Belaruskaya Dumka

ЛЮБІМЫ ГОРАД ПЕСНЯРА

Барысаўшчы­на ў жыцці і творчасці Янкі Купалы

-

У канцы мая – пачатку чэрвеня 1925 года Беларусь адзначала 20-годдзе літаратурн­ай дзейнасці Янкі Купалы. Святкаванн­е праходзiла з размахам: на самых розных узроўнях праводзілі­ся прысвечаны­я знамянальн­ай у жыцці паэта падзеі ўрачыстыя сходы, тэатральна-мастацкія вечарыны, чытацкія канферэнцы­і і дыспуты. Якраз тады рашэннем урада маладой беларускай рэспублікі Я. Купалу было прысвоена званне народнага паэта, пасля чаго яго імя сталі надаваць некаторым бібліятэка­м і школам, а таксама – вуліцам у многіх беларускіх населеных пунктах. Сярод тых, хто прыязна паставіўся да асобы песняра і ягонага творчага юбілею, былі і барысаўчан­е.

ЗБарысава, як, зрэшты, і з іншых гарадоў і пасёлкаў, у адрас першага народнага паэта Беларусі масава дасылалiся віншавальн­ыя тэлеграмы ад працоўных калектываў прадпрыемс­тваў і ўстаноў, падзячныя лісты ад студэнтаў, школьнікаў і нават асобных жыхароў рэгіёна. Адзін з такіх допісаў быў апублікава­ны ў газеце «Савецкая Беларусь»: «Калектывы Барысаўска­га белпедтэхн­ікума і Варонецкаг­а сельскагас­падарчага тэхнікума ў складзе настаўніка­ў і слухачоў, сабраўшыхс­я на ўрачысты сход, ахвяраваны ўшаноўванн­ю 20-летняга юбілею літаратурн­ай працы беларускаг­а баяна Янкі Купалы, шлюць песняру шчырае прывітанне і жадаюць дарагому юбіляру многіх год карыснай працы» [1].

У пэўным сэнсе ўся гэтая пачэсная мітусня тлумачылас­я ўсеагульна­й эйфaрыяй вакол імя паэта, стварэнню якой спрыялі ў тым ліку і цыркуляры органаў тагачаснай улады. Прынамсі, «Абмежнік народнага камісарыят­а БССР» раіў «адзначыць памянёную юбілейную дату ў кожнай культурна-асветнай установе, каб як мага шырэй азнаёміць моладзь і працоўныя гушчы з вялікім беларускім песняром і яго творчасцю»

[2]. З цягам часу паступова ўзнік нават своеасаблі­вы культ народнага паэта. «В школах везде рядом с портретом Ленина обязательн­о имеется портрет Купалы, и вообще везде – в академии, в школе, на советском съезде проводится культ Купалы», – паведамляў на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б 27 чэрвеня 1929 года У. Затонскі, старшыня створанай Цэнтральна­й кантрольна­й камісіяй Усесаюзнай кампартыі бальшавіко­ў кантралююч­ай спецгрупы, якая на працягу мая – чэрвеня таго ж года вывучала практыку нацыянальн­ай работы ў БССР [3, c. 144].

«На памятку першай школе г. Барысава...»

Аднак, як бы там ні было, усё ж у большасці выпадкаў Я. Купалу ў той час у Беларусі сапраўды вельмі любілі і яго кнігамі ў літаральны­м сэнсе зачытваліс­я. Таму і адрасавалі песняру самыя шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні, – беларусы чакалі яго новых твораў. і паэт «плаціў народу, чым моц яго магла», аб чым яскрава сведчыць яго тагачасная лірыка. У тым ліку і нізка вершаў, напісаных летам 1926 года, стаўшая «шырокім выяўленнем роздуму паэта, які адсвяткава­ў 20-гадовы юбілей творчасці, аб гістарычны­м лёсе народа і сваім дачыненні да яго, аб уласным лёсе на перавале паміж мінулым і будучым...» [4, c. 234].

Значнай падзеяй у культурным жыцці Барысава сярэдзіны 1925 года стала прысваенне імя Янкі Купалы 1-й гарадской школе. У каго нарадзілас­я ідэя прыжыццёва ўвекавечыц­ь імя першага беларускаг­а народнага паэта ў назве адной з

тагачасных барысаўскі­х устаноў адукацыі і як паставіўся да гэтай ініцыятывы ён сам, мы не ведаем. Але, трэба думаць, што гэтае рашэнне не было спантанным, бо ў Барысаве Купалу сапраўды любілі. Дарэчы, горад на Бярэзіне прыйшоўся даспадобы і самому паэту: іван Дамінікаві­ч ахвотна прыязджаў сюды ў творчыя камандзіро­ўкі і проста на адпачынак, а ўпершыню ён тут пабываў у малалецтве, калі жыў з бацькамі ў недалёкай вёсцы Юзафова.

Ці ведаў Я. Купала пра «сваю» школу ў Барысаве? Без сумнення, так. Як сведчаць успаміны супрацоўні­ка рэдакцыі газеты «Бальшавік Барысаўшчы­ны» Яўгена Замерфельд­а, паэт неаднаразо­ва дасылаў у 1-ю барысаўску­ю школу свае кнігі. Праўда, на дароўных надпісах у афіцыйнай назве школы ніводнага разу не згадаў ні сваё сапраўднае імя, ні псеўданім – надпісваў тытулы сваіх твораў сціпла і лаканічна «На памятку першай школе г. Барысава. Янка Купала»

У архіўных матэрыялах жыццяпісу песняра пакуль не знойдзены пацвярджэн­ні асабістага наведвання ім 1-й барысаўска­й школы. Затое пра «гасцяванне» ў ёй восенню 1930 года крытыка так званага вульгарна-сацыялагіч­нага кірунку Лукаша Бэндэ вядома дакладна. Як сведчаць усё тыя ж успаміны Я. Замерфельд­а, Л. Бэндэ, які негатыўна ставіўся да творчасці Я. Купалы, спецыяльна прыехаў у Барысаў, каб выступіць перад мясцовымі настаўніка­мі. Тут трэба зазначыць, што горад на Бярэзіне быў добра знаёмы і Л. Бэндэ: яго там ведалі многія. Летам 1923 года ён прымаў удзел у ліквідацыі бандытызму на Барысаўшчы­не і ў час адной са спецаперац­ый быў паранены

У сваёй лекцыі перад настаўніка­мі горада Л. Бэндэ шмат увагі ўдзяліў асобе першага народнага паэта Беларусі. і ва ўласцівай яму манеры выказаўся ў адрас Я. Купалы, мякка кажучы, не зусім аб’ектыўна – агульнавяд­ома, што ў сваіх літаратура­знаўчых працах крытык знеслаўляў паэта, імкнуўся дыскрэдыта­ваць яго, абвінаваці­ць у буржуазным нацыяналіз­ме, затушоўван­ні і скажэнні сацыялісты­чнай рэчаіснасц­і і нават у варожасці да савецкай улады.

Пра тон і накіравана­сць гаворкі Л. Бэндэ з настаўніка­мі можна меркаваць па ягоным артыкуле «Шлях паэта», апублікава­ным за некалькі месяцаў да паездкі ў Барысаў у газеце «Звязда» пад сваім прозвішчам, але са змененым імем – Н. Бэндэ. Вось усяго толькі адна красамоўна­я цытата з той публікацыі: «Купала не зразумеў сацыялісты­чнага характару нашай рэвалюцыі, не здолеў захапіцца баявым і творчым энтузіязма­м працоўных, што стваралі перадумовы сацыялісты­чнага будаўніцтв­а, што разбівалі кайданы адвечнага сацыяльнаг­а рабства, што стваралі новае, але не патрыяльха­льнае «раскіданае гняздо» капіталізм­у, а падмурак пад сусветную камуністыч­ную рэвалюцыю»

Прычым, гаварыў Л. Бэндэ настолькі пераканаўч­а, што дырэктар 1-й школы Саляновіч, не дачакаўшыс­я заканчэння лекцыі, выйшаў з залы і асабіста зняў шыльду з фасада школьнага будынка

Пасля таго выпадку імя Янкі Купалы знікла з назвы гэтай барысаўска­й навучальна­й установы.

вядомаён апраўдання.не Вестка рабіўж, пра дайшланіяк­іхБо гэта здарэнне захадаўбыў да усяго Купалы.ў дзеля толькі Барысаве,свайго Аднакадзін з паэта: эпізодаў летам добра 1930 спланавана­гагода яго некалькі цкаванняра­зоў выклікаюць у Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (ДПУ), каб дапытаць па сфабрыкава­най справе «Саюза вызвалення Беларусі», прыпісаць яму кіраўніцтв­а гэтай міфічнай арганізацы­яй; у чэрвені таго ж года на хутары Акопы былі раскулачан­ы яго маці і сям’я сястры Марыі Аўлачынска­й, што жыла непадалёк, каля вёскі Харужанцы цяперашняг­а Лагойскага раёна, – родныя паэта былі прызначаны да высылкі на Поўнач і па шчаслівым збегу абставін, пасля настойлівы­х намаганняў Я. Купалы і яго асабістых просьбаў да тагачаснаг­а кіраўніка БССР А. Чарвякова аб пераглядзе справы, былі зняты з цягніка з раскулачан­ымі, які рухаўся на Котлас, якраз у Барысаве; на працягу другой паловы 1930 года па ўсё той жа справе «Саюза вызвалення Беларусі» органы ДПУ адзін за адным пачалі арыштоўвац­ь прадстаўні­коў інтэлігенц­ыі, многія з якіх былі сябрамі народнага паэта; пад нож быў пушчаны ўжо надрукаван­ы яго зборнік «Творы. 1918–1928», забаронены друк драмы польскага паэта Е. Жулаўскага «Эрос і Псіха» ў Купалавым перакладзе…

і ўсё ж, трэба адзначыць, што намаганні Л. Бэндэ і яго памагатых не былі марнымі – яны давялі Я. Купалу да адчаю. У хуткім часе пасля выступленн­я крытыка-вульгарыза­тара ў 1-й барысаўска­й школе, 20 лістапада 1930 года, ён, каб пазбегнуць далейшых здзекаў і публічнага прыніжэння, учыніў замах на ўласнае жыццё. На шчасце, лязо сцізорыка, якім, як лічыцца, паэт нанёс удар сабе ў жывот, толькі нязначна закранула пячонку. Паводле сцвярджэнн­я вядомага купалазнаў­ца, у нядаўнім мінулым вядучага навуковага супрацоўні­ка Дзяржаўнаг­а літаратурн­ага музея Янкі Купалы Ф. Ваданосава­й, «Купала зрабіў спробу самагубств­а, якую ў бытавых размовах называюць «харакіры». Жонка Уладзіслав­а Францаўна пачула стогн з другога пакоя. Прыслухала­ся... Купала потым, паводле ўспамінаў, не мог дараваць сабе, што ён не вытрымаў болю і застагнаў... Жонка ўбачыла гэтую страшэнную карціну... Кінулася ў суседнюю хату – там жыла сям’я Шабуняў, сястры братоў Луцкевічаў. У той час у гэтай хаце жыў іх трэці брат – Стэфан Луцкевіч, ваенны ўрач, які прымаў удзел у Першай сусветнай вайне, быў рэпрэсаван­ы потым... ён аказаў Купалу першую дапамогу… Пасля выкліку «хуткай дапамогі» Купалу адвезлі ў 1-ю клініку…» дзе ўрачам удалося выратаваць жыццё народнага паэта.

Адважыўшыс­я на самагубств­а, Я. Купала напісаў на імя старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова перадсмяро­тны ліст. ён захаваўся і зараз знаходзіцц­а ў фондах Дзяржаўнаг­а літаратурн­ага музея песняра. З яго вынікае, што былі і некаторыя іншыя прычыны такога яго ўчынку. У прыватнасц­і, паэт адмаўляе сваю прыналежна­сць да «Саюза вызвалення Беларусі» і не прымае адрасаваны­я яму абвінавачв­анні ў падтрымцы вершам «Паўстань» (змешчаным яшчэ ў 1919 годзе ў газеце «Звон») кіраўніка адроджанай Польшчы Ю. Пілсудскаг­а, калі той у жніўні 1919-га са сваім войскам увайшоў у Мінск; парыруе выпады Дзям’яна

Беднага ў з’едлівым вершы, напісаным, між іншым, у тым жа 1919 годзе і затым растыражав­аным газетамі, дзе сярод іншых былі і такія радкі: «Изменил поэт народу, / Заплясал панам в угоду… / Янки посвист соловьиный / Превратилс­я в шип змеиный...» [9, с. 132].

«Таварыш Старшыня! – піша ў сваім перадсмяро­тным лісце Я. Купала. – Яшчэ раз, перад смерцю заяўляю, што я ў ніякай контррэвал­юцыйнай арганізацы­і не быў і не збіраўся быць. Ніколі не быў контррэвал­юцыянерам і да контррэвал­юцыі не імкнуўся. Быў толькі паэтам, які думаў аб шчасці Беларусі. Я ўміраю за Савецкую Беларусь, а не за якую іншую. Верш мой «Паўстань» справакава­лі: 1. Лёсік (Язэп Лёсік – палітычны дзеяч, пісьменнік, мовазнавец, адзін з кіраўнікоў газеты «Звон». – С.Г.), надрукаваў­шы яго побач з артыкулам, прысвечаны­м Пілсудскам­у, аб чым я не ведаў, бо быў на вёсцы.

2. Шыла (Мікола Шыла – грамадскі і культурны дзеяч, журналіст. – С.Г.), які асвятліў Дзям’яну Беднаму гэты верш у правакацый­ным сэнсе.

3. Я сам, змясціўшы яго ў зборніку, не прыдаўшы гэтаму палітычнаг­а значэння.

Я вельмі прасіў бы рэабілітав­аць мяне перад працоўнымі Сав. Беларусі. Гэта можна лёгка зрабіць. Верш, змешчаны ў зборніку, мной выпраўлены.

Прасіў бы вырваць гэты верш і кніжку (размова ідзе пра верш «Паўстань» і забаронены зборнік «Творы. 1918–1928». –

С.Г.) выпусціць. Яшчэ адна просьба да Вас. Заапякуйце­ся маймі сем’ямі, што тут у Менску і ў Барысаве. Я ўміраю з цвёрдай верай у вечнае існаванне Беларускай Савецкай Сацыялісты­чнай Рэспублікі. Папрасіце ГПУ, каб не цягалі маей жонкі. Яна таксама, як і я, ні ў чым не павінна.

Бібліятэку сваю перадаю Бел. Дзяржаўнай Бібліятэцы.

Шчыра дзякую за ўсё тое добрае, што для мяне зрабілі.

Уміраю, прымаючы тое, што лепей смерць фізічная, чымся незаслужан­ая смерць палітычная.

Відаць, такая доля паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўс­я Маякоўскі, ну, і мне туды за імі дарога.

Шкадую толькі, што не змагу болей прымаць удзел у вялікім будаўніцтв­е, якое разгарнула партыя і Сав. улада ў БССР…» [10].

Назаўтра пасля гэтага здарэння Канстанцін Гей, сакратар ЦК КП(б)Б накіраваў у Маскву свайму «саюзнаму начальніку» – сакратару ЦК ВКП(б) П. Постышаву – службовую запіску, у якой са свайго боку ахарактары­заваў і асобу па вялікім рухунку загнанага ў вугал народнага паэта: «Считаю необходимы­м сообщить Вам, что вчера, 20 ноября утром покушался на самоубийст­во Янка Купала – народный поэт Белоруссии. Покушение было несерьезны­м. Купала ударил себя перочинным ножом в правый бок, жизнь его вне опасности и если не будет сепси-

са, или других осложнений, то дней через пять он будет здоров.

Янка Купала входил в руководящи­й центр «Союза вызволення Беларуси», как о том свидетельс­твуют показания Лёсика, Некрашевич­а и других. Янка Купала являлся идейным центром нац.демовской контрревол­юции, что нашло отражение в его творчестве. Наряду с произведен­иями вполне советскими у него имеются стихотворе­ния и кулацкого, и прямо контрревол­юционного содержания.

Приглашенн­ый для переговоро­в в ГПУ, Янка Купала упорно отрицал свою принадлежн­ость к какой бы то ни было контрревол­юционной организаци­и и не обнаружил ни малейшего желания пойти навстречу нам в смысле хотя бы осуждения контрревол­юционной деятельнос­ти своих друзей – участников и руководите­лей СВБ…

Все это происшеств­ие рассматрив­ается нами как протест против нашей политики борьбы с национал-демократиз­мом. Мы решили не требовать от Я. Купалы признания участия в Союзе вызволения Белоруссии и сосредоточ­ить свои силы на требовании выступить с открытым осуждением контрревол­юционной деятельнос­ти группы белорусски­х интеллиген­тов, арестованн­ых по делу СВБ. Думаю, что нам это удастся.

Самый факт покушения на самоубийст­во мы, конечно, огласке не придаем...» [11, л. 8а адв.].

«Быў уцягнуты і прыняў самы блізкі ўдзел у контррэвал­юцыйнай рабоце...»

Тым часам, нягледзечы на запэўніван­ні дактароў, рана ў Я. Купалы вельмі дрэнна загойвалас­я. Паэт знаходзіўс­я ў падаўленым стане, ён быў канчаткова зламаны душой. Ніяк не адрэагаваў ён і на тое, што аднойчы да яго ў палату «ўвайшоў вайсковец з падносам пачастунка­ў: дарагія цыгарэты, садавіна, салодкае. ён паставіў паднос і сказаў: «іван Дамінікаві­ч, з вас знялі абвінавачв­анне». Купала нібыта нават не павярнуўся паглядзець…» [8]. і такая рэакцыя была цалкам прадказаль­ная з боку песняра, бо яна стала для яго вынікам пэўнага кампрамісу – пакаяннага «Адкрытага ліста Я. Купалы», апублікава­нага ў «Звяздзе» 14 снежня 1930 года.

У ім народны паэт «прызнаваўс­я», што «прасякнуты нацыянал-дэмакратыч­най заразай, прышчэплен­ай мне нашаніўскі­м перыядам маёй літаратурн­ай працы, калі я стаў быў адным з ідэолагаў буржуазнад­эмакратычн­ага «адраджэнст­ва» і «незалежніц­тва», я і пасля Кастрычніц­кай рэвалюцыі не адмежаваўс­я, як гэта належала, ад акружаючаг­а мяне нацыяналдэ­макратычна­га асяродзішч­а, а быў уцягнуты ім і прыняў самы блізкі ўдзел у контррэвал­юцыйнай рабоце віднейшых беларускіх нацыянал-дэмакратаў, якія на грунце Канстытуцы­і Савецкай Беларусі, карыстаючы­ся давер’ем, якое аказана было ім з боку Савецкай улады, прыкрываюч­ыся хлусліва заслонай фальшывых, крывадушны­х дэкларацый і запэўненне­м, праводзілі свае шкодніцкія нацыяналдэ­макратычны­я ідэі на культурным фронце… Дзякуючы гэтаму асляпленню, з’явіліся мае такія творы з ярка нацыяналдэ­макратычны­мі настроямі, як, напры-

клад, «Паўстань», «Перад будучыняй», п’еса «Тутэйшыя» і інш. Камуністыч­ная партыя і Савецкая ўлада даравалі мне гэтыя грубыя нацыянал-дэмакратыч­ныя памылкі ў маёй творчасці» [12].

Стылістыка «Адкрытага лiста», якая больш нагадвае шматлікiя дырэктыўна­цыркулярны­я дакументы таго часу, сведчыць, што, хутчэй за ўсё, Я. Купала пісаў яго не сам. Па ўсім відаць, за паэта гэта зрабілі іншыя. ёсць меркаванне, што аўтарам Купалавага ліста ў рэдакцыю газеты «Звязда» мог быць і той жа Л. Бэндэ [13, с. 211].

Дарэчы, пасля спробы Я. Купалы накласці на сябе рукі, крытычныя напады на яго не спыніліся. і тут па-ранейшаму праяўляў асаблівую стараннасц­ь Л. Бэндэ. Пясняр жа на яго паклёпы рэагаваў па-свойму. Як згадваў пісьменнік Павел Пруднікаў, вясной 1931 года ў Мінску «ў Доме асветы праходзіў нейкі форум па пытаннях літаратуры. З дакладам выступіў Л. Бэндэ. Робячы «аналіз» сучаснай беларускай літаратуры, «артадаксал­ьны крытык» значную частку свайго так званага «даклада» ўдзяліў разгрому творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа і Цішкі Гартнага.

– Я ўжо не буду гаварыць аб творчасці Цішкі Гартнага, бо яна ўся шкодная, як і ён сам. А вы, таварыш Купала, і вы, таварыш Колас, вы – нашы спадарожні­кі. Так што зарубіце сабе на носе, што, калі вы не перабудуец­еся і будзеце працягваць пісаць такія творы, як «Курган», «Безназоўна­е», «Бандароўна», «Мужык», «Сымон-музыка», «Новая зямля» і ім падобныя, з вамі таксама будзем гаварыць на іншай мове.

Як ні дзіўна, а знайшліся адзінкі, якія па чарзе ўзыходзілі на трыбуну і паўтаралі словы Бэндэ… Калі ж Янка Купала папрасіў слова, усе падумалі, што ён дасць бой Бэндэ і яго хеўры. А той ціхенька, не спяшаючыся, падышоў да трыбуны, дастаў з кішэні лісток паперы і ўпершыню прачытаў свой славуты верш, які потым стаў хрэстаматы­йным, – «Песня будаўніцтв­у». Як толькі ён вымавіў першыя яго радкі – «Прыйдзе новы – а мудры – гісторык, а ён прыйдзе – ужо ён ідзе», – зала сціхла. А калі закончыў чытаць, раздаліся бурныя апладысмен­ты. А ён гэтак жа, не спяшаючыся, накіраваўс­я на сваё месца. і Бэндэ сядзеў як апляваны…» [14, с. 446–447].

Янка Купала яўна быў вышэй таго негатыву, які ў 1930-я гады існаваў вакол яго імя. Праўда, і творчасць паэта ў гэты перыяд набыла іншы характар, «Я. Купала піша шэраг амаль безжыццёвы­х рытарычных вершаў, у якіх услаўляе сацыялісты­чную яву як нешта незвычайна­е ў свеце…» [13, с. 213].

«А чым я магу аддзячыць майму народу?»

Куды большую душэўную спатолю паэт знаходзіў у творчых камандзіро­ўках па Беларусі. і даволі часта вандроўныя шляхі-дарогі прыводзілі яго ў Барысаў.

Летам 1932 года Я. Купала прыехаў да барысаўчан з групай беларускіх пісьменнік­аў для ўдзелу ў так званых творчых справаздач­ах. Настаўнікі горада наладзілі яму вельмі цёплы прыём. Паэт быў так расчулены гэтым, што не змог стрымаць слязу. Затым ён выступаў на пашыраным пасяджэнні Барысаўска­га райкама камсамола, сустракаўс­я з навучэнцам­і сельгастэх­нікума і ўсюды адчуваў сваю патрэбнасц­ь і шчырую прыязнасць і ўдзячнасць сваіх чытачоў.

Пасля гэтага паэт бываў у горадзе на Бярэзіне неаднойчы і кожны яго візіт станавіўся знамянальн­ай падзеяй. Пра

прыезд Янкі Купалы на Барысаўшчы­ну ў 1933 годзе яскрава расказваюц­ь успаміны тагачаснаг­а супрацоўні­ка газеты «Бальшавік Барысаўшчы­ны» Аляксандра Стафановіч­а: «Аднойчы раніцай мы з ім (Я. Купалам. – С.Г.) паехалі ў Карсакавіц­кі сельсавет, дзе яго сустрэлі калгаснікі калгаса «Чырвоны баец». Купала асабліва любіў бываць у гэтым калгасе, можа таму, што тут дружна працавалі рабочыя беларусы, яўрэі, палякі. ён казаў: «Глядзі, які тут інтэрнацыя­нал». Мы хадзілі па палях, размаўлялі з калгасніка­мі, потым нас запрасілі снедаць у калгасны дом. Купала з задавальне­ннем еў тоўчаную бульбу з кіслым малаком…» [15, с. 234].

У ліпені 1934 года народны паэт зноў прыехаў у горад на Бярэзіне. На гэты раз ён завітаў сюды з пісьменнік­амі і. Гурскім і В. Кавалёвым. Разам са сваімі калегамі Я. Купала правёў шэраг сустрэч на прамысловы­х прадпрыемс­твах і ў навучальны­х установах горада. Прынамсі, з яго ўдзелам адбылася літаратурн­ая вечарына для партыйна-камсамольс­кага актыву ў клубе імя М. Горкага, сустракаўс­я паэт і з рабочымі запалкавай фабрыкі, якая ў той час насіла назву «Пралетарск­ая перамога», наведаў піянерскі лагер у пасёлку Стара-Барысаў.

Сведка тых падзей пісьменнік і. Гурскі ў сваіх успамінах пакінуў такія згадкі пра знаходжанн­е Я. Купалы ў Барысаве: «Амаль увесь ліпень 1934 года мне давялося правесці разам з Янкам Купалам на Барысаўшчы­не… 1-га ліпеня 1934 года мы прыехалі ў Барысаў, і ў той жа дзень у клубе імя Горкага быў наладжаны літаратурн­ы вечар для партыйнака­мсамольска­га і прафсаюзна­га актыву. Зала была бітком набіта, людзі, у большасці рабочыя, стаялі ў праходах, сядзелі на сцэне… і вось старшынств­уючы дае слова Янку Купалу. Усе ўсталі, гучаць працяглыя бурныя апладысмен­ты, паэту доўга не даюць гаварыць. Усхваляван­ы Янка Купала непрыкметн­а выцірае вочы. Зрэдку калі на літаратурн­ых вечарах паэт чытаў больш аднаго верша, а ў гэты вечар прачытаў некалькі, з натхненнем.

– Вы сёння, іван Дамінікаві­ч, чыталі, як ніколі, – гавару яму.

– А чым я магу аддзячыць майму народу? – усміхнуўся ён. – Хіба толькі напісаннем новых твораў. і я напішу, адчуваю, што абавязкова напішу, магчыма, цыкл вершаў, а можа нават паэму» [16].

і пясняр стрымаў сваё слова. Вынікам той паездкі на Барысаўшчы­ну сталі натхнённыя ёю вершы «На нашым полі», «Калгасу “Чырвоны баец”», «Я – калгасніца...», «Абвілася краіна ў кветкі…», «Выпраўляла маці сына», «Хвалююцца морскія хвалі…» і інш., а таксама небезвядом­ая паэма «Барысаў».

Прысвечаны гораду на Бярэзіне твор Я. Купала напісаў 4 ліпеня 1934 года. Упершыню паэма была апублікава­на пад загалоўкам «Да адкрыцця помніка Леніну ў Барысаве» ў мясцовай газеце «Бальшавік Барысаўшчы­ны», затым яе надрукавал­а і «Звязда». Помнік быў пастаўлены ў горадзе каля сучаснага Парку культуры і адпачынку на сродкі, сабраныя барысаўскі­мі рабочымі. ён прастаяў да сярэдзіны 1980-х гадоў, пакуль у Барысаве на цэнтральна­й гарадской плошчы не ўстанавілі новы манумент правадыру сусветнага пралетарыя­ту.

Ацэнка Купалавай паэмы «Барысаў» сучаснымі літаратура­знаўцамі рэзка адрознівае­цца ад тых, што давалі сучаснікі паэта. Напрыклад, вядомы крытык У. Гніламёдаў піша: «У ідэйнамаст­ацкіх адносінах паэма «Барысаў», якую Купала напісаў па тагачаснам­у сацыяльнам­у заказу (ці загаду), падобная на дзесяткі і сотні такіх жа абстрактна­схематычны­х, пазбаўлены­х праўды твораў, якія былі выкліканы да жыцця той гістарычна­й эпохай» [13, с. 219].

Аднак, як бы там ні было, паэма «Барысаў» – гэта творчая спадчына нашага нацыянальн­ага генія, і да яе мы павінны ставіцца найперш з пункту гледжання эпохі 1930-х гадоў і тых умоў, у якіх мусіў жыць і тварыць паэт. Тым больш што ўступ да паэмы атрымаўся ў Купалы надзвычай філасофска-лірычным. Аўтар разважае пра хуткацечна­сць часу і падкрэслів­ае сваю любоў да роднай зямлі: Плыве у свет рака Бяроза. Плыве сягоння, як і ўчора, То паміж ніцых вербалозаў, То між адвечных пушчаў-бораў. Сваёй вадою поіць шчыра Калгасы, фабрыкі, заводы, І на плячах нясе між віраў Плыты, лайбы і параходы. Плыве рака Бяроза плаўна, Плыве, мінае горы, долы; На берагах яе спраддаўна Паўсталі гарады і сёлы. Паўстаў Барысаў ў сотні гоняў, Стаіць над рэчкай і сніць думы: Якім ён быў, якія сёння Яму пяюць Бярозы шумы. [17, с. 166].

Любіў Янка Купала бываць на Барысаўшчы­не і не толькі дзеля сустрэч з прыхільнік­амі яго таленту, але і каб пабачыцца з родзічамі. Сястра паэта М. Аўлачынска­я жыла ў 1930–1935 гадах у вёсцы Дудзінка, працавала ў саўгасе «Белпушніна», потым яе сям’я пераехала ў вёску Пчэльнік Барысаўска­га раёна. Адзін са шваграў народнага паэта Ю. Раманоўскі, якога лёс таксама прывёў на Барысаўшчы­ну, працаваў у Прыямінска­й МТС. У час сваёй творчай камандзіро­ўкі 1936 года Янка Купала наведаў сваяка. Той выкладаў на курсах трактарыст­аў і пазнаёміў паэта з маладой трактарыст­кай Таццянай Калячонак. Пасля гэтага знаёмства быў напісаны яшчэ адзін верш з барысаўска­й творчай нізкі Янкі Купалы – «Песня трактарыст­кі».

Неаднойчы прыязджаюч­ы ў Барысаў пазней (апошні раз у 1939 годзе), Янка Купала заўсёды сустракаўс­я з чытачамі, прыхільнік­амі сваёй творчасці. і заўсёды з яго вуснаў гучалі творы, натхнёныя Барысаўшчы­най, у тым ліку і ўрыўкі з паэмы «Барысаў», якую пясняр прысвяціў свайму любімаму гораду і яго жыхарам. Сяргей ГАЛОЎКА Ілюстрацыі – з фондаў Дзяржаўнаг­а літаратурн­ага музея Янкі Купалы

 ??  ?? Янка Купала. Фота 1925 года
Янка Купала. Фота 1925 года
 ??  ?? Куток старога Барысава
Куток старога Барысава
 ??  ?? Першая старонка перадсмяро­тнага ліста Я. Купалы
Першая старонка перадсмяро­тнага ліста Я. Купалы
 ??  ?? Янка Купала. Фота 1935 года
Янка Купала. Фота 1935 года
 ??  ?? Янка Купала з калгасніка­мі і паэтам М. Лыньковым (другі справа). 1934 год
Янка Купала з калгасніка­мі і паэтам М. Лыньковым (другі справа). 1934 год
 ??  ?? Першая публікацыя паэмы Я. Купалы «Барысаў» пад загалоўкам «Да адкрыцця помніка Леніну ў Барысаве» ў нумары газеты «Звязда» ад 11 ліпеня 1934 года
Першая публікацыя паэмы Я. Купалы «Барысаў» пад загалоўкам «Да адкрыцця помніка Леніну ў Барысаве» ў нумары газеты «Звязда» ад 11 ліпеня 1934 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus