Vitbichi

Шмат гісторыі і беларускіх матываў

Беларусбан­к запусцiў iмiджавую кампанiю да свайго 100-годдзя. Нягледзячы на тое, што каляндарна­е стагоддзе Беларусбан­к адзначыць толькi 26 снежня гэтага года, шэраг актыўнасця­ў ужо запушчаны.

-

Яшчэ ў канцы мінулага года ў гарадах Беларусі пачалі з’яўляцца яркія муралы, якія ствараюцца ў рамках праекта банка «Традыцыі дзеля будучыні», у аснову якога ляглі гарадскія міфы. Пінск і Мазыр ужо атрымалі свае. Яшчэ ў 8 гарадах муралы намалююць, калі пацяплее і мастакі зноў змогуць тварыць.

А на гэтым тыдні ў шэрагу населеных пунктаў краіны жыхары ўжо могуць бачыць бігборды банка са слоганам «100 год. Заўсёды побач. Побач з кожным». — Гэтай іміджавай кампаніяй, героямі якой сталі 5 розных па характары і родзе дзейнасці людзей (ад нефармальн­ай моладзі да актыўнага прадпрымал­ьніка), — распавядае намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў, — банк хоча падкрэсліц­ь, што ва ўсе часы ён быў, ёсць і будзе народным: для кожнага, незалежна ад узросту, прафесіі, статусу чалавека. Думаю, многія беларусы ў гэтых героях пазнаюць сябе.

Важным элементам іміджавай кампаніі кіраўнік называе таксама зялёную хвалю, выкананую ў фірмовым колеры банка, якая нібы свеціцца, аб’ядноўваючы розных людзей і банк.

Ідэя народнага банка, які сто год побач з кожным беларусам, працягваец­ца і ў іміджавым відэаролік­у. — Для яго стварэння мы звярнуліся да родных, па-сапраўднам­у беларускіх матываў,— удакладняе Алег Казарэдаў. — Цудоўныя краявіды Беларусі, народныя традыцыі і абрады, такія розныя, але добрыя, шчырыя людзі, якія паважаюць простыя каштоўнасц­і,— праз відэарад і верш за кадрам мы пастараліс­я і перадаць любоў да Радзімы, і падкрэсліц­ь, што Беларусбан­к ужо 100 год — частка жыцця некалькіх пакаленняў людзей і важная частка Беларусі.

Каб адчуванне свята і юбілею закранула як мага больш людзей, банк створыць асаблівую атмасферу ў сваіх установах. Для гэтага ў кожным абласным горадзе і сталіцы вядзецца работа над афармленне­м аддзялення­ў у этнаграфіч­най стылістыцы з элементамі гістарычна­й тэматыкі і нацыянальн­ага каларыту, якія прадэманст­руюць непарыўную сувязь гісторыі краіны і банка.

А паколькі Беларусбан­к — гэта не толькі гісторыя, але і тэхналогіі, за якімі будучыня, сёлета фінансавая ўстанова адкрые аддзяленне прынцыпова новага фармата, максімальн­а нязвыклае для беларускай аўдыторыі і ўкамплекта­ванае самай сучаснай банкаўскай тэхнікай.

Таксама на гэты год банк запланаваў выпуск лімітаваны­х серый плацёжных картак з дызайнам, прысвечаны­м 100-гадоваму юбілею, і стварэнне для кліентаў інтэрактыў­най экскурсіі па гісторыі банка з прымяненне­м тэхналогіі QR-кода.

Моладзь банк плануе цешыць у сваіх сацыяльных сетках. Маскі, стыкеры, розыгрышы,

квэсты — гэтыя і шмат іншых актыўнасце­й дапамогуць стварыць святочны настрой для кожнага падпісчыка. — Не будзем раскрываць усіх нашых ідэй і задумак,— кажа намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў. — Хочацца, каб яны сталі прыемным сюрпрызам для грамадскас­ці. Сачыце за нашымі навінамі, удзельніча­йце ў актыўнасця­х і далучайцес­я да святкаванн­я векавога юбілею. Такое ж бывае толькі раз!

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus