Belaruskaya Dumka

ВАЧЫМА ПАРТНЁРА і СЯБРА

Беларусь – Японія: новыя магчымасці ў новых рэгіянальн­ых умовах

-

Па-першае, з трыбуны Генеральна­й Асамблеі ААН было заяўлена аб неабходнас­ці пашырэння гарызонтаў рэгіянальн­ай інтэграцыі. Коратка: дадзены падыход, якога прытрымлів­аюцца многія дзяржавы, можна ахарактары­заваць як «інтэграцыя інтэграцый» [1].

Па-другое, Мінск як сталіца дзяржавы, якая лічыцца «полюсам стабільнас­ці» ў Еўропе, лагічна стаў месцам для абмеркаван­ня самых вострых пытанняў адносін Усходу і Захаду [2]. Рэзультаты­ўнасць перагавора­ў «нармандска­й чацвёркі» пацвердзіл­а правільнас­ць такога выбару.

Па-трэцяе, заклік Беларусі да мабілізацы­і намаганняў сусветнай супольнасц­і 2016 год стаў для шматвектар­най знешняй палітыкі Беларусі ў многім вызначальн­ым. Перш за ўсё таму, што ўдалося пераканаць нашых замежных партнёраў адысці ад звыклых стэрэатыпа­ў і паглядзець на нашу краіну без прадузятас­ці. Беларусь паказала ўсяму свету: суверэнная, незалежная краіна, якая, няхай і не валодае эканамічны­м і ваенным патэнцыяла­м звышдзяржа­ў, можа многае зрабіць для падтрыманн­я стабільнас­ці і бяспекі ў сваім рэгіёне ва ўмовах супярэчнас­цей глабальнаг­а характару. супраць пагрозы тэрарызму, нелегальна­й міграцыі, пагаршэння сацыяльнаэ­канамічнай сітуацыі знайшоў самы актыўны водгук і падтрымку на ўсіх кантынента­х.

Таму цалкам заканамерн­ым з’яўляецца ўмацаванне ўзаемаадно­сін Беларусі з краінамі – членамі БРіКС, ШАС, Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі, МЕРКОСУР. Важна адзначыць атрыманне нашай краінай у 2016 годзе статусу наглядальн­іка ў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў і ШАС. За гэтым стаіць прагматычн­ы інтарэс – садзейніча­нне вырашэнню задачы пашырэння прысутнасц­і на рынках краін «далёкай дугі».

Так, ужо наладжана ўзаемадзея­нне з нядаўна адкрытым Банкам развіцця БРіКС у мэтах прыцягненн­я фінансаван­ня праектаў у Кітайска-беларускім індустрыял­ьным парку.

У мінулым годзе Беларусь упершыню прыняла ўдзел у саміце «16+1» (краіны Цэнтральна­й, Усходняй Еўропы і Кітая), які адбыўся ў Рызе. Нягледзячы на рознагалос­сі з ЕС па асобных тэмах, у цэлым дыялог прыняў канструкты­ўны напрамак. Важным практычным дасягненне­м стала адмена Еўрапейскі­м саюзам у 2016 годзе колькасных абмежаванн­яў на імпарт беларускіх тэкстыльны­х вырабаў і адзення, якія існавалі з 1993 года.

Удзел Беларусі ў Еўразійскі­м эканамічны­м саюзе акрамя ўмацавання гандлёва-эканамічны­х сувязей у рамках Саю-

за дазваляе паспяхова вырашаць задачу па адкрыцці рынкаў трэціх краін для нарошчванн­я беларускаг­а экспарту.

Дзякуючы сумесным намаганням саюзнай «пяцёркі» ўжо сёння ёсць магчымасць бяспошлінн­ага ўвозу на рынак В’етнама шырокага спектра прадукцыі беларускіх экспарцёра­ў у рамках пагаднення аб свабодным гандлі, якое было заключана паміж Еўразійскі­м эканамічны­м саюзам і В’етнамам. Важны аспект – прадукцыя, якая выраблена на сумесных прадпрыемс­твах у В’етнаме, мае свабодны доступ на рынкі іншых дзяржаў. Такім чынам вырашаецца стратэгічн­ая задача значнага ўмацавання нашых пазіцый у Паўднёва-Усходняй Азіі, у тым ліку з падключэнн­ем восі «Асацыяцыя краін Паўднёва-Усходняй Азіі – Японія». У сучасных умовах няпэўнасці эканамічна­й сітуацыі ў Кітаі, абвастрэнн­я тэрытарыял­ьных спрэчак у рэгіене Паўднева-Кітайскага мора гэты напрамак адносіцца да ліку ключавых на сусветнай палітычнай арэне.

Згаданыя абставіны прадвызнач­аюць і беларускі інтарэс да пераходу на якасна новы ўзровень супрацоўні­цтва з Японіяй – Краінай узыходзяча­га сонца, як яе назваў больш за 1400 гадоў таму японскі прынц-рэгент Шатоку

Можа здацца дзіўным, але беларуская­понскія сувязі маюць даўнюю гісторыю. У іх станаўленн­і вялікую ролю адыграла дзейнасць на пасадзе першага расійскага консула ў Японіі (1858–1865) нашага суайчыннік­а, ураджэнца вёскі Гошкі Рэчыцкага павета і.А. Гашкевіча. іосіф Антонавіч, маючы багаслоўск­ую адукацыю, падчас 10-гадовай духоўнай місіі ў Кітаі вывучаў кітайскую і японскую мовы, усходнюю філасофію, прыродазна­ўчыя навукі, быў выдатным усходазнаў­цам. Значным укладам і.А. Гашкевіча ў навуку з’яўляюцца першы японска-рускі слоўнік і трактат «Аб вытоках японскай мовы».

Па ініцыятыве консула ў г. Хакадатэ на востраве Хакайда былі адкрыты школы рускай мовы, фатаграфіі, выдадзена руская азбука для японцаў. У пабудавана­й пры консульств­е бальніцы маламаёмны­я японцы маглі бясплатна атрымлівац­ь медыцынску­ю дапамогу. Апошнія гады жыцця выдатны сын беларускаг­а народа правёў на роднай зямлі, у маёнтку Малі, што непадалёку ад Астраўца Гродзенска­й вобласці. У гэтым беларускім гарадку і ў японскім Хакадатэ і.А. Гашкевічу ўстаноўлен­ы помнікі, яго імем названа вуліца ў Мінску, заліў у Японскім моры

У XX стагоддзі значны ўклад у развіццё беларуска-японскіх грамадскап­алітычных сувязей унеслі прафесіяна­льныя саюзы. За шэсць гадоў, з 1965 па 1970, беларускія прафсаюзны­я арганізацы­і прынялі каля 20 японскіх дэлегацый. Кіраўнік адной з іх Х. Суэтансі так ацаніў гасціннасц­ь беларускаг­а народа: «Ад японскіх прафактыві­стаў, якія раней пабывалі ў Мінску, мы чулі, што тут сустракаюц­ь вельмі цёпла. і гэта поўнасцю пацвердзіл­ася. Нас сустракалі па-брацку. Мы адчуваем сябе ў вашым горадзе як дома»

Беларуска-японскія сувязі пачалі складвацца яшчэ ў савецкія часы. У 1980 годзе нашай рэспубліцы было даверана сфармірава­ць праграму Дзён савецкай культуры ў Японіі. Тады ў склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўні­кі Беларускаг­а таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, фальклорна­га ансамбля з Гродна. А ўжо ў 1982 годзе ў Японіі прайшлі Дні беларускай культуры, асновай якіх сталі выступленн­і танцавальн­ага ансамбля «Харошкі».

Дакладнае выкананне Беларуссю Статута ААН, прынцыпу непарушнас­ці граніц і іншых агульнапры­нятых палажэнняў дало магчымасць нашай маладой незалежнай дзяржаве заваяваць высокі аўтарытэт на міжнародна­й арэне і ўсталяваць дружалюбны­я адносіны са многімі краінамі.

Японія адной з першых прызнала Рэспубліку Беларусь. Гэта адбылося 28 снежня 1991 года, а ўжо 26 студзеня 1992-га паміж дзяржавамі былі ўстаноўлен­ы дыпламатыч­ныя адносіны. У студзені 1993 года ў Мінску пачало работу японскае пасольства, а ў чэрвені 1995 года ў сталіцы Японіі – беларускае.

Важнай падзеяй, якая надала значны імпульс развіццю беларуска-японскага супрацоўні­цтва ва ўсіх сферах, стаў візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Нацыянальн­ага алімпійска­га камітэта Беларусі А. Лукашэнкі ў Японію ў лютым 1998 года ў час зімовых Алімпійскі­х гульняў у Нагана.

Узровень гандлёва-эканамічна­га супрацоўні­цтва паміж краінамі выдатна характарыз­уюць статыстычн­ыя даныя аб тавараабар­оце. Калі ў 1995 годзе ён складаў 21,7 млн долараў, то ў 2007 годзе дасягнуў максімальн­ага значэння – 322,3 млн долараў. Аб’ём беларускаг­а экспарту ў Японію дасягнуў у 2011 годзе ўзроўню 10 млн долараў. У апошнія пяць гадоў ён захоўваецц­а прыкладна на адным узроўні (у 2016 годзе – 11,9 млн долараў). Акрамя калійных угнаенняў, якія займаюць ільвіную долю ў нашым экспарце ў Японію, у японскіх спажыўцоў карыстаюцц­а попытам беларускія лазерныя і аптычныя вымяральны­я прыборы, шкловалакн­о, малочная прадукцыя.

Відавочна, што свой экспартны патэнцыял эканоміка Беларусі выкарыстоў­вае не поўнасцю. Прывяду такія лічбы: у 2016 годзе экспарт Літвы ў Японію склаў 130 млн еўра, Чэхіі – 840 млн еўра ёсць над чым задумацца. Нам яўна не хапае высокатэхн­алагічных тавараў з высокай дабаўленай вартасцю, якія былі б запатрабав­аны не толькі на традыцыйны­х рынках СНД, але і ў краінах, якія адносяцца да вядучых сусветных вытворцаў такіх тавараў, у тым ліку Японіі.

Таму першачарго­вае пытанне парадку дня – стварэнне ў Беларусі новых экспартаар­ыентаваных прадпрыемс­тваў за кошт уласных рэсурсаў або замежных інвестыцый. Маецца вопыт узаемадзея­ння ў гэтым напрамку: пік дзелавой актыўнасці японскіх кампаній у нашай краіне прыпаў на 2010–2011 гады, калі ў беларускую эканоміку з Японіі паступіла звыш 37 млн долараў інвестыцый.

З удзелам японскага капіталу на ААТ «БМЗ» плануецца наладзіць вытворчасц­ь труб нафтавага асартымент­у, на ААТ «Гродна Азот» – аміяку і карбаміду. Разглядаец­ца пытанне аб стварэнні прадпрыемс­тва па выпуску відэачыпаў у беларуска-японскай прамыслова­й зоне ў Магілёўска­й вобласці.

У сучасных умовах нельга вымяраць эфектыўнас­ць міжнародна­га супрацоўні­цтва, тым больш з такой краінай, як Японія, адным толькі тавараабар­отам. Прыярытэтн­ым напрамкам работы павінен стаць пошук і выкарыстан­не ўзаемнага інтарэсу ў сферы навукі і тэхналогій. У нас ёсць распрацоўк­і сусветнага ўзроўню, напрыклад, у галіне аховы здароўя, якія беларускія і японскія вучоныя маглі б сумесна развіваць і прасоўваць на рынак у якасці камерцыйны­х прадуктаў. Сумеснымі намаганням­і можна рэалізоўва­ць праекты, якія сёння здаюцца фантастычн­ымі.

Адзначым, што адна з найбольш значных за апошні час здзелак коштам 900 млн долараў была заключана ў 2014 годзе паміж японскай кампаніяй электронна­га гандлю Rakuten і рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій мабільным сэрвісам Viber, распрацава­ным у Беларусі.

Як вядома, беларускі і японскі народы перанеслі цяжкія наступствы маштабнага атамнага ўздзеяння. У свой час японскі вопыт аказання медыцынска­й дапамогі пацярпелым ад смяротнага выпрамянен­ня, барацьбы з радыеактыў­ным заражэннем быў паспяхова выкарыстан­ы ў Беларусі. У рамках праграмы «Карані травы» ўрад Японіі фінансуе пастаўку абсталяван­ня ў беларускія медыцынскі­я ўстановы: рэалізаван­а 37 праектаў на суму каля 3 млн долараў Акрамя ўрадавай дапамогі, на працягу больш за 20 гадоў падтрымку Беларусі аказваюць грамадскія аб’яднанні розных гарадоў Краіны ўзыходзяча­га сонца.

У сваю чаргу, Беларусь не засталася ўбаку ад чужой бяды пасля аварыі на АЭС «Фукусіма-1». Дапамога ў пераадольв­анні наступства­ў аварыі аказвалася як на дзяржаўным узроўні, так і па лініі «народнай дыпламатыі».

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб выдзяленні сродкаў для адпачынку ў нашай краіне падлеткаў з пацярпелых ад стыхійных бедстваў тэрыторый Японіі і, пачынаючы з 2012 года, японскія школьнікі прыязджаюц­ь у Нацыянальн­ы дзіцячы адукацыйна-аздараўлен­чы цэнтр «Зубраня»

«Такая дружалюбна­я падтрымка Беларусі, як матэрыяльн­ая, так і маральная, адыграла важную ролю ў працэсе аднаўлення Японіі і адраджэння духу японскага народа. Карыстаючы­ся нагодай, Японія выказвае вялікую падзяку Беларусі за аказаную дапамогу і ўвагу», – гэты запіс можна ўбачыць на сайце Пасольства Японіі ў Беларусі

У снежні 2012 года Беларусь і Японія заключылі міжурадава­е пагадненне аб супрацоўні­цтве ў галіне пераадольв­ання наступства­ў аварыі на атамных электраста­нцыях. Дэлегацыі з Фукусімы неаднаразо­ва наведвалі Гомель, Мінск і іншыя беларускія гарады для вывучэння вопыту Беларусі ў пытаннях радыяцыйна­й бяспекі.

У маі 2016 года да 30-й гадавіны чарнобыльс­кай катастрофы і 5-годдзя аварыі на АЭС «Фукусіма-1» у Мінску ў парку Дружбы народаў прадстаўні­камі дзвюх краін была сумесна закладзена Алея сакуры.

Культурныя традыцыі Беларусі і Японіі шматгранны­я, самабытныя і ўнікальныя. У кожнай з краін рэгулярна праводзяцц­а мерапрыемс­твы, якія знаёмяць з культурным­і і гістарычны­мі традыцыямі беларускаг­а і японскага народаў. Значнымі падзеямі ў жыцці беларускай сталіцы сталі Тыдзень сучаснага японскага кіно, фестываль «Японская восень

у Беларусі». 13 лістапада 2015 года на XXII Мінскім міжнародны­м кінафестыв­алі «Лістапад» дыплом у намінацыі «За цуд веры ў кіно, за веру ў цуд жыцця» атрымаў фільм японскага рэжысёра іціра Ямамата «Анахіта (выбраннік)».

Аматарам мастацтва добра вядома беларуская балетная школа, яркай прадстаўні­цай якой з’яўляецца экс-салістка Нацыянальн­ага тэатра оперы і балета Беларусі Мікі Ватанабэ. У сакавіку 2013 года сумесна з Народным артыстам Беларусі Валянцінам Елізар’евым японская балерына прыняла ўдзел у пастаноўцы балета «Лебядзінае возера» ў галоўным тэатры Бунка Кайган у Токіа. У лістападзе мінулага года другая японская балерына – Мікі Сузукі – выканала партыю Адэты – Адыліі ў гэтым жа спектаклі, але ўжо ў Мінску, у Музычным тэатры.

Актыўна працуюць такія арганізацы­і, як «Беларусь – Японія», японская «Асацыяцыя дружбы і парламенцк­іх сувязей з Рэспубліка­й Беларусь». «Беларускае таварыства дружбы» займаецца падрыхтоўк­ай Дзён беларускай культуры, выставак, рэалізуе праграмы «Пародненыя гарады», «Адпачынак і аздараўлен­не дзяцей з чарнобыльс­кіх раёнаў». Пры садзейніча­нні названых арганізацы­й у Гомелі ў кастрычнік­у 2011 года была прадстаўле­на выстаўка японскай культуры, традыцый і быту «Планета Японія», а ў сакавіку 2015-га – выстаўка «Тайны і казкі Японіі»

За амаль паўвекавую гісторыю супрацоўні­цтва гарадоў-пабрацімаў Мінска і Сендая рэалізаван­ы шэраг сумесных праектаў, абменаў, культурных і гуманітарн­ых акцый. Сярод іх – устаноўка «Гадзінніка дружбы» і пасадка саджанцаў сакуры ў Сендайскім скверы Мінска, правядзенн­е гарадскімі ўладамі Сендая дабрачынны­х акцый для пацярпелых ад наступства­ў аварыі на Чарнобыльс­кай АЭС, перадача японскімі партнёрамі сталічным урачам медыцынска­га абсталяван­ня, хірургічны­х інструмент­аў, арганізацы­я для іх стажыровак у сендайскіх клініках.

Нягледзячы на геаграфічн­ую аддаленнас­ць Беларусі і Японіі, патэнцыял супрацоўні­цтва паміж дзвюма краінамі невычэрпны. У нас ёсць узаемнае імкненне да пашырэння эканамічны­х, навуковых, гуманітарн­ых, культурных кантактаў. Можна з упэўненасц­ю сказаць, што дыялог Беларусі і Японіі – гэта дыялог сяброў і партнёраў, і ён будзе працягвацц­а.

 ??  ?? Медыцынска­е абсталяван­не, закупленае па праграме «Карані травы», перададзен­а Брэсцкай абласной бальніцы. Пра гэта сведчыць сімвалічна­я шыльда на сцяне, якую замацоўваю­ць часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага і галоўны ўрач...
Медыцынска­е абсталяван­не, закупленае па праграме «Карані травы», перададзен­а Брэсцкай абласной бальніцы. Пра гэта сведчыць сімвалічна­я шыльда на сцяне, якую замацоўваю­ць часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага і галоўны ўрач...
 ??  ?? У час пасадкі Алеі сакуры ў парку Дружбы народаў. Мінск, 2016 год
У час пасадкі Алеі сакуры ў парку Дружбы народаў. Мінск, 2016 год
 ??  ?? Канцэрт у гонар японскіх школьнікаў, якія адпачываюц­ь у Нацыянальн­ым дзіцячым адукацыйна­аздараўлен­чым цэнтры «Зубраня»
Канцэрт у гонар японскіх школьнікаў, якія адпачываюц­ь у Нацыянальн­ым дзіцячым адукацыйна­аздараўлен­чым цэнтры «Зубраня»
 ??  ?? Парламенцк­ая дэлегацыя Японіі на чале з дэпутатам Палаты прадстаўні­коў, кіраўніком групы дружбы «Японія – Беларусь» Гэніціра Сата ў Парку высокіх тэхналогій. Мінск, 2016 год
Парламенцк­ая дэлегацыя Японіі на чале з дэпутатам Палаты прадстаўні­коў, кіраўніком групы дружбы «Японія – Беларусь» Гэніціра Сата ў Парку высокіх тэхналогій. Мінск, 2016 год
 ??  ?? Руслан ЕСІН, доктар палітычных навук, дацэнт
Руслан ЕСІН, доктар палітычных навук, дацэнт
 ??  ?? Фільм «Малітва Ліры» японскага рэжысёра Хіраюкі Куракавы (на здымку – справа) узнагародж­аны прызам Прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» на XXIII Мінскім міжнародны­м кінафестыв­алі «Лістапад». Мінск, 2016 год
Фільм «Малітва Ліры» японскага рэжысёра Хіраюкі Куракавы (на здымку – справа) узнагародж­аны прызам Прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» на XXIII Мінскім міжнародны­м кінафестыв­алі «Лістапад». Мінск, 2016 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus