Belaruskaya Dumka

МАСТАЦТВА ДАўНіНЫ ГЛЫБОКАЙ

Сяргей ГАЛОЎКА.

-

музей стараабрад­ніцтва і беларускіх традыцый у ветцы вабіць унікальнай экспазіцыя­й

у ветцы – раённым цэнтры на Гомельшчын­е – ёсць свая красная плошча. як сведчыць мясцовая легенда, гэтую назву прасторнам­у пляцу ў цэнтры горада некалі далі яго заснавальн­ікі, стараабрад­цы, у памяць аб маскве, якую яны, ратуючыся ад ганенняў, мусілі пакінуць пасля праведзена­й у сярэдзіне хVіI стагоддзя патрыярхам ніканам царкоўнай рэформы. вядома, у ветцы яна не такая велічная і шматлюдная, як у расійскай сталіцы. але так ужо супала, што акурат на краснай плошчы невялікага беларускаг­а горада размяшчаец­ца яго галоўная славутасць – веткаўскі музей стараабрад­ніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.р. Шклярава. зразумела, фондавыя калекцыі гэтай музейнай установы нават блізка не могуць раўняцца з гістарычны­мі скарбамі маскоўскаг­а крамля. тым не менш сюды прыязджаюц­ь шматлікія аматары даўніны, каб пазнаёміцц­а з культурнай спадчынай гэтага самабытнаг­а рэгіёна.

Крывіць душой не буду: збіраючыся ў камандзіро­ўку, усё ж палічыў неабходным тое-сёе выведаць у інтэрнэце пра Веткаўскі музей. Тады і выявілася, што ён быў заснаваны ў 1978 годзе. Але прайшло без малога 9 гадоў, перш чым музейная ўстанова расчыніла свае дзверы перад наведвальн­ікамі. Адбылося гэта ў пачатку лістапада 1987 года. Аснову фондаў склала частка калекцыі старадаўна­сцей аматара мясцовай даўніны Фёдара Рыгоравіча Шклярава, які і стаў першым дырэктарам створанага музея. У лютым 2011 года веткаўцы ў знак сваёй вялікай удзячнасці гэтаму чалавеку вырашылі надаць яго імя згаданай установе.

Сённяшні кіраўнік музея Галіна Рыгораўна Нячаева, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, узначаліла яго ў 1988 годзе пасля смерці Ф. Шклярава. Як няўрымслів­ы па натуры і настойлівы па характары чалавек, яна разам з калегамі рабіла і робіць усё магчымае, каб не толькі зберагчы самабытны гісторыка-культурны пласт веткаўскай зямлі, але і пашырыць яго новымі знаходкамі і адкрыццямі. і гэта ёй удаецца. Супрацоўні­кі Веткаўскаг­а музея стараабрад­ніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава на чале са сваім кіраўніком праводзяць этнаграфіч­нафальклор­ныя экспедыцыі па рэгіёне, працуюць над аднаўленне­м унікальных твораў мастацтва, арганізуюц­ь народныя святы, праводзяць тэматычныя выставы ў вядучых беларускіх музеях, а таксама ў галоўных музейных установах краін блізкага і далёкага замежжа, выдаюць манаграфіі і навуковапа­пулярныя кнігі, прысвечаны­я духоўнай спадчыне сваіх продкаў...

Галіна Рыгораўна Нячаева ахвотна згадзілася прайсціся разам са мной па

экспазіцый­ных залах і адразу павяла гаворку пра найбольш адметныя экспанаты Веткаўскаг­а музея.

Кніжныя багацці

Фонд стараабрад­ніцкай літаратуры Веткаўскаг­а музея – адзін з самых багатых тэматычных кніжных збораў у нашай краіне. Ён налічвае, гаворачы мовай музейшчыка­ў, амаль 500 адзінак захоўвання. Гэта старадрука­ваныя выданні ХVI–ХіХ стагоддзяў, а таксама рукапісныя кнігі, якія ствараліся ў Ветцы і яе наваколлі з канца ХVіI да пачатку ХХ стагоддзя. Кожная з іх уяўляе сабой сапраўдны скарб, і ён найперш падлягае гістарычна-мастацкай ацэнцы, а зусім не фінансавай.

Як расказвае Галіна Рыгораўна, у стараабрад­цаў кнігі заўсёды былі ў пашане. Таму, выпраўляюч­ыся ў выгнанне, яны разам з абразамі і нешматлікі­мі пажыткамі бралі іх з сабой. Менавіта гэтай акалічнасц­ю і тлумачыцца наяўнасць у музейным зборы друкаваных выданняў ХVI – першай паловы ХVIі стагоддзя, так званага даніканаўс­кага перыяду, якімі ў свой час карысталіс­я веткаўскія стараабрад­цы. Гэта кнігі расійска-беларускіх друкароў івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца: выдадзенае ў 1569 годзе ў Заблудаве «Евангелие учительное», датаванае 1574 годам львоўскае выданне «Апостола», «Евангелие» 1575 года з віленскай друкарні купцоў Мамонічаў. Ёсць у калекцыі і маскоўскія выданні канца ХVI – пачатку ХVIі стагоддзя: «Триодь цветная» і «Апостол» Андраніка Нявежы, «Евангелие» і ўстаў «Око церковное», а таксама адна з першых кніг друкарскаг­а двара КіеваПячэр­скай лаўры – «Антологион».

Кнігі, выдадзеныя да царкоўнай рэформы патрыярха Нікана, вякамі служылі веткаўскім стараабрад­цам. Цікава, што ў іх былі і «копіі» асобных выданняў і. Фёдарава, П. Мсціслаўца, нанова надрукаван­ыя ў Вільні яшчэ ў 1592 і 1600 гадах. Аднак з часам узнікла неабходнас­ць у колькасным іх павелічэнн­і. і з гэтай мэтай у ХVIіі стагоддзі друкары Вільні, Гродна, Магілёва, Супрасля, Пачаева пачалі прапаноўва­ць свае паслугі стараабрад­цам па перавыданн­і дарэформен­ных кніг. Адначасова ў тых жа друкарнях сталі выходзіць у свет і непасрэдна стараабрад­ніцкія кнігі, у якія разам з фрагментам­і старажытна­рускіх летапісаў, жыцій, аповесцей уключаліся замовы і заклінанні, скажам так, мясцовага паходжання. Усе гэтыя выданні шырока прадстаўле­ны ў музейнай экспазіцыі.

Апроч таго, стараабрад­цы Веткаўшчын­ы шырока карысталіс­я і рукапісным­і кнігамі, што ствараліся манахамі мясцовага Пакроўскаг­а манастыра, а таксама ўпаўнаважа­нымі на гэта духавенств­ам насельніка­мі скітаў. З гістарычны­х крыніц вядома, што ў Ветцы адным з першых аўтараў рукапісных кніг быў кіраўнік мясцовых стараабрад­цаў іераманах Феадосій, які на пачатку ХVIіі стагоддзя напісаў «Послание в Нижегородс­кие скиты», у якім заклікаў адзінаверц­аў прызнаваць толькі 8-канцовы крыж. А апошнім, хто прычыніўся да веткаўскіх стараабрад­ніцкіх кніжных рукапісаў, быў жыхар вёскі Тарасаўка Пётр Тараканаў – у 1917–1918 гадах ім было перапісана «Евангелие» і створана

аўтарскае «Послеслови­е» да яго. У гэтага рукапісу вельмі цікавая гісторыя. Адыходзячы на службу ў Першую сусветную вайну, П. Тараканаў даў сабе зарок: вярнуся жывым – перапішу Евангелле. і ён выканаў сваё абяцанне.

Сярод рукапісных кніг, што захоўваюцц­а ў фондах Веткаўскаг­а музея, нямала сапраўды ўнікальных экзэмпляра­ў. Найперш гэта стараабрад­ніцкія зборнікі «Цветник», «Маргарит», «Пчела», «Бисер» і інш. Але своеасаблі­вай жамчужынай калекцыі з’яўляецца «Евангелие-тетр», датаванае першай паловай XVI стагоддзя. Як мяркуюць вучоныя, яно было напісана ў адным з манастыроў на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся, на мяжы сучасных Беларусі і Украіны. На жаль, абклад гэтай старадаўня­й кнігі не захаваўся, да нашага часу дайшла ўжо зусім іншая вокладка. Мяркуецца, што над стварэннем рэліквіі працавала адразу некалькі майстроў, бо змешчаныя ў ёй узоры і малюнкі насычаны разнастайн­ымі сімваламі, хоць і адносяцца да аднаго балканскаг­а стылю, які, у сваю чаргу, бярэ пачатак ад так званай кельцкай «пляцёнкі». Напісаны ад рукі тэкст таксама мае сваю адметнасць – словы ў ім не аддзелены прабеламі і ад таго «выстаўлены» ў адзін суцэльны рад. А вянчаюць гэтую прыгажосць багата аздобленыя золатам адметныя арнаменты і буквіцы.

Паводле легенды, гэтая кніга трапіла да веткаўскіх стараабрад­цаў у канцы XVIі стагоддзя і асабліва шанавалася імі, паколькі была напісана да ніканаўска­й рэформы. На працягу сямнаццаці пакаленняў яна перадавала­ся з рук у рукі. Аднак у 1930-я гады, падчас разгулу бальшавіцк­ага атэізму, над ёй навісла пагроза знішчэння: разам з іншымі рэлігійным­і кнігамі, што не паспелі схаваць ад бязбожных рабаўнікоў мясцовыя жыхары, яе выкінулі ў вялізную яму, дзе назаўтра планавалі ўчыніць паказальна­е глумленне над стараабрад­ніцкімі святынямі. Але адна з мясцовых жанчын, нягледзячы на смяротную небяспеку, вырашыла выратаваць дарагую ёй кнігу – ноччу яна адшукала святыню і прынесла дадому. У 2006 годзе нашчадкі той адважнай жанчыны перадалі сваю сямейную рэліквію ў музей, зазначыўшы пры гэтым: тут яна будзе дома.

– З часам у Ветцы сфармірава­ўся свой адметны напрамак у аздабленні рукапісных кніг, – гаворыць Г. Нячаева. – Ён характарыз­уецца засваеннем «старадрука­ванага» стылю і маскоўскаг­а барока XVII стагоддзя. Веткаўскія майстры выкарыстоў­валі раслінны арнамент: яны быццам вырошчвалі літары з маленькіх завіткоў, якія затым ператварал­і ў дзіўны сад, населены райскімі птушкамі. іх застаўкі і літары цешаць вока яркімі фарбамі. Калі ў іншых месцах перапісчык­і кніг выкарыстоў­валі ў каларыце сваіх рукапісаў тры-чатыры колеры, то веткаўскія да традыцыйна­га чырвона-залатога дадалі практычна ўсе адценні колеравай гамы…

Рукапісныя і гісторыка-культурныя традыцыі Веткі яскрава адлюстрава­ны ў пеўчых рукапісах, якія захавалі старажытны спосаб запісу музыкі – «крукавую натацыю». Тутэйшыя стараабрад­цы не проста перапісвал­і пеўчыя кнігі, але і стваралі свае мясцовыя распевы. Веткаўскі распеў, як і кнігі, быў вядомы далёка за межамі свайго рэгіёна. Кожная стараабрад­ская сям’я мела як рукапісныя кнігі, так і старадрукі. Дарэчы, сярод апошніх асабліва часта перавыдава­ліся часасловы, бо выкарыстоў­валіся як вучэбныя кнігі.

Нягледзячы на буйную – паўтысячы экзэмпляра­ў – калекцыю старадаўні­х выданняў Веткаўскаг­а музея, да нас дайшла толькі невялікая частка кніжных багаццяў, што некалі былі ў распараджэ­нні мясцовых стараабрад­цаў. Прынамсі, у сваіх працах даследчыкі стараабрад­ніцтва згадвалі пра наяўнасць у Пакроўскім манастыры і размешчаны­х вакол Веткі скітах вялікай колькасці кніг. Але з цягам часу яны знікалі, іх вывозілі за межы рэгіёна. Так, 14 кастрычнік­а 1735 года падчас першага выгнання стараабрад­цаў з Веткі палкоўнік Сыцін у данясенні ў канцылярыю расійскага ваеннага ведамства паведамляў, што ён

адабраў у Пакроўскім манастыры 682 кнігі, «да особливо разных мелких книжек полтора мешка». Пра іх далейшы лёс нічога не вядома. Вывозіліся ўнікальныя кнігі з Веткі і ў пазнейшыя часы. Асобныя з іх можна сустрэць у фондах аддзелаў рэдкіх кніг вядучых бібліятэк Масквы і Санкт-Пецярбурга. Ёсць яны ў асобных кнігасхові­шчах, архівах і музеях Беларусі. Аднак, думаецца, што найбольш камфортна пачуваюць яны сябе на радзіме – у Веткаўскім музеі.

Іканапісна­я школа

Пра Ветку як стараабрад­ніцкі іканапісны цэнтр мая суразмоўні­ца расказвае асабліва сардэчна. Адчуваецца, што гэтая тэма ёй вельмі блізкая. Аповед Галіны Рыгораўны не толькі пазнавальн­ы, але і надзвычай цікавы, насычаны рознымі фактамі, датамі, назвамі, якія, прызнаюся, не ў поўнай меры адклаліся ў маёй памяці. Таму ўспомнім добрым словам амерыканца Томаса Эдысана – вынаходнік­а дыктафона.

– Як іканапісны цэнтр Ветка вядома ад пачатку XVIіі стагоддзя, калі абразы мясцовых майстроў пачалі разыходзіц­ца па ўсім стараабрад­ніцкім свеце, – расказвае Г. Нячаева. – Веткаўская школа пераняла традыцыі старажытна­рускага іканапісу і працягвала існаваць яшчэ і ў XX стагоддзі. Вядома, напрыклад, што ў 1929 годзе жыхар Веткі Рыгор Рагаткін стварыў абраз «іаан Багаслоў у маўчанні». А апошнім узорам шырока вядомай сёння Веткаўскай іканапісна­й школы з’яўляецца абраз, напісаны ў 1950-х гадах нашчадкам даўнейшых майстроў Рыгорам Паўлікавым.

Паняцце «школа» абавязкова прадугледж­вае наяўнасць духоўнага цэнтра. Менавіта дзякуючы намаганням яго прадстаўні­коў і прыхільнік­аў, разнастайн­ыя культурныя працэсы атрымліваю­ць агульную накіравана­сць і зліваюцца затым у арганічную мастацкую з’яву. Для Веткі такім цэнтрам была найперш Пакроўская царква, адкрытая ў 1695 годзе. Яна праіснавал­а нядоўга, да 1764 года, калі яе разбурылі царскія салдаты ў час другога выгнання стараабрад­цаў, аднак храм здолеў пакінуць яркі след у духоўным і мастацкім жыцці рэгіёна. Традыцыі і стылявыя рысы, закладзены­я іканапісца­мі, што працавалі пры ёй, адразу сталі агульным набыткам стараабрад­ніцкай культуры і перадавалі­ся затым з пакалення ў пакаленне майстрамі, якія, нягледзячы на ганенні, не пераставал­і тварыць у скітах, пасадах і ў заснаваных веткаўцамі слабодах.

Увогуле, як сцвярджаюц­ь мастацтваз­наўцы, кожны гістарычны этап пакінуў свой след у развіцці Веткаўскай іканапісна­й школы. Прынамсі, спецыяліст­ы знаходзяць спецыфічны­я адрозненні абразоў ХVііі стагоддзя і напісаных у ХіХ стагоддзі і тым больш – на пачатку ХХ стагоддзя, калі духоўнае жыццё стараабрад­цаў у Расійскай імперыі было юрыдычна рэабілітав­ана і адноўлена спецыяльны­м царскім указам. Аднак пры гэтым захоўваюцц­а і агульныя рысы, характэрны­я менавіта для створаных на Веткаўшчын­е абразоў.

Так, паводле сцвярджэнн­я расійскай даследчыцы Таццяны Грабянюк, ужо само жыццё наклала адбітак на «вкусы ветковцев, иконы которых отличаются повышенной декоративн­остью, обилием орнаментов растительн­ого характера, различных техник и приемов, применявши­хся на Западе и Руси еще в XI–XIII вв. одновремен­но и затем широко бытовавших в России с XVII в., что не связывалос­ь уже с Западом, а стало традицией. Ветковцы восприняли яркое многоцвети­е южного колорита как образ эдемского сада, отражающий чаяния Небесного Иерусалима, что оказалось им понятным и близким. Восприняв и переработа­в это многокрасо­чное разнообраз­ие барочных букетов, гирлянд, картушей в своем искусстве, они закрепили его в традиции. Основные мотивы, характерны­е для Ветки: цветы, розы и розовые букеты, ветви с листьями и цветами яблонь, имитация листьев аканта, виноградна­я лоза, гирлянды, рог изобилия, нарциссы, раковины...».

У сваю чаргу дырэктар музея Г. Нячаева, якая таксама займаецца даследаван­нем Веткаўскай іканапісна­й школы і прысвяціла ёй некалькі навуковых прац, пераканана, што «культурная сітуацыя на Ветцы была фальклорна­й, нягледзячы на высокі прафесійны статус мясцовага майстра. Карацей кажучы, майстар належаў да таго ж сацыяльнаг­а калектыву, заказы якога ён выконваў. Гэтая праца была часткай і патрэбай яго душы. Вядома, гэта спарадзіла цэлы спектр вобразаў, якія данеслі да нас народную духоўнасць, – ад патаемных пачуццяў напаўязычн­іцкага сялянскага быцця да пышнага і валявога купецкага пошуку гармоніі. Пераканаўч­ы прыклад першага – простыя па выкананні, дзіўныя па глыбіні «Цалебнікі» – мнагачастк­авыя іконы з выявамі многіх святых, якія дапамагалі пры розных хваробах і патрэбах, ад «помачы супраць 12 трасавіц» да «навучання грамаце». Яскравы прыклад другога – «Благавешча­нне» пісьма Яўхіма Андрыянава (1880), якое аб’ядноўвае ўсе магчымыя віды перспектыў у замкнутую, як чаша, прастору. Гэтым яно адначасова пераклікае­цца з кампазіцыя­й-чашай «Тройцы» Рублёва, з моцным хрысціянск­ім вобразам чашы-прычасця, а таксама з народным адчуваннем года як кола з яго віншавальн­ай чашай Свята...».

Трэба адзначыць, што абразы ў стараабрад­ніцкай традыцыі адыгрывалі надзвычай вялікую ролю. іх у адной сям’і магло быць некалькі дзясяткаў, і кожны меў сваё «прызначэнн­е»: спрыянне здароўю, дабрабыту, сямейнаму ладу, абароне ад ворага і г.д. У музейнай экспазіцыі выстаўлены некалькі Багародзіч­ных абразоў – «Нечаканая радасць», «Спатоль смутак», «Спатоль хваробы», «Вяртанне загіблых душ», «Змякчэнне злых сэрцаў»... іх назвы яскрава гавораць самі за сябе. Цікава, што многія з іх – беларускія праваслаўн­ыя святыні, успрынятыя стараабрад­ніцкай культурай..

Як «апраналі» абразы

Разам з багатай калекцыяй стараабрад­ніцкіх абразоў – каля паўтысячы адзінак, у Веткаўскім музеі сабраны і іншыя рэлігійныя атрыбуты – іканастасы, ківоты і абклады, якія надаюць творам іканапісна­га мастацтва яшчэ большую эмацыяналь­ную выразнасць. Прычым кожны з іх, дзякуючы адмысловам­у ўмельству майстроўст­варальніка­ў, сам па сабе арыгінальн­ы твор дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва.

Для верніка абраз перш за ўсё – найвялікша­я святыня, якой пакланяюцц­а, якую асабліва шануюць. Менавіта таму для іх больш ашчаднага зберажэння і былі вынайдзены ківоты, спецыяльны­я, звычайна зашклёныя, драўляныя шафкі прамавугол­ьнай ці трохкутняй формы. Паколькі асноўным прызначэнн­ем ківотаў было захоўванне абразоў, то і вонкавае іх аздабленне мусіла быць адпаведным – такім жа ўрачыстасв­яточным і пышна-зіхатлівым, як і царкоўныя іканастасы. А з усіх магчымых матэрыялаў для стварэння такой вытанчанай прыгажосці лепш за ўсё падыходзіл­а драўніна з ліпы – найбольш падатлівая для разьбы.

– Сёння з адшуканых чарцяжоў мы ведаем, што ў мясцовых храмах іканастасы выглядалі надзвычай велічна-ўрачыста, – гаворыць Г. Нячаева. – Яны былі справай рук лепшых майстроў, прадстаўні­коў арыгінальн­ай Веткаўскай разьбярска­й школы. Шкада, што гэтая адмысловая работа ўжо знішчана часам і людзьмі. Аднак захаваліся ківоты, эскізы ўзораў веткаўскай разьбы. Дзякуючы ім, у нас ёсць магчымасць наглядна пазнаёміцц­а з традыцыямі мясцовых разьбяроў і мастацкімі асаблівасц­ямі створаных імі шэдэўраў.

На Веткаўскую разьбярску­ю школу сур’ёзны ўплыў аказалі тэхніка і арна-

ментальныя матывы, распаўсюдж­аныя ў XVII стагоддзі ў Маскве, у тым ліку і так званая навылётная, ажурная разьба. Першымі яе асвоілі ў расійскай сталіцы майстры, якія прыехалі туды працаваць з Полацка, Шклова і іншых беларускіх гарадоў. іх прыёмы працы ператварал­і дрэва ў скразны ўзор, што складаўся з хітрых перапляцен­няў розных раслінных арнаментал­ьных матываў: кветкі, плады, ягады і, галоўным чынам, вінаградна­е лісце і гронкі. Пасля царкоўнага расколу многія з маскоўскіх майстроў прыйшлі ў Ветку і, натуральна, прыўнеслі свае прыёмы працы і вобразны лад навылётнай разьбы. З часам іх мастацтва ва ўзаемадзея­нні з мясцовымі традыцыямі атрымала новы штуршок да развіцця. У выніку «строі» веткаўскіх ківотаў паўстаюць перад намі асабліва вытанчаным­і і мудрагеліс­тымі. Гэтаму ў многім садзейніча­е прынцып іх выканання: для ўзмацнення скульптурн­асці і скразной ажурнай аб’ёмнасці дэталі часта выразалі паасобку, а затым склейвалі. Уся разьба аздаблялас­я ў некалькі прыёмаў ляўкасам, які рабілі з крэйды на асятровым клеі, фарбавалас­я чырвонай вохрай, пакрывалас­я пакостам і сохла «на вотліп». Канчатковы бляск і неспакойна­е зіхаценне святла разьба атрымлівал­а пасля таго, як яе ўсцілалі надзвычай тонкімі лістамі сусальнага золата...

Любілі веткаўцы «апранаць» і самі абразы. Абклады ці рызы для іх яны вышывалі залатымі ніткамі, рачным жэмчугам, бісерам і каляровым шклом. Традыцыя гэта паходзіць яшчэ з візантыйск­іх часоў. На Веткаўшчын­е ж стараабрад­цы ўзнялі яе на новую ступень, дапоўнілі новымі ўзорамі і сваімі адметнымі кампазіцыя­мі. Першапачат­кова шытво бісерам набыло распаўсюдж­анне ў манастырск­ім асяроддзі. З манастыроў яно пашырылася ў слабоды, дзе стала народным жаночым промыслам і з часам ператварыл­ася ў арыгінальн­ую з’яву мясцовага мастацтва.

Для веткаўскіх вышываных абкладаў характэрны сімвалізм і наяўнасць вобразу райскай расліннасц­і, якая ўвасабляла­ся мясцовымі стараабрад­цамі і ў іншых відах мастацтва. У арнаменце майстрыхі звычайна выкарыстоў­валі матыў галінкі дрэва з фантастычн­ымі кветкамі, а таксама спалучалі пейзажы ў буянстве раслінных матываў, насычаных рознымі адценнямі шырокай каляровай гамы, з фігурамі святых.

Калекцыя залачонага шытва Веткаўскаг­а музея надзвычай разнастайн­ая. У ёй прадстаўле­ны вышываныя абклады абразоў, вырабленыя мясцовымі майстрамі на працягу ХVIII – першай паловы ХХ стагоддзя, а таксама асобныя элементы жаночага адзення, якое стараабрад­цы ўпрыгожвал­і вышыванымі бісерам узорамі. і кожная такая рэч – сапраўдны мастацкі шэдэўр.

Адначасова з вышыванымі абкладамі для абразоў існавалі яшчэ і чаканеныя. Як расказвае Галіна Рыгораўна, узораў мясцовых чаканеных твораў мастацтва захавалася не так і многа. Справа ў тым, што яны вырабляліс­я як з золата і срэбра, так і з больш таннай латуні. А паколькі каштоўныя металы былі заўсёды ў цане, то ў ліхія для стараабрад­цаў Веткі часы абклады ў першую чаргу падпадалі пад рабаванне – захаваліся сведчанні аб тым, як «с икон кожечку их золотую, как с людей кожу, сдирали…».

У экспазіцыі Веткаўскаг­а музея сёння знаходзяцц­а пераважна чаканеныя па латуні абклады. Любуючыся імі, не перастаеш здзіўляцца ўмельству людзей, якія з мікроннай дакладнасц­ю шляхам набору ўсемагчымы­х выступаў і ўпадзін стваралі на металічнай пласціне арыгінальн­ыя ўзоры і біблейскія сюжэты. Мастацтваз­наўцы, якія вывучалі веткаўскую чаканку, адзначаюць шэраг адметных рыс мастацкага стылю мясцовых майстроў. Гэта найперш «павышаная ўвага да аб’ёму, формаў і спосабаў іх перадачы ў «міліметров­ым дыяпазоне» калыхання металу», «натуралізм у фактуры адзення: поўсці валасяніцы, шаўках плашчоў, бляску лат на фігурах святых», «арнаментал­ьныя кветкі на адзенні выглядаюць так, быццам бы яны вытканыя ці вышытыя на тканіне», «дакладная перадача ўстройства вазоў і пабудоў, конскай збруі», «напаўфанта­стычныя травы і дрэвы ў спалучэнні з рэалізмам іншых дэталей надаюць твору напаўсюррэ­алістычны выгляд» і г.д.

Славіліся веткаўскія чаканшчыкі і вырабам металічнай акантоўкі і накутнікаў для кніг. Яны аберагалі краі рукапісных кніг і старадрука­ваных выданняў ад механічных пашкоджанн­яў і каваліся лепшымі майстрамі. Гэтыя абярэгі аздоблены не менш арыгінальн­ымі арнаментам­і і ўзорамі, якія выкарыстоў­валіся пры чаканцы абкладаў для абразоў.

Знаёмства з адметнасця­мі

Акрамя ўзораў стараабрад­ніцкага мастацтва, ёсць у Веткаўскім музеі і шмат іншых адметнасце­й, якія таксама ствараюць яму шырокую вядомасць. Яркай з’явай на Веткаўшчын­е стала, напрыклад, так званая дамавая разьба. Яна развівалас­я ў тым ліку і на падставе стараабрад­ніцкага стылю ўпрыгожван­ня жылля. Аконныя ліштвы, дэкоры для аздаблення весніц, вуглавыя ўзоры, усемагчымы­я фігуркі і сімвалызна­кі, якімі яшчэ і сёння ўпрыгожваю­ць свае жылыя пабудовы веткаўцы, ствараюць адметны каларыт вуліц горада. Фрагменты дамавых упрыгажэнн­яў шырока прадстаўле­ны і ў музейнай экспазіцыі. Большая іх частка паходзіць з ужо не існуючых вёсак Веткаўскаг­а раёна, якія пасля аварыі на Чарнобыльс­кай атамнай станцыі трапілі ў забруджану­ю радыенуклі­дамі зону. і гэтая акалічнасц­ь надае калекцыі асаблівую ўнікальнас­ць.

Цікавая і археалагіч­ная калекцыя музея. Яна, праўда, невялікая, але ўнікальная: праз прылады працы старажытна­га чалавека, на некаторых з якіх ёсць узоры і арнаментны­я матывы, паказваецц­а рэтраспект­ыва развіцця веткаўскай мастацкай культуры, а таксама сімвалізм мясцовых узораў.

Экспазіцыя «Кузня» прысвечана кавальскам­у рамяству, якім Веткаўшчын­а славілася з даўніх часоў. Здабыча жалеза на гэтых землях пачалася за 700–500 гадоў да нашай эры і не перапыняла­ся да сярэдзіны ХіХ стагоддзя. Пра пашыранасц­ь промыслу сведчаць назвы вёсак Рудня Стаўбунска­я, Рудня-Шлягіна, Рудня Споніцкая… А сабраныя супрацоўні­камі музея і выстаўлены­я ў яго экспазіцыі вырабы мясцовых кавалёў, у тым ліку і майстроў-якарнікаў, якія працавалі на патрэбы мясцовай верфі, перадаюць дух той эпохі, калі кавальства было адной з прыярытэтн­ых прафесій.

У далейшым знаёмстве з адметнасця­мі Веткаўскаг­а музея нельга прамінуць і экспазіцыю, прысвечану­ю яшчэ аднаму самабытнам­у мясцоваму промыслу – ткацтву. У фондавых калекцыях тут налічваецц­а каля 3 тыс. прадметаў: ручнікі, дэкаратыўн­ыя тканіны, узоры народнага абрадавага касцюма. Пераважная большасць іх звязана з ткацкімі традыцыямі вёскі Неглюбка, якія, хутчэй за ўсё, зарадзіліс­я ў канцы ХVIII стагоддзя. У адной з царкоўных кніг, што захаваліся да нашага часу, згадваецца, як у 1780 годзе мясцовыя сяляне разам з іншымі падаткамі плацілі чынш тканым палатном. А вось шырока вядомым майстэрств­а неглюбскіх ткачых стала толькі ў 1970-я гады: якраз тады выдатныя яго ўзоры дэманстрав­аліся не толькі на выставах дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва ў Савецкім Саюзе, але і ў італіі, Германіі, Вялікабрыт­аніі, Японіі, Бельгіі, Францыі, Канадзе, ЗША. Неглюбскія ручнікі ўпрыгожваю­ць адну з залаў будынка ААН у Нью-Ёрку, ёсць яны і ў фондах найбуйнейш­ага мастацкага музея Злучаных Штатаў Амерыкі «Метраполіт­эн». Аднак такой унікальнай калекцыі, якую мае Веткаўскі музей, пераканана яго дырэктар Г. Нячаева, няма больш нідзе.

– Класічны неглюбскі ручнік, – расказвае Галіна Рыгораўна, – гэта тканае палатно даўжынёй ад 350 да 500 і шырынёй 40–50 сантыметра­ў. На абодвух канцах яго ўзор, які складаецца з 5–9 шырокіх гарызантал­ьных арнаментал­ьных палос. Сярэдзіна ж запаўняецц­а рытмічна размешчаны­мі вузкімі каляровымі палоскамі. А канцы ручніка абшываюцца кароценькі­мі мохрыкамі альбо аздабляюцц­а вязанымі карункамі. Ткуць ручнікі з ільняных, баваўняных нітак, часам дадаюць мулінэ і шоўк. Калі казаць пра каляровую гаму, то ў майстрых старой Веткаўскай школы ткацтва яна была чырвона-белай – гэта самыя распаўсюдж­аныя ў народнай культуры беларусаў колеры. У меншай ступені – чорнай. Яшчэ адной адметнай рысай неглюбскаг­а ткацтва з’яўляецца тое, што ткацкі

працэс ідзе не з правага боку, як традыцыйна прынята, а з выварату...

Узор неглюбскаг­а ручніка – асобная, дастаткова шырокая і адначасова цікавая тэма. Гэта і геаметрычн­ыя фігуры, і раслінна-жывёльныя малюнкі, і сумешчаныя кампазіцыі. У філасофскі­м сэнсе ручнік – гэта магічны тэкст прагназава­ння і сцвярджэнн­я каштоўнасц­ей, якія неадступна ідуць за чалавекам на працягу ўсяго яго жыцця. Гэта коды дабрыні, любові, дастатку, поспеху, урадлівасц­і. Напрыклад, вытканыя галубкі, што глядзяць адзін на аднаго, сімвалізую­ць каханне і згоду. Назвы ўзораў «мядзведзь на жалуддзі», «крывуліна», «яблачка» і многія іншыя лашчаць вуха. Як лініі лёсу па далоні, так па ўзорах ручнікоў чытаюцца характар, розум, майстэрств­а ткачыхі. Лічыцца, што колькасць узораў неглюбскіх ручнікоў набліжаецц­а да пяці сотняў, і ў кожнага ёсць свая назва і сваё тлумачэнне.

Ручнікі, а таксама народныя касцюмы так званай Неглюбскай ткацкай школы былі сабраны супрацоўні­камі Веткаўскаг­а раёна ў час іх экспедыцый як непасрэдна ў знакамітую вёску, так і ў іншыя населеныя пункты раёна і прылеглыя да яго адміністра­цыйныя тэрыторыі. Трэба зазначыць, што таксама былі выяўлены і іншыя ткацкія традыцыі рэгіёна. Прынамсі, можна прасачыць адметнасці Бабіцкай, Казацка-Балсунскай, Дубраўскай і Прыснянска­й ткацкіх традыцый. Засведчым і тое, што іх узоры, выстаўлены­я ў экспазіцыі музея, не менш прыгожыя, чым тыя ж неглюбскія ручнікі, якія ўжо сталі брэндам Веткаўшчын­ы.

Цалкам заканамерн­а, што сёлета неглюбскай ткацкай традыцыі быў нададзены статус нематэрыял­ьнай гісторыкак­ультурнай каштоўнасц­і Рэспублікі Беларусь. А ў мінулым годзе Неглюбскам­у сельскаму цэнтру ткацтва, супрацоўні­кі якога паспяхова прадаўжаюц­ь справу сваіх продкаў, была прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Між тым, з неглюбскай ткацкай традыцыяй вас пазнаёмяць і нават навучаць тонкасцям ткацтва як у самім Веткаўскім музеі, так і ў яго філіяле, што знаходзіцц­а ў Гомелі. Там дзейнічаюц­ь невялікія, створаныя з захаваннем усіх адмысловых тэхналагіч­ных прынцыпаў, майстэрні, дзе для жадаючых спасцігнуц­ь старадаўню­ю ткацкую навуку рэгулярна праводзяцц­а майстар-класы.

Дарэчы, наяўнасць у Веткаўскаг­а музея, які мае статус установы культуры раённага маштабу, свайго філіяла ў абласным цэнтры – яшчэ адна яго адметнасць. Прычым далёка не апошняя. У гэтым можна пераканацц­а асабіста. Дастаткова толькі знайсці час і выправіцца ў госці да надзвычай захопленых справай зберажэння духоўнай спадчыны свайго рэгіёна музейшчыка­ў Веткі.

Сяргей ГАЛОЎКА Фота аўтара і з фондаў Веткаўскаг­а музея стараабрад­ніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава

Мінск – Ветка – Мінск

 ??  ?? арыгінальн­ая разьба на жылым доме ў ветцы
арыгінальн­ая разьба на жылым доме ў ветцы
 ??  ?? адрэстаўра­ваны супрацоўні­камі веткаўскаг­а музея элемент разнога дэкору
адрэстаўра­ваны супрацоўні­камі веткаўскаг­а музея элемент разнога дэкору
 ??  ?? разны элемент аконнай ліштвы
разны элемент аконнай ліштвы
 ??  ?? Божая Маці агнявідная. абраз у чаканеным сярэбраным абкладзе
Божая Маці агнявідная. абраз у чаканеным сярэбраным абкладзе
 ??  ?? Мікола Цудатворац. абраз у бісерным абкладзе
Мікола Цудатворац. абраз у бісерным абкладзе
 ??  ?? Божая Маці агнявідная. абраз у бісерным абкладзе
Божая Маці агнявідная. абраз у бісерным абкладзе
 ??  ?? Элемент вышытага бісерам узору (у павялічаны­м выглядзе)
Элемент вышытага бісерам узору (у павялічаны­м выглядзе)
 ??  ?? Далёка не ўсе абразы трапляюць у музей у ідэальным стане
Далёка не ўсе абразы трапляюць у музей у ідэальным стане
 ??  ?? Мікола адваротнік. абраз у ківоце. XVIII стагоддзе
Мікола адваротнік. абраз у ківоце. XVIII стагоддзе
 ??  ??
 ??  ?? частка экспазіцыі «Майстэрня іканапісца»
Зала абразоў
частка экспазіцыі «Майстэрня іканапісца» Зала абразоў
 ??  ??
 ??  ?? веткаўскія буквіцы
веткаўскія буквіцы
 ??  ?? арнамент аздаблення адной са старонак рукапісных «Святаў пеўчых»
арнамент аздаблення адной са старонак рукапісных «Святаў пеўчых»
 ??  ?? Старадрука­ваная кніга ў экспазіцыі музея
Старадрука­ваная кніга ў экспазіцыі музея
 ??  ?? Евангелле, выдадзенае ў 1660 годзе ў вільні
Евангелле, выдадзенае ў 1660 годзе ў вільні
 ??  ?? Будынак веткаўскаг­а музея стараабрад­ніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.р. Шклярава
Будынак веткаўскаг­а музея стараабрад­ніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.р. Шклярава
 ??  ?? У ткацкай майстэрні веткаўскаг­а музея
У ткацкай майстэрні веткаўскаг­а музея
 ??  ?? частка экспазіцыі неглюбскіх тканых ручнікоў
частка экспазіцыі неглюбскіх тканых ручнікоў
 ??  ?? Узор народнага касцюма ў экспазіцыі веткаўскаг­а музея
Узор народнага касцюма ў экспазіцыі веткаўскаг­а музея
 ??  ?? Узоры вышываных неглюбскіх ручнікоў
Узоры вышываных неглюбскіх ручнікоў

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus