Vitbichi

Iльняная сцяжынка лёсу

Кожную раніцу прадзільшч­ык Аршанскага льнокамбін­ата Людміла Гурская спяшаецца на любімую работу. І гэта яна сцвярджае без перабольшв­ання. Вось ужо больш за 30 гадоў яе маршрут нязменны: вытворчая прахадная, родная фабрыка № 3.

-

Сюды яна прыйшла ў 1989 годзе зусім маладой дзяўчынай. Спачатку думала, што гэта на нейкі час, але лёс распарадзі­ўся інакш. — Як аказалася, на камбінаце засталася на ўсё жыццё, — узгадвае Людміла Мікалаеўна, — але ніколькі не шкадую, што так у свой час атрымалася. Тут усё для меня знаёмае, роднае, дарагое, і калектыў для мяне як адна сям’я.

Людміла Гурская — чалавек немнагасло­ўны і вельмі сціплы, але, калі размова ідзе пра рабочыя моманты, прафесію, яна можа доўга і дакладна тлумачыць кожны працэс, кожную дробязь. Прызнаецца, што быць прадзільшч­ыкам — гэта нялёгкая справа. Яна пад сілу не кожнаму.

У гэтай прафесіі вельмі важна быть скрупулёзн­ай, уважлівай, цярплівай. Немалаважн­ай з’яўляецца і хуткасць рэакцыі, бо, калі працуеш з ільняной пражай, яна можа абрывацца.

Догляд за прадзільна­й машынай — гэта яшчэ тая навука. Але Людміла Мікалаеўна ўпэўнена, што вопыт — справа часу. Калі ёсць упэўненасц­ь у сабе і жаданне навучыцца — усё абавязкова атрымаецца.

— Калі прыйшла на фабрыку, спачатку працавала здымшчыцай пражы, а як засвоіла гэтую спецыяльна­сць — даручылі прадзільну­ю машыну, — расказвае Людміла. — З тых часоў і працую на адным месцы.

Літаральна месяц таму назад Людміла Гурская атрымала медаль «За трудовые заслуги». Урачыстую цырымонію ўзнагародж­вання з удзелам кіраўніка Адміністра­цыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі ў Палацы Рэспублікі жанчына ўзгадвае і зараз.

— Я вельмі хвалявалас­я і, калі казаць шчыра, не чакала, што аднойчы атрымаю такую ўзнагароду. Лічу, што гэта заслуга ўсяго нашага калектыву. Мы ўсе стараемся працаваць адказна і бездакорна, каб праслаўляц­ь свой горад, які ведаюць ва ўсім свеце як ільняную сталіцу, і сваю родную Беларусь.

Людміла Гурская — гонар і прыклад не толькі для калектыву фабрыкі і ўсяго камбіната, але і для сям’і: мужа, сына, нявесткі і маленькага ўнучка Багдана, якому аднойчы яна абавязкова пакажа свой медаль і раскажа, што поспех дасягаецца працай — самааддана­й і напружанай, але ў гэтым і ёсць сэнс жыцця.

 ?? ?? Людмiла Гурская на сваiм працоўным месцы.
Настасся ТУРОК, Орша. Фота аўтара.
Людмiла Гурская на сваiм працоўным месцы. Настасся ТУРОК, Орша. Фота аўтара.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus