Vitbichi

Ідзём правільным шляхам

- Валянціна ПЧОЛКА, віцябчанка.

Я абавязкова пайду на рэспубліка­нскі рэферэндум, нават датэрмінов­а прагаласую, каб выказаць свае адносіны да маёй дзяржавы, якая клапоціцца аб пажылых людзях. Перад тым, як ісці на ўчастак, перагартал­а творы Янкі Купалы (я былы настаўнік роднай мовы). Вялікі пясняр зямлі беларускай нібы глядзеў у наш сённяшні дзень, калі пісаў такія паэтычныя радкі ў сваім вершы «Час!»:

Час склікаці ўжо грамаду

На вялікую нараду,

На вялікі сход:

Хай рассудзіць,

Хай раскажа,

Слова цвёрдае хай скажа,

Скажа сам народ.

Паэт верыў у светлую будучыню роднай Бацькаўшчы­ны і аддаваў усе сілы, каб яна заняла свой пачэсны пасад між народамі, каб нам «людзьмі звацца». У гэты год гістарычна­й памяці хочацца нагадаць, што нашым песнярам Янку Купалу і Якубу Коласу споўніцца 140 год з дня нараджэння.

Веру, што мы ідзём правільным шляхам творчай працы і міру. За гэта я і прагаласую!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus