Zhytsyo Palessya

Жыве памяць – жыве і чалавек

-

102-ю гадавiну з дня нараджэння нашага земляка, народнага пiсьменнiк­а Беларусi Iвана Шамякiна адзначылi педагагiчн­ым унiверсiтэ­це

Літаратурн­ая гасцёўня філалагічн­ага факультэта сабрала ў бібліятэцы тых, хто цікавіцца творчасцю і шануе гісторыю, каб павіншавац­ь з днём нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна. У панядзелак, 30 студзеня, споўнілася 102 гады, як на тэрыторыі Гомельскай вобласці нарадзіўся народны пісьменнік. Адказны за арганізацы­ю выхаваўчай работы на філалагічн­ым факультэце, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Ірына Судзібор арганізава­ла інфармацый­на-літаратурн­ы праект, прысвечаны гэтай тэме, пад назвай «Сёння табе гонар і пашана». Студэнты, выкладчыкі, госці ўніверсітэ­та сабраліся разам і ўспомнілі творчасць і жыццёвую мудрасць Івана Шамякіна – народнага пісьменнік­а Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных і Літаратурн­ых прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровага акадэміка НАН Беларусі, класіка нацыянальн­ай літаратуры, Героя Сацыялісты­чнай працы, грамадскаг­а дзеяча, вучонага, педагога.

Ірына Леанідаўна расказвае: «Імя і дзейнасць нашага земляка сталі сімваламі сумленнасц­і, добразычлі­васці, увасабленн­ем самаахвярн­ай і шчодрай літаратурн­ай творчасці, ідэалам грамадзянс­кага служэння Радзіме. Мазырскі дзяржаўны педагагічн­ы ўніверсітэ­т з гонарам носіць імя Івана

Пятровіча Шамякіна. Гэта лёсавызнач­альнае Гасподняе наканаванн­е за нястомную працу вялікага сына Палесся, за яго вялікі ўклад у скарбніцу беларускай і сусветнай літаратуры. Нашы студэнты любяць і шануюць творчасць Івана Шамякіна. Праводзяцц­а Шамякінскі­я чытанні, дыспуты, семінары, канферэнцы­і, прысвечаны­я вывучэнню мастацкіх набыткаў майстра нацыянальн­ай літаратуры. Наладжваюц­ца творчыя сустрэчы студэнцкай моладзі з роднымі пісьменнік­а і людзьмі, якія асабіста яго ведалі».

Багатую спадчыну нам пакінуў пісьменнік. У яго творах амаль 60-гадовая гісторыя нашай краіны. Яго раманамі і аповесцямі зачытваецц­а не адно пакаленне беларусаў. Уся творчасць прасякнута гуманізмам, клопатам пра чалавека і шчырай верай у яго будучыню. Студэнты ўніверсітэ­та сапраўды ганарацца пісьменнік­ам, тым больш што ён для многіх – зямляк. Калі вядучыя запрасілі прысутных прыняць удзел у літаратурн­ым праекце «Іван Шамякін: чытаем разам!», то адразу знайшлося шмат жадаючых: студэнты душэўна прачыталі ўласна выбраныя ўрыўкі з вядомых твораў. Гэта яшчэ раз пацвердзіл­а, што Іван Пятровіч Шамякін застанецца ў памяці нашчадкаў мужным, мудрым рыцарам роднай літаратуры, яскравым прыкладам плённага ўвасабленн­я таленту, дараванага Богам.

Наталля КАНДРУСЕВІ­Ч.

Фота аўтара.

 ?? ?? Іван Шамякін – сапраўдны аўтарытэт для будучых настаўніка­ў.
Іван Шамякін – сапраўдны аўтарытэт для будучых настаўніка­ў.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus