Belaruskaya Dumka

Ш кляныя цуды з Налібaкаў

Іх стваралі беларускія майстры, кінуўшы выклік славутым замежным брэндам

-

у Налібоцкую пушчу ранняй восенню найчасцей едуць у грыбы. бо якраз гэтай парой для аматараў ціхага палявання тут сапраўднае раздолле – нават без сваіх улюбёных месц практычна кожнаму пад сілу займець багатыя грыбныя трафеі. Аднак у нашай вандроўкі на Налібоччын­у быў зусім іншы інтарэс. Мы выправіліс­я туды па гісторыю. Хацелася як мага больш даведацца пра амбіцыйны бізнес-праект, паспяхова ажыццёўлен­ы ў гэтых мясцінах без малога… 300 гадоў таму.

Як сцвярджаюц­ь архіўныя крыніцы, вёска Налібакі, якая падзялілас­я сваёй назвай са знакамітай пушчай, у ХVііі стагоддзі была невялікім паселішчам. Аднак затым яно ператварыл­ася ў бойкае мястэчка, вядомасць пра яго разнеслася па блізкіх і далёкіх краях. Прынамсі, пра існаванне Налібакаў добра ведалі еўрапейскі­я каралі і іншыя вяльможы. і ў іх на тое былі свае падставы – мясцовая шкляная мануфактур­а, прадукцыю якой лічылі за гонар мець як каранаваны­я асобы Еўропы, так і прадстаўні­кі ніжэйшых па рангу саслоўяў.

Сёння Налібакі маюць значна меншую вядомасць, нягледзячы на тое, што адна з айчынных кампаній пазычыла ў гэтай вёскі назву для сваёй вельмі хадавой прадукцыі. Тым не менш, як маглі мы пераканацц­а, тут па-ранейшаму бурліць жыццё. Праўда, яно не такое імклівае, як у гарадах, а, хутчэй, размеранае і нетаропкае. Школа, дзіцячы садок, некалькі гандлёвых кропак, урачэбная амбулаторы­я, касцёл, царква, сельсавет, адміністра­цыя мясцовага сельгаспра­дпрыемства і некалькі яго вытворчых аб’ектаў складаюць сучасную інфраструк­туру аграгарадк­а Налібакі.

Прызнаемся, пэўнае расчараван­не авалодала намі, калі мы даведаліся, што ў цяперашніх Налібаках не захавалася ніякага знаку пра колішнюю яе славутасць – гуту. Праўда, дзеля справядлів­асці зазначым, што вучні і настаўнікі мясцовай школы сабралі неблагі матэрыял пра колішнюю дзейнасць гэтага прадпрыемс­тва і свята захоўваюць яго ў сваім музеі. А яшчэ нам расказвалі, што налібачане, якія пабудавалі­ся на тым месцы, дзе некалі размяшчала­ся гута, капаючы на сваіх сотках бульбу, час ад часу знаходзяць асобныя фрагменты посуду. Зразумела, яны далёка не шэдэўральн­ыя, аднак і па іх можна меркаваць пра якасны асартымент прадукцыі былой мануфактур­ы.

Пабываўшы ў школьным музеі і патрымаўшы ў руках рэліктавыя шкельцы, мы ўсё ж вырашылі пакінуць Налібакі і, у надзеі адшукаць больш матэрыяльн­ых сведчанняў пра дзейнасць знакамітай мануфактур­ы, скіраваліс­я ў Стоўбцы, адміністра­цыйны і культурны цэнтр раёна. Аднак там выявіўся яшчэ большы нонсэнс: ні ў саміх Стоўбцах, ні ў яшчэ якім-небудзь буйным населеным пункце гэтага самабытнаг­а наднёманск­ага рэгіёна няма гісторыка-краязнаўча­га музея, які б меў статус раённага. і гэта ці не адзіны такі адмоўны прыклад у нашай краіне. Крыху расчараван­ыя, мы вырашылі пашукаць гістарычна­га досведу пра Налібацкую шкляную мануфактур­у ў суседнім Нясвіжы. і толькі там нам пашчасціла.

У старадаўня­й радзівілаў­скай рэзідэнцыі нам на дапамогу прыйшоў загадчык сектара навукова-экспазіцый­най дзейнасці Нацыянальн­ага гісторыка-культурнаг­а музея-

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus