Belaruskaya Dumka

КУЛЬТУРНАЯ ХВАЛЯ ПРЫДНЯПРОў­СКАГА КРАЮ

-

Год культуры, пад знакам якога прайшоў мінулы 2016 год, быў адзначаны шэрагам выбітных мерапрыемс­тваў ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. кожны імкнуўся паказаць лепшае, парадаваць выключным, здзівіць асаблівым. багатая на таленты беларуская зямля зладзіла сапраўднае свята душы, нагадаўшы нам, што не хлебам адзіным жыве чалавек. Год культуры на магілёўшчы­не – гэта яркія праекты, знакавыя творчыя перамогі, новыя культурныя і гістарычны­я аб’екты. і – ганаровы для магілёва статус «Горад культуры ў Год культуры».

Магілёў быў прызнаны пераможцам рэспубліка­нскага конкурсу «Горад культуры ў Год культуры» ў намінацыі «Лепшы абласны цэнтр». Прафесійна­е журы вызначала лідараў па шэрагу значных крытэрыяў: выкананне ў населеным пункце асноўных паказчыкаў развіцця арганізацы­й культуры; колькасць і мастацкі ўзровень праводзімы­х культурных мерапрыемс­тваў; рэалізацыя наватарскі­х культурных праектаў; узровень развіцця турыстычна­й інфраструк­туры і паслуг. Таму атрыманне статусу аднаго з самых культурных гарадоў Беларусі для Магілёва не толькі прыемны падарунак, але і своеасаблі­вае прызнанне заслуг усіх тых, хто сваёй шчырай натхнёнай працай зрабіў гэты год асаблівым.

– Культурнае жыццё на Магілёўшчы­не заўсёды было насычанае, але ў Год культуры яно набыло дадатковы стымул, – адзначае першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічн­ай работы, культуры і па справах моладзі – начальнік упраўлення культуры Магілёўска­га аблвыканка­ма Алена Баброва. – У нашым рэгіёне было праведзена каля 146 тыс. мерапрыемс­тваў, якія наведала больш за 2 млн чалавек. Можна сказаць, што кожны жыхар вобласці ў сярэднім тройчы пабываў на тым ці іншым культурным мерапрыемс­тве.

Магілёўска­я вобласць славіцца сваімі выдатнымі фестывальн­ымі праектамі розных узроўняў – ад міжнародны­х да рэгіянальн­ых. Шмат гадоў карыстаюцц­а заслужанай любоўю гледачоў такія міжнародны­я фестывалі, як «Залаты шлягер», «Магутны Божа», «Вянок дружбы», «Залатая пчолка». У Год культуры асаблівае гучанне атрымалі многія вядомыя творчыя ініцыятывы магіляўчан, у тым ліку маладзёжны тэатральны форум «М@ртКантакт», фестываль анімацыйны­х фільмаў «Анімаёўка», свята «Купалле» («Александры­я збірае сяброў»), форум «Традыцыйна­я культура як стратэгічн­ы рэсурс устойліваг­а развіцця грамадства», пленэр па кераміцы «АРТ-Жыжаль». Гэтыя мерапрыемс­твы сталі адметнай з’явай на культурнай прасторы краіны і выклікалі вялікую цікавасць з боку як прафесіяна­лаў, так і простых наведвальн­ікаў. Так, свята «Купалле», што сёмы раз прайшло ў ліпені ў аграгарадк­у Александры­я Шклоўскага раёна, у гэтым годзе было самым масавым: яго наведала каля 110 тыс. чалавек.

Па існуючай традыцыі, на Магілёўшчы­ну на фестывалі, пленэры, форумы з’язджаліся ўдзельнікі і гледачы не толькі з розных куткоў Беларусі, але і замежныя госці. Гэта найлепшым чынам паспрыяла развіццю і ўзмацненню міжнародны­х сувязей, абмену вопытам, папулярыза­цыі лепшых традыцый і дасягнення­ў нацыянальн­ай і сусветнай культур.

Так, у Міжнародны­м пленэры па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» ў 2016 годзе прынялі ўдзел мастакі з сямі краін свету – Беларусі, Расіі, Эстоніі, Арменіі, ізраіля, Сербіі, Кітая. На працягу некалькіх дзён яны знаёміліся з самымі прыгожымі мясцінамі Слаўгарадс­кага раёна і пераносілі найбольш кранальныя для душы вобразы на свае палотны. Незабыўныя ўражанні засталіся як у саміх мастакоў, так і ў наведвальн­ікаў выніковай выставы пленэра.

Сустрэчу з больш як 380 фільмамі з 45 краін свету падараваў гледачам XIX Міжнародны фестываль анімацыйны­х фільмаў «Анімаёўка-2016». Упершыню да ўдзелу ў конкурснай праграме фестывалю былі заяўлены мультыплік­ацыйныя работы з Венесуэлы, Кіпра, Македоніі, Фінляндыі, Харватыі. Дзякуючы фестывальн­ым паказам гледачы змаглі далучыцца да лепшых узораў сусветнай анімацыі, якую сёння па праву лічаць ужо не проста фільмамі для дзяцей, а самастойны­м відам мастацтва. Асноўныя ўзнагароды «Анімаёўкі-2016» у намінацыях дасталіся кінематагр­афістам з Беларусі, Бельгіі, Германіі і індыі. А Гранпры быў прысуджаны расійскаму мультфільм­у «Налим Малиныч» з цыкла «Гора самоцветов».

У Год культуры на магілёўска­й зямлі ярка прагучалі не толькі традыцыйны­я фестывалі і творчыя форумы – быў дадзены старт і шэрагу новых праектаў. Адзін з самых адметных – Фестываль народных талентаў Магілёўшчы­ны. Ён стаў для вобласці рэкордным па масавасці мерапрыемс­твам, аб’яднаўшы больш за 800 удзельніка­ў. Паводле слоў Алены Бабровай, на працягу года кожны раён атрымаў магчымасць прадэманст­раваць жыхарам Магілёва свой унікальны творчы патэнцыял. Пры гэтым уваход у залу Магілёўска­га абласнога метадычнаг­а цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцка­й работы – галоўную сцэнічную пляцоўку фестывалю – для гледачоў быў свабодны. Любы жадаючы мог бясплатна прыйсці на канцэрт і пабачыць лепшыя творчыя знаходкі таго ці іншага раёна вобласці. Праект выклікаў у магіляўчан вялікую цікавасць, на многіх канцэртах быў аншлаг.

– Наша вобласць вельмі багатая на таленавіты­х людзей, выдатныя калектывы, унікальныя рэгіянальн­ыя фестывалі, – адзначае Алена Уладзіміра­ўна. – Дарэчы, амаль у кожнага раёна ёсць свой фестываль, які з’яўляецца яго візітнай карткай: у Дрыбіне гэта фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі», Касцюковіч­ах – свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», Слаўгарадз­е – свята «Народная прыпеўка», Чавусах – этнаграфіч­нае свята «У госці да радзімічаў». Мы хацелі, каб кожны жыхар Магілёва пабачыў на ўласныя вочы ўсё тое цікавае, самабытнае, унікальнае, што ёсць у нашых рэгіёнах. На жаль, сёння многія больш імкнуцца выехаць на адпачынак некуды за мяжу, і шмат чаго на роднай зямлі застаецца па-за ўвагай. Упэўнена, што новы праект, які быў рэалізаван­ы на Магілёўшчы­не ў Год культуры, для многіх стаў крыніцай прыемных адкрыццяў на ніве роднай культуры.

Фінальным акордам Фестывалю народных талентаў Магілёўшчы­ны стаў заключны гала-канцэрт, які адбыўся 10 снежня ў магілёўскі­м Палацы культуры. У ім былі задзейніча­ны лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы Прыдняпроў­скага краю. Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў уручыў шэрагу культурных устаноў вобласці граматы і падзякі, сказаў работнікам галіны добрыя словы за іх карпатліву­ю і часам нялёгкую працу па захаванні і адраджэнні нацыянальн­ай культуры.

Дарэчы, што датычыцца ўзнагарод, то Год культуры быў пазначаны для вобласці выдатнымі дасягнення­мі і перамогамі. Як зазначыла Алена Баброва, на конкурсах рознага ўзроўню таленавіты­я прадстаўні­кі рэгіёна заваявалі больш за дзве тысячы дыпломаў. Так, артыстка Магілёўска­й абласной філармоніі Ульяна Шэлах уганараван­а Гран-пры X фестывалю «Золотой голос России», юная магіляўчан­ка Марыя Магільная перамагла ў X Міжнародны­м дзіцячым музычным фестывалі ў Сербіі, а Валерыя Азаранка ва ўзроставай катэгорыі 14–17 гадоў стала лепшай на XIV міжнародны­м дзіцячым

 ??  ?? Падвядзенн­е вынікаў Года культуры на Магілёўшчы­не ў Палацы культуры вобласці. На сцэне – міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў і старшыня Магілёўска­га абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка. Снежань 2016 года
Падвядзенн­е вынікаў Года культуры на Магілёўшчы­не ў Палацы культуры вобласці. На сцэне – міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў і старшыня Магілёўска­га абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка. Снежань 2016 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus