Vitbichi

Англійскія замкі ў нашай глыбінцы

- Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота аўтара.

На ўскрайку вёскi Лескавiчы Шумiлiнска­га раёна ў старым закiнутым парку ўзвышаюцца руiны вежаў i муроў старога замка. Будынак мог прэтэндава­ць на помнiк сусветнага значэння, бо да яго стварэння прыклаў руку адзiн з самых вядомых англiйскiх архiтэктар­аў.

УXIX стагоддзі Лескавічы належалі арыстакрат­ам Хлюдзінскі­м. Вёска не была галоўным уладаннем сям’і, таму тут знаходзіўс­я адносна невялікі тыповы памешчыцкі дом. Але ў другой палове XIX стагоддзя сям’я пераязджае жыць у Лескавічы. У пачатку ХХ стагоддзя апошні гаспадар маёнтка Уладзіслаў Хлюдзінскі вырашае пабудаваць на месцы старога дома вялікі палац. Яго жонка Эма Паўлучы паходзіла з англійскай арыстакрат­ычнай сям’і, верагодна, гэта і паўплывала на выбар архітэктар­а. Ім стаў модны ў той час Макей Х’ю Бэйлі-Скот — адзін з заснавальн­ікаў стылю мадэрн у англійскай архітэктур­ы. Ён звычайна праектаваў не толькі будынак, але і ўсе інтэр’еры, мэблю, навакольны ландшафт як суцэльны твор.

Першы праект, прапанаван­ы архітэктар­ам, прадугледж­ваў узвядзенне палаца ў стылі венскага «сецэсіёну». Гэта павінна была быць беласнежна­я віла з чатырма вежамі і магутным купалам. На вежах — крылатыя постаці анёлаў. У цэнтры палаца пад купалам архітэктар планаваў вялікі крыты двор з зімовым садам, вакол якога хацеў размясціць жылыя памяшканні. З боку возера — тэрасы.

Але заказчык праект не прыняў. Можна меркаваць, што ён не адпавядаў задуме Хлюдзінскі­х, якія хацелі мець «старажытны» замак. Архітэктар прапанаваў новы варыянт. Кампазіцыя ў цэлым захавалася: цэнтральны двор, вуглавыя вежы, злучаныя карпусамі. Там размешчаны парадныя, жылыя і службовыя пакоі. Істотна змяніўся стыль будынка. Высокія чарапічныя дахі, замест прасторных тэрас — вузкі балкон з крутой лесвіцай і падпорная сцяна з буйных валуноў. Сцены са знешнім аздабленне­м з камянёў упрыгожаны ромбападоб­ным узорам з цэглы. З яе выкладзены і вуглы будынка. Там-сям у сценах — невялікія вокны.

Рамантычны «сярэдневяк­овы» англійскі ці шатландскі замак. У такім жа стылі — калі цагляныя муры аздабляюцц­а звонку мясцовым каменнем, якога шчодра на палетках пакінуў нам ледавік, — узведзены і ўязная брама ў пачатку алеі, што вядзе да замка («Дом брамніка»), і гаспадарчы­я пабудовы фальварка.

Узвядзенне замка на месцы старога дома пачалося даволi актыўна, але грымнула Першая сусветная вайна, затым рэвалюцыi. Гаспадары падалiся ў эмiграцыю.

Замак так i не быў дабудаваны.

Зараз ад яго засталіся толькі руіны — фрагменты трох вежаў на высокім беразе Лескавіцка­га возера. Але на мурах бачны тыя самыя цагляныя ромбы, што і на малюнку архітэктар­а, ёсць і магутныя валуны ў падмурку і падпорнай сцяне.

Так, ад будынкаў амаль нічога не засталося. Але любы, хто прыходзіць паглядзець на рэшткі муроў замка, адчувае яго веліч. Ёсць сэнс уключыць гэту лакацыю ў падарожжа па родным краі.

 ?? ?? Руіны замка ўсё яшчэ трывалыя.
Руіны замка ўсё яшчэ трывалыя.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus