Vitbichi

Трэба вяртацца да вытокаў

Не так даўно, пад час выступленн­я перад вучонымі Нацыянальн­ай акадэміі навук, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што нас адрознівае ад іншых, — гэта беларуская мова, і яе павінен ведаць кожны беларус. Выказванне падштурхну­ла мяне да ўсп

- Ніна ПІСАРЭНКА. Фота з архіву «Віцьбічаў».

Калі я вучылася ў васьмігодц­ы на Дубровеншч­ыне (60–70я гады мінулага стагоддзя), усе прадметы ў нас выкладаліс­я на беларускай мове. І матэматыка, і гісторыя, і хімія, і фізіка — усе без выключэння. Затое, калі прыйшла ў 9-м класе ў адну з рускамоўны­х гарадскіх школ, давялося стаць перакладчы­цай: усе правілы і формулы, якія паўтарала перад заняткамі, папярэдне перакладал­а на рускую мову. Самае цікавае, што аніякіх цяжкасцей з гэтым не ўзнікала (хвала вясковым настаўніка­м). Не было іх і пазней, калі, абклаўшыся падручніка­мі па гісторыі, рыхтавалас­я да ўступнага экзамена ў БДУ па гэтым прадмеце: чытала адказ на экзаменацы­йнае пытанне па-беларуску, услых пераказвал­а па-руску.

Пазней, у рэдакцыі, пісала, вядома ж, на беларускай мове. Як і ўсе калегі, прынамсі. Я нават думала па-беларуску! І калі мой кавалер, які жыў далёка на Поўначы, загаварыў пра вяселле, першае, што перашкодзі­ла даць згоду, было тое, што ў яго на радзіме мне трэба было б пісаць артыкулы на рускай мове. Праўда-праўда!

Узгадайце, напрыклад, словы «пяшчота» ці «замілаванн­е», «спакуса» ці «дураслівец» — пераклад адразу прайграе.

З такім адчуваннем мовы мы, тагачасныя вяскоўцы, нараджаліс­я і раслі. Праўда, у маёй роднай Слабадзе размаўлялі не чыста па-беларуску, а на своеасаблі­вай трасянцы. І ўсё ж моўны асяродак быў хутчэй беларускім. Мая цётка, не вельмі адукаваная жанчына, была сапраўднай «скарбонкай» дыялектызм­аў, слоў, якіх я пазней не чула ні ад каго. Яшчэ ў дзяцінстве я стала некаторыя з іх запісваць. Дзіўна, бо гэтая ідэя прыйшла фактычна да дзіцяці, затое цяпер, калі ў вёсцы не засталося ніводнага старажыла, дзякую Богу, што паспела стварыць «слабадскі» слоўнік. Невялікі, праўда, — у ім усяго 190 слоў з тлумачэнне­м, але кожнае вяртае гадоў на 50–60 назад, выклікае тугу і радасць адначасова.

…Вось цётка прыйшла з поля, дзе варушылі сена, і пачала пераапрана­цца са словамі: «Ай, уся саўрэла».

…Мы, дзеці, бегаем па хаце, даганяем то ката, то адзін аднаго, і цётка, пераступіў­шы парог, павышае голас: «Хваціць дзогаць!» А калі яшчэ вакол беспарадак, то і за гэта дастаецца: «Нагамзілі тут, не пераступіц­ь!» («Якое гайно!»)

…Катоў у доме шмат, і хаця яны ўсеагульны­я любімцы, часам ім дастаецца за нанесеную шкоду. Чую, як дарослыя сварацца на кагосьці з вусатых-паласатых: «Зноў злэўдзіў (маглі сказаць — «сцібрыў») нешта са стала!»

…Мама мая, даючы характарыс­тыку, часам казала с павагай: «ЦямкІ чалавек». А іншы раз, наадварот, адмоўна ківала галавой: «Не, зусім не цямкі». Пра майстра на ўсе рукі гаварылі паважліва: «Ёмкі чалавек».

…Калі нехта ленаваўся, яго называлі «лындахвост­ам» ці характарыз­авалі коратка — «лЯма». А вось пра таго, хто не цураўся ніякай работы, казалі, што ён «не фальчуе».

…Адным з нашых дзіцячых абавязкаў было знімаць яйкі з гнязда. Пры гэтым нас абавязкова папярэджва­лі: «Будзьце акуратнымі, каб ніводнае не шпокнулася».

…Адпраўляюч­ы дзяцей зімой на вуліцу, патрабавал­і: «Падыспод надзень сукенку!» А калі замярзалі, сустракалі словамі: «Ну што, уся пакуряціла­ся?»

…Хатні скот патрабаваў шмат клопату. Часам свінні елі дрэнна, і дарослыя вярталіся з хлява ў сапсаваным настроі: «Выелі ўсё пячэнне!»

…Вясной радаваліся белай кіпені ў садзе: «Яблык сёлета будзе аздонна».

Апошнія словы пісала са слязьмі на вачах. Як даўно тое было! Амаль трыццаць год няма цёткі, пакінула нас і матуля. Але ж засталося слова, такое самабытнае і такое роднае. А гэта азначае — трэба вяртацца да вытокаў. Абавязкова!

Самай маёй любімай літаратура­й у дзяцінстве была беларуская. Я чытала творы і славутых, і малавядомы­х пісьменнік­аў, нават не чытала — глытала. І да гэтага часу пераканана, што беларуская мова часам найлепш перадае стан ці пачуцці, чым любая іншая.

 ?? ?? Матчына мова, родная мова. Менавіта так, шаноўна і ласкава, мы называем гэты бясцэнны духоўны набытак.
Любоў і павагу да мовы продкаў, нацыянальн­ых традыцый трэба выхоўваць з маленства. Як гэта робяць у дзіцячым садку № 88 горада Віцебска, дзе ўжо некалькі гадоў дзейнічае гурток ручнога ткацтва.
Матчына мова, родная мова. Менавіта так, шаноўна і ласкава, мы называем гэты бясцэнны духоўны набытак. Любоў і павагу да мовы продкаў, нацыянальн­ых традыцый трэба выхоўваць з маленства. Як гэта робяць у дзіцячым садку № 88 горада Віцебска, дзе ўжо некалькі гадоў дзейнічае гурток ручнога ткацтва.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus