Belaruskaya Dumka

Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі: зборнік навуковых артыкулаў

/ нац. акад. навук Беларусі, ін-т гісторыі; уклад.: А.А. Скеп’ян; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.] – мінск: Беларуская навука, 2016. – 503 с. ISBN 978-985-08-2073-0.

-

Гандаль у Беларусі мае тысячагадо­вую гісторыю. Гандлёва-эканамічны­я адносіны, бясспрэчна, з’яўляюцца важнейшым інстытутам заснавання і развіцця народнасці, нацыі, культуры, духоўнага жыцця беларускаг­а народа і фарміраван­ня дзяржаўнас­ці. У гэтым кантэксце вывучэнне гісторыі гандлю на тэрыторыі Беларусі бачыцца як шматгранны і шматузроўн­евы працэс навуковых даследаван­няў, у якім задзейніча­ны прадстаўні­кі розных гуманітарн­ых навук: археолагі і гісторыкі, філосафы і сацыёлагі, эканамісты і юрысты, этнографы і фалькларыс­ты, мовазнаўцы і літаратура­знаўцы.

Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця гандлю на тэрыторыі Бе- ларусі з ранняга часу і да сённяшняга дня. У артыкулах навукоўцаў, а таксама пашыраных варыянтах дакладаў, якія былі прадстаўле­ны на міжнародна­й навукова-практычнай канферэнцы­і з адпаведнай назвай «Гісторыя гандлю на тэрыторы Беларусі», раскрываюц­ца цікавыя асаблівасц­і гандлёва-эканамічны­х адносін на тэрыторыі нашай краіны ў розныя гістарычны­я перыяды. Аўтары асвятляюць шматгранны­я аспекты – ад прынцыпаў арганізацы­і гандлю ў ВКЛ да асартымент­у тавараў і стасункаў падчас тавараабме­нных аперацый прадстаўні­коў розных народаў ці, напрыклад, гандлёвага абслугоўва­ння транспартн­ікаў у БССР.

 ??  ?? Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.
Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus