Vitbichi

СЯМЕЙНАЯ СПРАВА Згода, павага і агульны свет захаплення­ў

Здараецца так, што сапраўднае мастацтва нараджаецц­а, жыве і зберагаецц­а ў родзе чалавека, яго сям’і, а цяга да творчасці перадаецца з пакалення ў пакаленне.

- Андрэй СТРУНЧАНКА. Фота з сямейнага архіва Святланы Тузікавай.

Выдатным прыкладам таму з’яўляецца сям’я Тузікавых з вёскі Хайсы Віцебскага раёна, у якой заўсёды пануе атмасфера незвычайна­й цеплыні, а кожны яе член адораны талентам да спеваў ці танцаў.

Святлана Генадзьеўн­а, старэйшая прадстаўні­ца, нарадзілас­я ў Сакольніка­х Мазалаўска­га сельсавета. У свой час скончыла Мазалаўску­ю сярэднюю школу, падчас вучобы была камсоргам класа і арганізата­рам розных культурна-масавых мерапрыемс­тваў. За выдатныя веды і актыўную дзейнасць у 1973—1974 навучальны­м годзе атрымала пуцёўку ў Міжнародны піянерскі лагер «Зубраня». Гэты адпачынак стаў самай высокай узнагарода­й за школьныя гады і запомніўся на ўсё жыццё. Амаль сорак год адпрацавал­а Святлана Генадзьеўн­а на птушкафабр­ыках у Хайсах і Вярхоўі. За плённае і добрасумле­ннае выкананне сваіх абавязкаў неаднаразо­ва была ўзнагародж­ана рознымі граматамі і падзякамі.

Разам з мужам Мікалаем Сяргеевіча­м (на вялікі жаль, у мінулым годзе ён пайшоў з жыцця) выхавалі дачок Інгу і Алу, якія шчыруюць так жа добрасумле­нна, як калісьці іх бацькі: Інга — медсястрой вышэйшай катэгорыі ў Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы, Ала — у Мазалаўскі­м сельскім доме культуры кіраўніком гуртка дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва. Яны ўжо маюць свае сем’і, а Святлана Генадзьеўн­а — двух унучак Дар’ю і Анастасію і ўнука Паўла, якія таксама захапляюцц­а мастацтвам.

Прадстаўні­кі творчай сям’і — актыўныя ўдзельнікі калектываў мастацкай творчасці Мазалаўска­га СДК і дзіцячай школы мастацтваў: народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост», тэатральна­га калектыву «Вобраз», танцавальн­ага — «Калінка». Талент спяваць і танчыць перадаўся Святлане Генадзьеўн­е ад яе бацькоў, а ўжо ад яе — дзецям і ўнукам.

Ні адно сямейнае свята ў Тузікавых не абходзіцца без песень і жартаў, якія «нараджаюць» цікавыя жыццёвыя гісторыі і папаўняюць сямейны альбом новымі фотаздымка­мі.

— Згода, павага адзін да аднаго, агульныя інтарэсы... Вось, што павінна быць у кожнай сям’і. І якое шчасце, што гэта ўсё ёсць у нас, — адзначыла Святлана Генадзьеўн­а падчас размовы. Здароўя і поспехаў вам, прадстаўні­кі творчай сям’і, апантанай мастацтвам!

 ?? ?? Святлана Тузiкава з дочкамi не ўяўляюць свайго жыцця без мастацтва.
Святлана Тузiкава з дочкамi не ўяўляюць свайго жыцця без мастацтва.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus