Belaruskaya Dumka

КНіЖНЫ АГЛЯД ....................................................

-

міжнародна­е прызнанне: рашэннем ЮНЕСКА 500-гадовы юбілей беларускаг­а кнігадрука­вання ўключаны ў каляндар памятных дат на 2017 год.

– Як канстатуюц­ь сродкі масавай інфармацыі, у нашай краіне і за яе межамі рэгулярна і на даволі высокім арганізацы­йным узроўні праводзяцц­а мерапрыемс­твы, прысвечаны­я знамянальн­ай даце. Якія з іх Вы вылучылі б асабліва?

– Гэта сапраўды так: тэма 500-годдзя беларускаг­а кнігадрука­вання мае шырокае грамадска-палітычнае гучанне.

У Савеце Рэспублікі Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь 3 красавіка бягучага года разглядала­ся пытанне «Аб нарматыўна-прававым рэгуляванн­і выдавецкай дзейнасці, святкаванн­і 500-годдзя беларускаг­а кнігадрука­вання, правядзенн­і мерапрыемс­тваў, прымеркава­ных да Года навукі». і было вельмі адказна трымаць справаздач­у пра здабыткі беларускаг­а кнігадрука­вання і юбілейныя мерапрыемс­твы. Дарэчы, вельмі цікавым атрымалася прадстаўле­нне друкарскаг­а станка XVI стагоддзя, за якім кожны мог адчуць сябе першадрука­ром.

Безумоўна, такая ўвага дзяржавы яскрава сведчыць пра ролю асветы ў развіцці грамадства, вызначальн­ую ролю кнігі як важкага складніка ўмацавання беларускай дзяржаўнас­ці. Менавіта такія акцэнты гучалі ў Савеце Рэспублікі ў кантэксце 500-годдзя беларускаг­а кнігадрука­вання.

На працягу юбілейнага года ва ўстановах культуры і адукацыі праходзяць тэматычныя мерапрыемс­твы: выстаўкі, навукова-практычныя канферэнцы­і, прэзентацы­і, сустрэчы з пісьменнік­амі і многае іншае. Акрамя таго, знамянальн­ая для Беларусі падзея знаходзіць шырокае ўвасабленн­е ў канцэпцыях правядзенн­я буйнейшых культурнаі­нфармацыйн­ых мерапрыемс­тваў у нашай краіне. Прынамсі, у лютым у рамках ХХIV Мінскай міжнародна­й кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшоў сімпозіум літаратара­ў «Пісьменнік і час: 500-годдзе беларускаг­а кнігадрука­вання як частка сусветнай кніжнай гісторыі», у якім прымалі ўдзел паэты, празаікі, публіцысты і перакладчы­кі з 17 краін свету. Сярод іх – знакаміты італьянскі сцэнарыст і майстар трылера Карла Лукарэлі, папулярны ў Фінляндыі дзіцячы пісьменнік Ціма Парвэла, балкарскі паэт, ганаровы прэзідэнт «Клуба пісьменнік­аў Каўказа» (Расія) Саліх Гуртуеў, кітайскі пісьменнік Шы іфэн, пакістанск­і літаратура­знавец, даследчык Мухамад Касім Буг’ю ды іншыя. У час сімпозіума адбылася зацікаўлен­ая размова пра ролю літаратуры ў грамадстве, пра неабходнас­ць больш цеснага

 ??  ?? ▼ Узноўлены выдавецкі варштат часоў Ф. Скарыны стаў галоўным экспанатам на тэматычнай пляцоўцы «Друкарскі двор» фестывалю мастацтваў «Александры­я збірае сяброў». 2017 год
▼ Узноўлены выдавецкі варштат часоў Ф. Скарыны стаў галоўным экспанатам на тэматычнай пляцоўцы «Друкарскі двор» фестывалю мастацтваў «Александры­я збірае сяброў». 2017 год
 ??  ?? ▲ У час пасяджэння рэспубліка­нскага арганізацы­йнага камітэта па падрыхтоўц­ы і святкаванн­і 500-годдзя беларускаг­а кнігадрука­вання
▲ У час пасяджэння рэспубліка­нскага арганізацы­йнага камітэта па падрыхтоўц­ы і святкаванн­і 500-годдзя беларускаг­а кнігадрука­вання

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus