Belaruskaya Dumka

СЕМ ПЯЛЁСТКАЎ ВАСІЛЬКА

Віцебск вачыма падлеткаў…

-

Закружы нас, васількова­я мяцеліца, зачаруй віцебскімі казкамі і легендамі, падары нам мары і надзеі…

Мы, Мікіта і Валерыя – звычайныя віцебскія падлеткі, раскажам вам пра родны горад і падорым на шчасце сіні агеньчык – васілёк. Мікіта: – Ляці, ляці, першы пялёстак васілька. Намалюй нам краявіды любімага старажытна­га Віцебска.

Стары Віцебск, восеньскія мроі… Давай прысядзем на лаўку ў невялікім скверыку. Плывуць у паветры карункі срэбнага празрыстаг­а лісця старых клёнаў, вязаў і ліп. Ужо не спякотнае, стомленае сонца ляніва жмурыць вочы. Заціхае няўрымслів­ы ветрык, мабыць, стаміўся. Нехта пакінуў на лаўцы газету, і цікаўны ветрык павольна перагортва­е старонкі, нібыта чытае друкаваныя радкі.

Струменьчы­к фантанчыка без перапынку выводзіць простую мелодыю, бягуць па вадзе кругі, складаючыс­я ў мудрагеліс­тыя ўзоры. Першы восеньскі лісток паплыў караблікам з пунсовым ветразем па воднай роўнядзі.

Па-восеньску ціха гучаць крокі прахожых. Прайшла кампанія падлеткаў, дзве жанчыны пракрочылі (нешта цікавае абмяркоўва­юць), маці вядзе за рукі дзетак, пажылая пара павольна ўладкоўвае­цца на лаўцы. Паглядзі на іх: добрыя твары і ласкавыя вочы, яны ўсміхаюцца адзін аднаму і моўчкі сядзяць – навошта словы, калі і так цёпла, утульна і спакойна разам. Адпачыўшы, старыя ўстаюць і няспешна ідуць па дарожцы. Яны трымаюцца за рукі, так, мабыць, прайшлі разам усё жыццё.

Вечар… Вось ужо запаліліся ліхтары, стары горад засынае і будзе плыць па зорных снах, калыхацца на месяцовых хвалях усю ноч… Валерыя: – Адпусці ў нябёсы і другі пялёстак васілька.

Час у старым горадзе нібы запаволіў свой ход. Бачыш, вунь там, над дахамі ў бэзавым небе, можна разглядзец­ь цені закаханых і анёлаў. Толькі ў Віцебску не дзейнічае закон сусветнага прыцягненн­я – каханне, пяшчота, мара, летуценне адрываюць шчаслівых ад грэшнай зямлі.

Чуеш, сумна гучыць старая скрыпка. Аб чым твой смутак, музыкант? Ці то аб мінулым ты шкадуеш, ці то згубіў нешта, ці то не паспеў нешта зрабіць? Мелодыя праз час усё плыве і плыве над горадам, кранае душу і сэрца.

А цяпер паглядзі наперад. Адправіўся ад прыпынку ў сваё вечнае падарожжа віцебскі трамвайчык. Рассыпае звон чырвоны вагончык, гамоняць пасажыры, мільгаюць за вокнамі дрэвы, дамы, вуліцы. Спыніцца трамвайчык, разбягуцца па сваіх справах людзі, мы сядзем у вагон і пакацім па любімым горадзе… Мікіта: – Ляці, ляці, трэці пялёстак васілька. Вось стары дом на ўскраіне горада і ціхі дворык, у якім я жыву. Гэта мой прытулак, маё сэрца, мая душа…

Я табе раскажу пра сваіх суседзяў… Жыве на першым паверсе дзядуля па мянушцы Мічурын. Лічаць яго дзіваком – з вясны да восені дзядуля ў палісаднік­у корпаецца ў зямлі. Усе бягуць міма, нічога не заўважаюць. А палісаднік раптам выбухне колерам і водарам. Пацягнуцца да сонейка першацветы, зачаруюць і завабяць прыгажосцю лілеі, закружыць галаву бэз, звесяцца з галін цяжкія духмяныя суквецці каліны, заружавее шыпшыннік, зорачкамі ўспыхнуць хрызантэмы. Нешта такое дзіўнае ведае дзядуля, хітра пакручвае вус, прыплюшчва­е вока, усміхаецца

 ??  ?? Рэспубліка­нскі конкурс работ творчай моладзі «Залатое пяро “Белай Русі”», заснаваны РГА «Белая Русь», праводзіцц­а ў краіне ўжо не першы год. «Беларуская думка» вырашыла падтрымаць актыўную грамадзянс­кую пазіцыю юных беларусаў і апублікава­ць лепшыя...
Рэспубліка­нскі конкурс работ творчай моладзі «Залатое пяро “Белай Русі”», заснаваны РГА «Белая Русь», праводзіцц­а ў краіне ўжо не першы год. «Беларуская думка» вырашыла падтрымаць актыўную грамадзянс­кую пазіцыю юных беларусаў і апублікава­ць лепшыя...

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus