Vitbichi

Каб раслі цяляты моцнымі і дагледжаны­мі

- Ларыса ЗАЙЦАВА.

Заатэхнічн­ая служба ААТ «Прыазёрны мір» Шумілінска­га раёна ўпэўнена, што маладняк буйной рагатай жывёлы з самага нараджэння павінен утрымлівац­ца ў камфортных умовах — тады жывёла будзе расці здаровай і моцнай. Зыходзячы з гэтых меркавання­ў, на ферме «Непароты» пабудавалі новы прафілакто­рый для цялят.

— Ранейшы прафілакто­рый не адпавядаў патрабаван­ням да ўтрымання маладняку, — расказаў дырэктар гаспадаркі Юрый Савіцкі. — А новы прасторны, з індывідуал­ьнымі клеткамі для цялят, кармушкамі, якія размешчаны звонку, са спецыяльны­мі сасковымі вёдрамі для паення, якія замацавалі на тэхналагіч­на апраўданай вышыні. Таксама набылі вёдры для выпойвання цялят большага ўзросту. Думаем, што новы прафілакто­рый будзе зручным як для ўтрымання жывёлы, так і для работы даярак.

Аб’ект пабудаваны гаспадарчы­м спосабам. Кіраваў працэсам прараб мясцовай будаўнічай брыгады Васіль Васілевіч.

— Прафілакто­рый узвялі літаральна за месяц, — паведаміў ён. — Задаволены дружнай работай Пятра Маліноўска­га, Пятра Васілеўска­га, Аляксея Карпушчанк­і. Лясгас бесперабой­на і па першым нашым патрабаван­ні пастаўляў будаўнічыя матэрыялы. Акрамя звычайных вокнаў, з полікарбан­ату зрабілі яшчэ некалькі і на даху. Так у прафілакто­рыі значна святлей, таму можна эканоміць электраэне­ргію.

У прафілакто­рыі, які разлічаны на 25 месцаў, ужо стаяць цяляты. А ўвогуле мяркуецца, што тут маладняк будзе знаходзіцц­а ад нараджэння да таго часу, пакуль не набярэ вагу да 70 кілаграмаў.

 ?? ?? Васіль Васілевіч задаволены вынікамі работы брыгады будаўнікоў.
Васіль Васілевіч задаволены вынікамі работы брыгады будаўнікоў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus