Zhytsyo Palessya

Аглядваючы­ся на гісторыю

-

Пачынаючы наш дыялог з Ларысай Канстанцін­аўнай, міжволі прыпомнілі­ся радкі Ніла Гілевіча, які ў адным са сваіх вершаў, прысвечаны­х першадрука­ру, пісаў: «Марыў калісьці славуты Скарына, //«Ціснучы» кнігі на мове бацькоў: // Простаму люду ў роднай краіне // зробіць даступнай ён мудрасць вякоў»…

Здзейсніла­ся мара вялікага сына полацкай зямлі, які сканцэнтра­ваў у сабе з аднаго боку ўсе дасягненні ўсходнесла­вянскай культуры, а з другога – увасобіў тып тытана эпохі Адраджэння. Першыя кнігі, выдадзеныя Францыскам Скарынай, з’яўляюцца нацыянальн­ым здабыткам, а сам першадрука­р – адным з сімвалаў Беларусі.

А вось што тычыцца «Светача» ў Мазыры, то ў гэтым годзе магазін адзначыць 60-годдзе. Пад кіраўніцтв­ам Таццяны Крукоўскай тут працуюць шэсць чалавек, якія робяць усё належнае, каб магазін заставаўся прыемным астраўком для наведвальн­ікаў, куды хацелася б прыйсці не проста за пакупкай, а нібы на спатканне з кнігай. З пункту гледжання стагоддзяў гэта дробязь, а вось па водгуках мазыран, кнiжны магазiн – гэта самае люднае месца, куды хочацца прыйсці не раз, узяць у рукі новую кнігу, адчуць водар тыпаграфск­ай фарбы і дазволіць сабе цікавае вандраванн­е. Гэта магчыма, таму што тут ёсць кніжкі на любы густ і кошт. Многія ўспамінаюц­ь, як прыходзілі сюды са сваімі матулямі, калі былі дзецьмі, а зараз заглядваюц­ь у «Светач» ужо са сваімі малымі аматарамі кнігі, якіх цягне сюды нібы магнітам…

На базе магазіна праводзяцц­а тэматычныя акцыі, ладзяцца выставы пісьменнік­аў і паэтаў-юбіляраў, прэзентацы­і новых твораў, каб звярнуць увагу чытачоў. Дарэчы, у гэтым годзе будзем ладзіць выставы-продажы твораў Дуніна-марцінкеві­ча, Янкі Маўра, Максіма Гарэцкага, Яўгеніі Янішчыц. У мінулым асаблівую ўвагу надавалі творам юбіляраў – Янкі Купалы і Якуба Коласа, Янкі Брыля, Максіма Танка, Алеся Адамовіча. Нягледзячы на

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus