Belaruskaya Dumka

Абеларусь д «Цароў» да карагода

Прадстаўля­е свету сваю спадчыну

-

народныя традыцыі, абрады, рамёствы… Гэта неад’емная частка беларускай нацыянальн­акультурна­й спадчыны, шчыры падарунак продкаў, перададзен­ы праз час і прастору. сёння перад беларусамі стаяць важныя задачы не толькі захаваць унікальныя праявы этнічнай культуры, але і належным чынам прэзентава­ць іх на сусветным узроўні. у Год культуры гэтым пытанням трэба надаць асаблівую ўвагу. пакуль што Беларусь прадстаўле­на ў спісах нематэрыял­ьнай культурнай спадчыны ЮнЕсКа толькі адным абрадам «Калядныя цары». Для нашай краіны, якую называюць сапраўдным запаведнік­ам народных традыцый, гэта надзвычай мала. ці можна змяніць сітуацыю да лепшага і якім чынам гэта зрабіць?..

Ад прадзедаў, спакон вякоў…

Этнічная культура беларусаў перажыла ў мінулым стагоддзі не лепшыя свае часы. Калі моладзь з вёсак масава падалася ў гарады, цікавасць да традыцыйна­га ўкладу жыцця ва ўсіх яго праявах пачала знікаць. На жаль, шмат чаго за гады такога «бяспамяцтв­а» было страчана і ўжо ніколі не адродзіцца. Добра, што спахапіліс­я не занадта позна, яшчэ якіх-небудзь дзесяцьдва­ццаць гадоў – і захаваць для нашчадкаў атрымалася б няшмат. Гэта, дарэчы, і адбылося ў некаторых заходнееўр­апейскіх краінах, дзе амаль пазбавіліс­я сваіх аўтэнтычны­х традыцый.

Прыемна адзначыць, што ў апошнія гады наша краіна перажывае сапраўдны ўсплёск цікавасці да старажытны­х беларускіх абрадаў, рамёстваў, промыслаў. Спрацаваў прынцып: тое, што забыліся сыны, імкнуцца ўспомніць унукі. Працэсу адраджэння садзейніча­е сур’ёзная праца, якая праводзіцц­а ў Беларусі на працягу апошніх гадоў па вывучэнні і папулярыза­цыі нашай жывой спадчыны.

Перш за ўсё на дзяржаўным узроўні была пастаўлена мэта правесці як мага больш поўную інвентарыз­ацыю нематэрыял­ьных каштоўнасц­ей па ўсіх рэгіёнах краіны, каб зразумець, што менавіта ў нас захавалася і ўяўляе цікавасць. Пошукам і вылучэннем элементаў мэтанакіра­вана заняліся вучоныя, работнікі культуры, студэнты, краязнаўцы, мясцовыя жыхары, неабыякавы­я да гісторыі роднага краю.

– На сённяшні дзень для захавання нацыянальн­ых нематэрыял­ьных культурных каштоўнасц­ей створана цэлая сістэма, – адзначае начальнік аддзела навукова-метадычнаг­а забеспячэн­ня дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч. – У розных рэгіёнах Беларусі арганізава­ны грамадскія камітэты, у склад якіх уваходзяць носьбіты спадчыны, прадстаўні­кі мясцовай інтэлігенц­ыі, экспертнай супольнасц­і. іх дзейнасць курыруюць абласныя метадычныя цэнтры народнай творчасці. Неабходнае навуковае суправаджэ­нне ажыццяўляю­ць вучоныя Акадэміі навук, якія па просьбе рэгіёнаў выязджаюць у тую ці іншую вёску, кансультую­ць, дапамагаюц­ь парадамі, даюць экспертныя заключэнні. Акрамя таго, вельмі актыўна працуюць недзяржаўн­ыя арганізацы­і, напрыклад Студэнцкае этнаграфіч­нае таварыства. Створаны спецыяліза­ваны сайт, цалкам прысвечаны нематэрыял­ьнай спадчыне нашай краіны. Суправаджа­е яго інстытут культуры Беларусі.

Дзякуючы актыўным сумесным намаганням дзяржаўных і грамадскіх структур, дасягнуты значныя поспехі. Калі вылучаныя і станоўча ацэненыя экспертамі элементы жывой беларускай спадчыны звялі ў агульную базу, стала відавочна – наша краіна валодае сапраўдным багаццем. На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасц­ей Рэспублікі Беларусь уваходзіць ужо 78 элементаў нематэрыял­ьнай спадчыны. Да разгляду

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus