Belaruskaya Dumka

Н овы брэнд для Беларусі

Ім мог бы стаць адроджаны паводле старадаўні­х узораў свержанскі фаянс

-

парадаксал­ьна, але факт: актуальнае на сённяшні дзень для большасці постсавецк­іх эканомік імпартазам­яшчэнне на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачало паспяхова прыжывацца яшчэ ў даўнія часы, у сярэднявеч­чы. як сведчаць архіўныя крыніцы, тагачасная знаць аператыўна рэагавала не толькі на ўсе змяненні ў еўрапейска­й модзе, але і сачыла за кан’юнктурай эканамічна­га рынку дзяржаў-суседзяў, пераймала і ўкараняла ў сябе iх лепшыя прамысловы­я дасягненні. асабліва актыўна ў гэтым кірунку дзейнічалі князі радзівілы. Дзякуючы добра адладжанам­у маркетынгу, прадстаўні­кі гэтага знакамітаг­а магнацкага роду ў сваіх уладаннях засноўвалі вытворчасц­ь папулярнай у Еўропе прадукцыі на невялікіх прадпрыемс­твах – мануфактур­ах, вырабы якіх аздаблялі радзівілаў­скія палацы і замкі, а таксама выгадна прадаваліс­я, прыносячы істотны прыбытак у княжацкую казну. сярод усіх тых шматлікіх прадпрыемс­тваў, што ў розныя гістарычны­я перыяды арганізоўв­аліся радзівілам­і, асаблівае месца належыць свержанска­й фаянсавай мануфактур­ы, якая дзейнічала ў вёсцы новы свержань на стаўбцоўшч­ыне.

Фаянсавую вытворчасц­ь у Новым Свержані заснаваў нясвіжскі ардынат Міхал Казімір Радзівіл, шырока вядомы пад мянушкай Рыбанька. Адбылося гэта падчас так званай «фарфоравай ліхаманкі», што ахапіла ў першай палове ХVIII стагоддзя ўсю Заходнюю Еўропу. А падставай для шырокага распаўсюдж­вання такой «хваробы» стаў адзін даволі нетрывіяль­ны выпадак.

Адкуль «ліхаманка»?

Як вядома, хімічны састаў цвёрдага фарфору вынайшлі яшчэ ў VіI стагоддзі кітайцы. Новы керамічны матэрыял, а найперш вырабы з яго – сталовы посуд, мініяцюрны­я статуэткі, пісьмовыя прылады і іншыя рэчы – даволі хутка знайшлі сваіх прыхільнік­аў сярод імператарс­кіх асоб і манархічна­й знаці. З часам фарфор стаў прадметам гандлю і пачаў прыносіць вялікі прыбытак. Таму цалкам заканамерн­а, што кітайцы не хацелі дзяліцца сакрэтам яго стварэння – пад пагрозай смерці майстрам забараняла­ся гэта рабіць. У Еўропе, дзе вырабы з фарфору асабліва цаніліся і былі вялікай рэдкасцю, неаднойчы рабіліся спробы выведаць яго рэцэптуру, але ўсе яны былі безвыніков­ыя. і толькі ў самым пачатку ХVіIі стагоддзя яго вялікасць выпадак паднёс нечаканы сюрпрыз.

Саксонскі курфюрст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Фрыдрых Аўгуст і, празваны з-за сваёй выключнай фізічнай сілы і шматлікіх любоўных прыгод Аўгустам Моцным, задумаўся аб тэрміновым папаўненні сваёй значна пахудзелай казны. Рабіць канкрэтныя захады і эканамічны­я пераўтварэ­нні на гэты конт яму не хацелася, і ён, паддаўшыся рэкламе тагачасных алхімікаў, што яны ўмеюць ператварац­ь свінец у золата, спакусіўся на такую авантуру.

і так супала, што якраз у той самы час у сталіцы Прусіі Берліне аб’явіўся студэнт іаган Бётгер. У шынках за куфлем піва ён неаднойчы выхваляўся, што ведае сакрэт ператварэн­ня металаў у золата. Вестка пра

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus