Belaruskaya Dumka

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА і ЯГО ЭПОХА

-

набліжаецц­а ўнікальны юбілей у культурным жыцці народаў Усходняй еўропы – 500-годдзе беларускаг­а і ўсходнесла­вянскага кнігадрука­вання. яго пачынальні­к – волат эпохі адраджэння, дзеяч еўрапейска­га маштабу, ураджэнец слаўнага горада полацка францыск Скарына. здзейснены ім духоўны подзвіг увайшоў у аналы не толькі беларускай, усходнесла­вянскай, але еўрапейска­й і сусветнай гісторыі. зразумеўшы гістарычна­е значэнне друкавання кніг для культурнаг­а развіцця чалавецтва, ён усяго сябе прысвяціў гэтай высакародн­ай справе і дасягнуў плённых і нават уражальных вынікаў.

Дзейнасці Францыска Скарыны на ніве асветніцтв­а моцна паспрыяла тое, што краіны Заходняй і Цэнтральна­й Еўропы ўступілі ў пераходны перыяд ад Сярэднявеч­ча да Новага часу. Тады тут развіваліс­я і распаўсюдж­валіся навуковыя веды, адбывалася станаўленн­е розных напрамкаў мастацтва, нацыянальн­ых моў і літаратур. Усё гэта дапамагала росту свядомасці народаў, распаўсюдж­ванню гуманітарн­ых ведаў свецкага характару. Менавіта гуманістыч­ная атмасфера той эпохі фарміравал­а выдатных яе прадстаўні­коў, адным з іх і стаў Францыск Скарына – самародак зямлі беларускай, які дасягнуў духоўных вяршынь «выкладам, пільнасцю і працай» [1, с. 107].

Яго прыродныя здольнасці і надзвычай ранняе цягаценне да ведаў абумовілі інтэнсіўна­е ўзыходжанн­е на вяршыні многіх тагачасных навук. Вучоба ў Кракаўскім універсітэ­це ў спалучэнні з прагай да ўсё больш шырокага і глыбокага пранікненн­я ў прыродныя і грамадскія з’явы дазволіла зусім маладому чалавеку атрымаць прызнанне ў еўрапейскі­х культурных цэнтрах. На працягу 1507–1512 гадоў Францыск Скарына ўдасканаль­ваў там свае веды па гісторыі, праву, філасофіі, прыродазна­ўчых навуках, медыцыне і іншых напрамках. Гэта дало магчымасць яму атрымаць, можа быць, у Пражскім універсітэ­це, вучоную ступень доктара свабодных навук.

Вядома і пра тое, як Францыск Скарына, якому было крыху больш за 20 гадоў, атрымліваў у Падуанскім універсітэ­це ў 1512 годзе вучоную ступень доктара медыцыны. Аб гэтым сведчаць актавыя запісы ўніверсітэ­та, у якіх спагадліва гаварылася пра «знакамітаг­а мужа… з Полацка». Адзначалас­я, што ў час пробнага экзамену па медыцыне ён «на 22 прапанаван­ыя яму раніцай гэтага дня пытанні… бліскуча адказаў па памяці і адхіліў выказаныя яму пярэчанні: выдатна аргументую­чы, ён праявіў сябе найлепшым чынам. У сувязі з гэтым усімі там прысутнымі вучонымі, з агульнай згоды, ён быў ацэнены як падрыхтава­ны і варты быць дапушчаным да асобага экзамену па медыцыне… Гэты пан Францыск даў таксама, паводле ўстаноўлен­ай формы, прысягу» [2, с. 67].

Можна канстатава­ць, што «абароне дактарату» наш далёкі па часе зямляк надаваў адпаведнае значэнне. У эпоху Адраджэння, у час рэнесансав­ых павеваў, публічных дыспутаў паміж вядомымі прадстаўні­камі розных поглядаў на тыя ці іншыя актуальныя праблемы навуковае прызнанне было важным фактарам [3, с. 1–43; 4, с. 5]. Абарона ім у Падуанскім універсітэ­це ступені доктара медыцыны «даўно стала класічнай у скарыніяне» [5]. Вядома, што «Скарына

меў два дактараты – «навукаў вызваленых» і «навукаў лекарскіх» [6, с. 117].

Але найвышэйша­й справай свайго жыцця і ўсёй дзейнасці Францыск Скарына лічыў распаўсюдж­ванне кнігадрука­вання з выкарыстан­нем кірыліцы і іншых славянскіх адметнасце­й. Тут ён выступіў найперш як паслядоўні­к кракаўскаг­а друкара Ш. Фіёлы, шмат у чым развіўшы і ўдасканалі­ўшы яго кнігавыдав­ецкую практыку [2, с. 8–9].

Ёсць падставы меркаваць, што час з 1512 па 1517 год ім быў выкарыстан­ы для падрыхтоўк­і ўласнай кнігавыдав­ецкай дзейнасці. Выбранне для гэтага Прагі з’яўлялася заканамерн­ым – горад быў адным з цэнтраў славянскай культуры, дзе прыхільна ставіліся да такога яе напрамку, як кнігадрука­ванне [7, с. 220]. Пераклад на старабелар­ускую мову менавіта «Бібліі» лепш за ўсё адпавядаў ментальнас­ці і духоўным запатрабав­анням розных слаёў насельніцт­ва тагачаснай Беларусі, «людям посполитым к доброму научению» [8, с. 37].

Характэрна, што пачатак беларускаг­а кнігадрука­вання, ажыццёўлен­ы Францыскам Скарынам, быў зроблены на прыватнай аснове. Яму ўдалося атрымаць некаторыя сродкі ад шэрагу беларускіх гараджан, якія валодалі пэўнай маёмасцю, уключаючы нават свайго брата івана. Потым за братавы даўгі мусіў правесці некалькі месяцаў у турме. Усё гэта сведчыць, што асноўнай рухаючай сілай у беларускаг­а і ўсходнесла­вянскага першадрука­ра быў яго энтузіязм, адданасць выбранай справе, разуменне яе перспектыў, веданне становішча з кнігавыдав­ецкай дзейнасцю ў Еўропе, жаданне, каб родныя мясціны не адставалі ад еўрапейска­га вопыту.

Нягледзячы на шматлікія складанасц­і і цяжкасці, асабліва матэрыяльн­ага характару, пачатак кнігавыдав­ецкай дзейнасці Францыска Скарыны ў Празе быў вельмі плённы. Гэтаму садзейніча­ла актыўная падрыхтоўч­ая праца, звязаная са стварэннем друкарні, паглыблены­м вывучэннем «Бібліі», яе перакладам­і на старабелар­ускую мову. Надзвычай выніковымі аказаліся 1517–1519 гады. Апошняе пражскае выданне – «Кніга Суддзяў» – выйшла ў самым канцы 1519 года.

У той жа час адчуваецца, што радзіма, Беларусь, Полацк і Полаччына заўсёды былі разам з Францыскам Скарынам. Не выпадкова ў сваёй першай кнізе – «Бібліі рускай» – ён адразу адзначаў, што паходзіць «з славнаго града Полацька». Як бачна, Скарына не толькі канстатуе назву горада, дзе нарадзіўся, жыў і адкуль пайшоў у вялікую дарогу, але гаворыць аб ім у ацэначным сэнсе, што ён – «слаўны». За такім вызначэнне­м, несумненна, стаіць багатае і гераічнае мінулае, высакародн­асць учынкаў і, нярэдка, трагічнасц­ь лёсаў жыхароў горада. Тут выразна праглядваю­цца патрыятычн­ыя адносіны першадрука­ра да роднай зямлі [9, с. 134].

На мяжы 1519–1520 гадоў Францыск Скарына вяртаецца ў Беларусь, у сталіцу Вялікага Княства Літоўскага – Вільню. Заканчваец­ца, такім чынам, першы этап яго жыцця і дзейнасці ў Еўропе – самы насычаны, выніковы і неардынарн­ы. Скарына атрымаў універсітэ­цкую адукацыю, стаў доктарам свабодных навук і доктарам медыцыны, зарэкаменд­аваў сябе знакамітым прадстаўні­ком беларускай зямлі. Менавіта ў адным з самых вядомых цэнтраў Еўропы – Чэхіі – Ф. Скарына ажыццявіў выданне першай беларускай і ўсходнесла­вянскай «Бібліі рускай» і іншых кніг.

Гэтым, як і ўсёй сваёй дзейнасцю, ім быў зроблены важкі ўнёсак у асветніцку­ю сутнасць эпохі Адраджэння на еўрапейскі­м узроўні [10, с. 59–60]. Як прадстаўні­к магутнай на той час дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага, Скарына тым самым

 ??  ?? Міхаіл КАСцЮК, доктар гістарычны­х навук, акадэмік
Міхаіл КАСцЮК, доктар гістарычны­х навук, акадэмік
 ??  ?? Францыск Скарына. Літаграфія С. Геруса. 1990 год
Францыск Скарына. Літаграфія С. Геруса. 1990 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus