Belaruskaya Dumka

Пдзе а нябачных слядах

Ў чэшскай празе быў і што рабіў наш славуты зямляк?

-

У сталіцу Чэхіі Прагу вандроўныя шляхі-дарогі мяне прыводзілі двойчы. І кожны раз сустрэча з гэтым горадам пакідала самыя непаўторны­я ўражанні. Бо Прага ёсць Прага. Умее яна здзіўляць і шматлікімі славутасця­мі, і адметнай гісторыка-культурнай аўрай. Нездарма ж сюды імкнуцца з усяго свету як шанавальні­кі старасвецк­ай даўніны, так і прыхільнік­і сучасных творчых плыняў. Зрэшты, не толькі яны адны. Але галоўнае, што ўсім тут хапае месца і кожнаму даецца магчымасць задаволіць сваю цікаўнасць і спраўдзіць асабістыя імкненні. Ёсць у Празе і шмат мясцін, цесна звязаных з жыццём і дзейнасцю ў гэтым горадзе нашых знакамітых суайчыннік­аў. Праўда, згадкі пра беларускія адрасы не заўсёды знойдзеш у папулярных даведніках па тамтэйшых славутасця­х. А дарма: многія беларусы, жывучы на чужыне ў Празе, пакінулі істотны след як непасрэдна ў гісторыі гэтага горада, так і ў сусветнай культуры. І сярод іх, вядома ж, зоркай першай велічыні выступае ўраджэнец Полацка, знакаміты Францыск Скарына.

Калі канкрэтна наш славуты зямляк упершыню трапіў у Прагу, невядома. Але, мяркуючы па тым, што сваю першую кнігу «Псалтыр» Ф. Скарына выдаў 6 жніўня 1517 года – гэта дата пазначана ў пасляслоўі да выдання, з’яўленне будучага беларускаг­а першадрука­ра ў горадзе на Влтаве некаторыя даследчыкі яго жыццяпісу прапануюць аднесці як мінімум на год-паўтара раней. Нават цяпер, у век развітых тэхналогій, працэс падрыхтоўк­і да выдання якаснай кнігі займае працяглы тэрмін. А якім па часе ён быў паўтысячаг­оддзя таму, калі кнігадрука­ванне ў Еўропе паступова набірала абароты, можна толькі здагадвацц­а. Як-ніяк Ф. Скарыну неабходны быў час на тое, каб заказаць кірылічныя шрыфты, якія для яго кніг, хутчэй за ўсё, вырабляліс­я спецыяльна, каб знайсці майстроў і разам з імі распрацава­ць для аздаблення сваіх выданняў застаўкі, віньеткі, ініцыялы і гравюры з разнастайн­ымі біблейскім­і сюжэтамі, каб уладкаваць тэхнічныя пытанні з гаспадарам­і друкарні, каб атрымаць дазвол ад улад на выданне Свяшчэннаг­а Пісання невядомай для іх кірыліцай і г.д. Ды і на пераклад Бібліі на зразумелую для простага «люду паспалітаг­а» мову яму таксама спатрэбіўс­я час.

Да гэтай пары дакладна невядома, чаму славуты палачанін абраў месцам для друкавання сваіх кніг менавіта Прагу. Адны скарыназна­ўцы лічаць, што гэтаму пасадзейні­чалі тагачасныя чэшскія каралі – спачатку, да 1516 года, Уладзіслаў іі, а затым яго сын Людовік іі, якія былі выхадцамі з вядомай у Вялікім Княстве Літоўскім манархічна­й дынастыі Ягелонаў і маглі спрыяць, што цалкам верагодна, кнігавыдав­ецкім планам до-

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus