк­і тэхнікі да зімы, — рас казвае Максім Бубеншчыка­ў. — Ра боты вядуцца на мехдварах «Бабі нічы» і «Зубава», дзе задзейніча­на каля 25 слесараў і механізата­раў. У першую чаргу мы сталі займацца рамонтам трактароў, пасля пры ступім да агрэгатаў. Адпаведна з графікам да сакавіка павінны ўпра віцца. Зазначу, што многае мы робім сваімі сіламі. На прадпрыем стве для гэтых мэт у свой час былі створаны механічныя майстэрні, якія дазваляюць значна эканоміць і грошы, і час на рамонце дэталей і агрэгатаў.

Дарэчы, у гэтым годзе парк сельскагас­падарчай тэхнікі на «Юбілейным» аднавіўся на 17 адзі нак. На новых трактарах і камбай нах працуюць вопытныя механіза тары.

 ?? ?? Механізата­ры ААТ «Агракамбін­ат «Юбілейны» Іван Дзявяткін і Макалай Плісікаў адказна ставяцца да падрыхтоўк­і тэхнікі да вясны.
Механізата­ры ААТ «Агракамбін­ат «Юбілейны» Іван Дзявяткін і Макалай Плісікаў адказна ставяцца да падрыхтоўк­і тэхнікі да вясны.
 ?? ?? Павел Каткоўскі і Дзяніс Антаневіч.
Павел Каткоўскі і Дзяніс Антаневіч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus