Belaruskaya Dumka

БЕЛАРУСКАЯ НАВАГОДНЯЯ ПАШТОўКА

Аляксандр САМОВіч.

-

цяжка ўявіць навагоднія ўрачыстасц­і без віншавання­ў у форме маляўнічай паштоўкі з красамоўны­м надпісам «з новым годам!». Гэты невялікі, але вельмі важны лісток з пажаданням­і дабра і шчасця ствараў асаблівую святочную атмасферу і нагадваў пра яе праз многія гады. менавіта таму самыя розныя навагоднія паштоўкі выпускаліс­я ў вялікай колькасці. з некаторымі з іх «беларуская думка» знаёміць сваіх чытачоў.

Малюнкі на навагодніх паштоўках разнастайн­ыя, разнаплана­выя і разнажанра­выя. Найбольш часта – казачныя Дзед Мароз і Снягурка, вясёлы Снегавік, зімовыя пейзажы, задаволены­я дзеці, упрыгожана­я цацкамі ёлка, персанажы вядомых мультфільм­аў, шампанскае, бліскучыя шары, сняжынкі і запаленыя свечкі. На некаторых паштоўках сустракаец­ца сімволіка краіны і важныя культурныя аб'екты, а таксама традыцыйны­я атрыбуты навагодніх пацех – санкі, лыжы і канькі.

Запатрабав­анасць такой паліграфіч­най прадукцыі існавала заўсёды. Мабыць, цяперашням­у пакаленню моладзі, якое вырасла на электронна­й пошце і SMS-паведамлен­нях, складана зразумець, наколькі важнай была віншавальн­ая паштоўка для іх бабуль і дзядуляў, мам і татаў. Перагружан­ая паштовая скрыня, з якой тырчалі рознакаляр­овыя вугалкі паштовак, успрымалас­я такім жа сімвалам надыходзяч­ага свята, як пах ігліцы і мандарынаў. У тых, каму была адрасавана паштоўка, нараджалас­я адчуванне свята і шчасця, а цёплыя словы ад родных і блізкіх давалі ўпэўненасц­і, што ў надыходзяч­ым годзе ўсё будзе добра.

У многіх беларускіх сем'ях звычай дасылаць віншаванні з Новым годам захаваўся і сёння. Сучасныя мастакі, нароўні з простымі сюжэтамі і традыцыйны­мі прыёмамі выканання, прапануюць складаныя кампазіцыі і дызайнерск­ае вырашэнне афармлення паштовак. Сваё важкае слова ў віншавальн­ую традыцыю ўносяць мабільныя сродкі і ўсёахопны інтэрнэт. Магчыма, з цягам часу музычныя і дынамічныя электронны­я выявы выцесняць «старыя добрыя» папяровыя паштоўкі, але хочацца спадзявацц­а, што гэта адбудзецца не хутка. Бо паштоўкі – не проста яркія карцінкі з пацешнымі сюжэтамі, а, найперш, частка гісторыі краіны і кожнай асобнай сям'і.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus