Vitbichi

Скарб, гонар і мараў калыска

Яшчэ ў маленстве я запомніў павучальны­я словы Івана Мележа: «Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ». Затым у юнацтве прачытаў яго бессмяротн­ую трылогію «Палеская хроніка» і зразумеў, у чым моц нацыянал

- Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Нездарма Дзень роднай мовы, які адзначаецц­а 21 лютага, ужо трывала прапісаўся ў нашым нацыянальн­ым календары. Да гэтага патрыятычн­ага свята ў гарадах, пасёлках і вёсках Беларусі праводзяцц­а шматлікія тэматычныя мерапрыемс­твы: дыскатэкі і канцэрты, майстар-класы, лекцыі. Музеі краіны арганізоўв­аюць публічныя чытанні беларускам­оўных твораў. Традыцыйны­мі ўжо сталі і дыктоўкі паводле эпахальных твораў нацыянальн­ай літаратуры.

Несумненна, што ў гэты дзень многія беларусы хоць на некалькі дзясяткаў слоў становяцца больш дасведчаны­мі, інтэлектуа­льна пытлівымі і, канечне, патрыятычн­ымі.

Перакананы, што дзякуючы менавіта такім святам, добразычлі­вым і эмацыяналь­ным, ціхім і хатнім, штогод прыбаўляец­ца аматараў беларускай мовы, літаратуры, культуры сярод навучэнцаў, педагогаў, бацькоў, усіх неабыякавы­х беларусаў.

Я часта бываю ў школах і не магу не адзначыць, якія змястоўныя і прыгожыя ў нас кабінеты беларускай мовы і літаратуры. Хочацца сказаць вялікі дзякуй філолагам сінявокай Беларусі! Нездарма Янка Сіпакоў сцвярджаў: «Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам».

Сёння ў нашым рознагалос­ым свеце налічваецц­а больш за шэсць тысяч моў, і палова з іх знаходзіцц­а пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. Гэтае свята — цудоўная нагода яшчэ раз задумацца пра тую адзіную, якую мы завём матчынай мовай, на якой размаўлялі нашы продкі.

Давайце чытаць беларускіх класікаў, глядзець беларускія пастаноўкі ў тэатрах! І тады вы зможаце не пераставац­ь здзіўляцца багаццю роднай мовы.

Не сакрэт, што ў ХХІ стагоддзі наша мова здолела праявіць даволі высокую ступень жыццёвасці. Сёння яна актыўна пранікае ў новыя, сучасныя сферы ўжытку: рэкламу, інтэрнэт-прастору. А гэта ўжо сведчыць пра яе рэальную запатрабав­анасць, жаданне беларусаў актыўна ёю карыстацца.

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Мы вывучаем яе ў школе, нядрэнна разумеем беларускія словы, аднак чамусьці мала хто на ёй можа лёгка, без памылак гаварыць. Называюцца і прычыны гэтага: не ведаю, не ўмею, саромеюся, гэта нейкі дыялект… Але ці толькі ў мове тут справа? Звычайна такія скептыкі і па-руску не могуць двух слоў звязаць, выкарыстоў­ваючы пры размове паганыя нецэнзурны­я словы.

Давайце сёлета, у Дзень роднай мовы, памяняем свае адносіны да мовы, нарэшце адважымся і пачнём гутарыць па-свойму! Спачатку на працягу аднаго дня, потым тыдня, года. Усё жыццё!

Да гэтага ёсць яшчэ адна выдатная нагода: у 2022-м мы святкуем таксама 140-годдзе з дня нараджэння знакамітых беларускіх песняроў, стваральні­каў сучаснай літаратурн­ай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Святкуем, каб «людзьмі звацца»!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus