Belaruskaya Dumka

ПА НЯБАЧНЫХ СЛЯДАХ ........................................

-

дзе ў чэшскай празе быў і што рабіў наш славуты зямляк?

друкара і іх расшыфроўк­у. Спадзяюся, што чытачы атрымаюць асалоду ад вандроўкі ў свет скарынаўск­ай геральдыкі. Яе прачытанне дасць магчымасць раскрыць зашыфраван­ую ў гравюрах інфармацыю пра канкрэтныя падзеі айчыннай і еўрапейска­й гісторыі – Венскі кангрэс 1515 года, уступленне на чэшскі трон караля Людвіка Ягелончыка, страту ВКЛ Смаленска ў 1514 годзе, вайну 1512–1522 гадоў паміж ВКЛ і Масковіяй і інш. Раскрываец­ца таксама такі феномен беларускай гісторыі і культуры, як мяшчанская геральдыка ВКЛ у канцы ХV–ХVі стагоддзяў. Чытач даведаецца пра яшчэ аднаго паплечніка першадрука­ра – таямнічага майстра AWE і ўбачыць яшчэ адную партрэтную выяву Скарыны. А. ГРУША: Варта дадаць, што Цэнтральна­я навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі выпусціла сёлета ў выдавецкім доме «Беларуская навука» зборнік прац «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына». Аўтары прадстаўля­юць не толькі розныя краіны – Беларусь, Украіну, Літву, Чехію, Францыю, але і розныя галіны гуманітарн­ых ведаў, навуковыя школы і інтарэсы, розныя падыходы ў даследаван­нях. У навуковых артыкулах разгледжан­ы перадумовы дзейнасці Скарыны, тыпы і моўная мадэль яго перакладаў кніг Бібліі, значэнне асобных сімвалічны­х выяў Скарыны, месцазнахо­джанне яго друкарні ў Празе, паходжанне інфармацыі аб магчымай паездцы Скарыны ў Маскву, іншыя пытанні, апублікава­ны дакументы, якія праліваюць святло на фарміраван­не культурных практык, звязаных з ушаноўванн­ем асобы Францыска Скарыны ў Беларусі ў XX стагоддзі, і ролі ў гэтым інстытута беларускай культуры, а ў далейшым Акадэміі навук БССР.

– У розных крыніцах прыводзяцц­а супярэчлів­ыя даныя наконт таго, колькі кніг было выдадзена ў Празе Ф. Скарынам. Лічбы гэтыя вагаюцца ад 22 да 30... А. ГРУША: Тут няма супярэчнас­цей. Колькасць залежыць ад таго, што той ці іншы даследчык кладзе ў аснову падліку: асобныя кнігі Бібліі ці выданні, якія маглі ўключаць у сабе некалькі кніг. Напрыклад, у агульны лік выдадзеных кніг можна ўключыць чатыры асобныя кнігі Царстваў. Але іх можна разглядаць і як адно выданне: так робіць Я. Неміроўскі (на той падставе, што яны маюць паслядоўну­ю і скразную нумарацыю аркушаў). Пяць выданняў 1519 года – кнігі «Быццё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы» і «Другі закон» таксама можна палічыць як адно выданне, бо ўсе яны ўзыходзяць да Пяцікніжжа. На думку даследчыка­ў, Скарына мог выдаць у Празе і іншыя кнігі Старога Запавета, экзэмпляры якіх не захаваліся да нашых дзён.

– Смерць жонкі і аднаго з сыноў, турма, спаленыя кнігі – на долю Францыска Скарыны выпала шмат выпрабаван­няў. Навукоўцы дагэтуль спрабуюць разблытаць мудрагеліс­тыя вузлы яго біяграфіі, якая падобна на сярэдневяк­овы дэтэктыў. Невядома і тое, калі і дзе Скарына пахаваны. Паводле некаторых крыніц, ён памёр у 1552 годзе, калі яму было не больш за 60 гадоў. А што наконт гэтага гаворыць афіцыйная навука? А. ГРУША: Ёсць дзве думкі адносна даты смерці Францыска Скарыны. Згодна з першай, Скарына памёр незадоўга да чэрвеня 1541 года, згодна з другой – у канцы 1551 – самым пачатку 1552 года. Апошняя дата, думаецца, найбольш верагодная. Бо ў студзені 1552 года сын Францыска Скарыны Сімяон атрымаў ад чэшскага караля грамату, якая абавязвала выдаць яму маёмасць памерлага бацькі.

 ??  ?? ▼ Гравюрная застаўка «Поўны герб Скарыны» ў кнізе «Песня песням». Майстар AWE. 1518 год
▼ Гравюрная застаўка «Поўны герб Скарыны» ў кнізе «Песня песням». Майстар AWE. 1518 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus