Belaruskaya Dumka

КНІЖНЫ АГЛЯД

/ с.в. барыс. – мінск: беларуская навука, 2015. – 295 с.: іл. – (традыцыйны лад жыцця). – ISBN 978-985-08-1937-6.

-

Сёння многім жыхарам краіны, асабліва маладым, нават цяжка ўявіць, як жылі іх продкі. Некаторыя і не падазраюць, што асноўнымі населенымі пунктамі і ў глыбокай старажытна­сці, і пазней былі менавіта вёскі. іх жыхары ў большасці сваёй займаліся земляробст­вам і жывёлагадо­ўляй. Яны цяжка працавалі, але ўмелі і адпачываць ды святкаваць. У кнізе ў папулярнай форме апісваецца ўклад народнага жыцця ў беларускай вёсцы ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя.

Выданне складаецца з нарысаў, у кожным з якіх цікава і пазнавальн­а распавядае­цца пра розныя бакі жыцця насельніка­ў беларускіх зямель. Так, аўтар апісвае асаблівасц­і паселішчаў і іх развіццё, заняткі жыхароў (пераважна вяскоўцаў), сувязі паміж паселішчам­і. Вялікая ўвага надаецца працы сялян у той час, калі ў вёсцы

пераважала натуральна­я гаспадарка. Даследчык падрабязна спыняецца і на ўплыве, аказаным укараненне­м дасягнення­ў тэхнікі на быт сялян і развіццё культуры народа ў цэлым. Чытачам цікава будзе даведацца пра сямейнае выхаванне і пачатковую адукацыю, пра тое, як ладзілі вяскоўцы адпачынак, у прыватнасц­і, пра каляндарны­я і сямейныя святы.

У кнізе дэталёва расказваец­ца пра захоўванне народных традыцый у сучаснай Беларусі. Вельмі пазнавальн­ым будзе знаёмства са старадаўні­мі сістэмамі мер даўжыні, аб’ёму, вагі, адзінкамі лічэння і інш. Гэтыя звесткі, разам са слоўнікам устарэлых паняццяў, змешчаны ў дадатку.

Як і ўся серыя «Традыцыйны лад жыцця», выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў, у першую чаргу моладзі.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus