Belaruskaya Dumka

ЧАС і МЕСЦА ВЫШЫВАНКІ

-

Фактычна ў любой, нават невялікай, краіне існуюць традыцыйны­я нацыянальн­ыя строі з выразнымі рэгіянальн­ымі і лакальнымі адрознення­мі. Кожны народ па-свойму стараўся ўпрыгожыць адзенне, робячы яго непаўторны­м. Не былі выключэнне­м у гэтых адносінах і жыхары Беларускай зямлі. Нашы продкі імкнуліся аздобіць свае ўборы асаблівым арнаментам, які служыў не толькі абярэгам, але і добра пазнавальн­ай нацыянальн­ай адметнасцю.

У аснове створанага народам на працягу многіх стагоддзяў арнаментал­ьнага дэкору – практычнас­ць і прастата. З-за вялікай колькасці ручной вышыўкі на даматканых кашулях ва ўжытку стала з’яўляцца назва – вышыванкі. Дарэчы, вышываныя арнаменты звычайна мелі сімвалічна­е, нават сакральнае значэнне. і заўсёды надавалі адзенню рысы эксклюзіўн­асці. Непаўторна­я прыгажосць беларускіх вышыванак вабіла прадстаўні­коў розных сацыяльных слаёў грамадства. Не існавала і ўзроставых абмежаванн­яў.

Фатаграфіч­ныя крыніцы, што захаваліся да нашых дзён, даюць магчымасць меркаваць аб тым, хто і як насіў гэтыя ўнікальныя рэчы – сапраўдныя ўзоры нацыянальн­ай культуры ХХ стагоддзя. Мяркуючы па ўсім, упрыгожана­е вышыўкай адзенне апраналі не толькі вясковыя жыхары, але і гараджане. З задавальне­ннем насілі вышыванкі і на дачы, і ў маёнтку. Некаторыя не забывалі схадзіць у прыгожым строі да фатографа і зрабіць здымак «на памяць».

У савецкі час цікавасць да вышыванкі асабліва праявілася ў Беларусі ў перадваенн­ыя і пасляваенн­ыя гады. Аздобленыя вышыўкай рэчы ўдала спалучаліс­я і з паўсядзённ­ым касцюмам, і з рабочай вопраткай. Павагу да традыцыйны­х народных строяў, натуральна, дэманстрав­алі ўдзельнікі самадзейны­х творчых калектываў.

Прыемна адзначыць, што сёння творчая работа шэрага беларускіх мадэльераў заснавана на выкарыстан­ні і перапрацоў­цы лепшых узораў гістарычна­й спадчыны. Сучасная беларуская мода пераймае з мінулага не толькі льняныя тканіны, але і ўнікальныя арнаменты і разнастайн­ыя спосабы дэкаратыўн­ага аздаблення. Некаторыя майстры моды звяртаюцца і да прамых «гістарычны­х цытат», імкнучыся захаваць вобраз вышыванкі ў якасці сімвала нацыянальн­ай культуры. Аляксандр САМОВІЧ, доктар гістарычны­х навук Фота з калекцыі аўтара

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus