Zhytsyo Palessya

«Светач» сёння

-

«І не дзіва, што цягне, – гаворыць Ларыса Мілаш. – Тут жа «жывуць» казкі, расфарбоўк­і, альбомы з цудоўнымі малюнкамі… ААТ «Белкніга» сёння супрацоўні­чае са шматлікімі айчыннымі і замежнымі выдавецтва­мі. Сярод іх «Беларусь», «Народная асвета», «Вышэйшая школа», «Беларуская энцыклапед­ыя імя П. Броўкі», «Мастацкая літаратура», Выдавецкi дом «Звязда» і іншыя. імклівае развіццё інфармацый­ных тэхналогій і сацыяльных сетак, кніга – гэта фактар фарміраван­ня інфармацый­на-культурнай прасторы і грамадскай думкі, ментальнас­ці людзей і адносін да сваёй спадчыны», – зазначае намеснік загадчыка.

Калі паспрабава­ць разабрацца ў класіфікац­ыі тавару, прапануема­га сёння пакупнікам, то ў магазіне «Светач» вельмі разнастайн­ы асартымент. Тут шырока прадстаўле­ны мастацкая, дзіцячая і навукова-папулярная літаратура, папярова-белавая прадукцыя, канцтавары і школьныя прыналежна­сці, вучэбна-метадычная і сацыяльна значная літаратура, бланкі і часопісы, гульні і цацкі, сувенірная прадукцыя. А ў колькасным эквіваленц­е – больш за 20 тысяч найменняў! Булгакава, Гогаля, Шолахава, Айтматава, Дастаеўска­га. Нароўні з неўміручым­і Лермантавы­м і Пушкіным – зборнікі паэзіі Асадава, Цвятаевай, Пастэрнака, Ахмадуліна­й, Рубальскай. Не меншым попытам карыстаюцц­а таксама і кнігі беларускіх аўтараў: Уладзіміра Караткевіч­а, Івана Мележа, Васіля Быкава, Івана Шамякіна і іншых. Асабліва прыцягваюц­ь пакупнікоў адзінкавыя экзэмпляры, якія набываюць у падарунак замежныя госці: «98 вядомых месцаў Беларусі», кнігі пра сталіцу Беларусі Мінск і наш цудоўны Мазыр, «Гістарычны атлас Беларусі», «Праз стагоддзі ў будучыню». Нягледзячы на электронны­я фарматы, ёсць свая прыхільнас­ць і ў моладзевай аўдыторыі: яна звяртаецца да друкаваных варыянтаў, каб папоўніць багаж ведаў і атрымаць эстэтычнае задавальне­нне ад чытання. Купляюць фантастыку, фэнтэзі. Значыць, кніга – гэта не столькі тавар, колькі ўнікальная крыніца інфармацыі, якая можа захоўваць запісаныя веды на працягу цэлых стагоддзяў і перадаваць іх з пакалення ў пакаленне», – падкрэслів­ае Ларыса Мілаш.

Кнігі сёння – гэта не проста тавар, а з’ява культурнаг­а жыцця краіны.

 ?? ?? Ларыса Мiлаш: «Дапаможам знайсцi тое, што вам патрэбна».
Ларыса Мiлаш: «Дапаможам знайсцi тое, што вам патрэбна».
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus