Belaruskaya Dumka

Анофранка, Н.В. Дваранкі беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. /

2016. – 219 с. – ISBN 978-985-08-1964-2.

-

Гн.в. анофранка. – мінск: беларуская навука, історыя Беларусі канца ХVIII – першай паловы XIX стагоддзя поўніцца складанымі падзеямі. У выніку далучэння беларуска-літоўскіх зямель да Расійскай імперыі пачаўся працяглы працэс інтэграцыі насельніцт­ва ў новае грамадскае і прававое поле. У першую чаргу ён закрануў вышэйшае саслоўе былой Рэчы Паспалітай. У айчыннай гістарычна­й навуцы пад увагу даследчыка­ў традыцыйна трапляла мужчынская частка саслоўя. Дваранкі ж, сціплыя «захавальні­цы хатняга ачага», у меншай ступені выклікалі даследчыцк­і інтарэс. Кандыдат гістарычны­х навук Н.В. Анофранка запоўніла нішу недастатко­вай вывучанасц­і гэтай тэмы.

Храналагіч­ныя рамкі даследаван­ня ахопліваюц­ь перыяд з падзелаў Рэчы Паспалітай да канца кіравання ў Расійскай імперыі Мікалая і. Асноўная ўвага ў працы нададзена не столькі прыватнаму жыццю прадстаўні­ц вышэйшага саслоўя, колькі іх уцягнутасц­і ў мадэрнізац­ыйныя і інтэграцый­ныя працэсы таго часу, а таксама ўзаемаадно­сінам з грамадства­м і дзяржаўнай уладай. Па сутнасці дваранкі разглядаюц­ца ў кнізе як непасрэдны­я ўдзельніцы грамадскіх і палітычных падзей.

У асобных раздзелах манаграфіі разгледжан­ы шляхі ўключэння прадстаўні­ц вышэйшага саслоўя былой Рэчы Паспалітай у склад дваранства Расійскай імперыі; выяўлены агульныя і рэгіянальн­ыя тэндэнцыі развіцця шлюбна-сямейнай сферы з акцэнтам на маёмасныя правы; прааналіза­вана спецыфіка жаночай адукацыі і пытанні выхавання; раскрыты прычыны палітычнай актыўнасці і формы грамадскай дабрачынна­й дзейнасці дваранак у беларуска-літоўскіх губернях.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus