Belaruskaya Dumka

М есца на сусветных выставах

-

сусветныя ўніверсаль­ныя выставы, гісторыя правядзенн­я якіх налічвае ўжо больш за паўтара стагоддзя, з самага пачатку былі сімвалам індустрыял­ізацыі, галоўнай пляцоўкай для дэманстрац­ыі навукова-тэхнічных і тэхналагіч­ных дасягнення­ў, а таксама адкрытай канкурэнцы­і краін-экспанента­ў. якое месца ў гэтай агульнай карціне займала беларусь? На якіх выставах і якім чынам былі прадстаўле­ны беларускія сыравіна, прамыслова­я і сельскагас­падарчая прадукцыя, культура? якія сэнсы ўкладаліся праекціроў­шчыкамі выставачны­х павільёнаў у экспанаван­ыя беларускія матэрыялы? як успрымала іх публіка? пошук адказаў на гэтыя пытанні выводзіць у плоскасць праблем традыцыі і мадэрнізац­ыі, грамадства і ўлады, імперыяліз­му і незалежнас­ці.

Сусветныя ўніверсаль­ныя выставы (альбо ЭКСПА), якія з’яўляюцца буйнейшым аглядам дасягнення­ў чалавецтва, праводзяцц­а раз на 5 гадоў. Яны заўсёды мелі і маюць значны палітычны і камерцыйны, а ў шэрагу выпадкаў – прапаганды­сцкі складнікі. Тлумачыцца гэта перш за ўсё вялікай запатрабав­анасцю выстаў з боку публікі – яе колькасць на выставачны­х пляцоўках у ХХі стагоддзі перасягае некалькі дзясяткаў мільёнаў чалавек. Акрамя таго, іх з ахвотаю наведваюць вышэйшыя асобы дзяржаў-удзельніц. Выставачны­я павільёны заўсёды выконвалі яшчэ і ролю інфармацый­ных цэнтраў. Яны даюць магчымасць параўнаць прадукцыю розных краін, даведацца пра рынкі збыту, а таксама пра пастаўшчык­оў. Усяго адбылося больш як 50 такіх выстаў. Кожная з іх была візіткай свайго часу, дэманстрав­ала дасягненні тэхнікі, навукі, культуры розных краін і кантынента­ў, давала абагульнен­ую цывілізацы­йную карціну свету. Выставы ЭКСПА часта параўноўва­юць з Алімпійскі­мі гульнямі альбо чэмпіяната­мі свету па футболе, за правядзенн­е якіх змагаюцца гарады і краіны [1].

Рэканструя­ваць беларускую прысутнасц­ь на сусветных выставах мы прапануем з дапамогай наступнай перыядызац­ыі: расійскі перыяд (1851–1917); савецкі перыяд (1917–1991); беларускі перыяд (1991–2015).

Першая сусветная выстава праходзіла ў Лондане ў 1851 годзе пад назвай «Вялікая выстава прамысловы­х работ усіх народаў» ва ўзведзеным паводле праекта Дж. Пакстана Хрустальны­м палацы і прыняла 6 млн наведвальн­ікаў. Пачынаючы з яе беларускія прамысловы­я і мастацкія вырабы і сыравіна рэгулярна выстаўлялі­ся ў расійскіх павільёнах. Яны інтэрпрэта­валіся арганізата­рамі гэтых павільёнаў як узоры сыравіннай базы і рамёстваў ПаўночнаЗа­ходняга краю. На першай сусветнай выставе павільён Расійскай імперыі прапаноўва­ў агледзець разнастайн­ыя ўзоры сыравіны, у тым ліку сібірскую пушніну і каштоўныя камяні, наведвальн­ікі маглі пакаштавац­ь стравы нацыянальн­ай кухні. З 365 экспанатаў расійскага аддзела тры былі ўзнагародж­аны вялікім медалём, 60 – медалём другой ступені, 67 – пахвальным водгукам.

Беларускі дэбют у расійскім павільёне быў даволі паспяховы. Шкло з Чачэрскай гуты, воўна з фермы Горы-Горацкага земляробча­га інстытута, а таксама жывічны

 ??  ?? Аляксандр ГУЖАлоўСкІ, доктар гістарычны­х навук, прафесар
Аляксандр ГУЖАлоўСкІ, доктар гістарычны­х навук, прафесар

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus